Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЮРАЎСКІ КАРАГОД.

Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце.
Уражанняў - на кіламетры))
Дзялюся з вамі
Альбом "Партрэты ўдзельнікаў фестываля"
Адсвяткавалі Юраўскі карагод у Пагосце (Гомельшчына).
Свята - моц, веліч,асвечаная Святая Зямля,святочны Сусвет,новае вымярэнне неабсяжнай жывой любові.

"ЮРАЎСКІ КАРАГОД" - традыцыйны веснавы абрад у вёсцы Пагост Жяткавіцкага раёна. Ладзіцца ў дзень святкавання Юр'я, 6 мая. 11 снежня 2019 года быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, як аб’ект, якому неабходная тэрміновая абарона.

Фота #КацярынаАракчэева
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ПРАСПЯВАЕМ РАЗАМ !

Хочаце паспяваць ЖНІЎНЫЯ ПЕСНІ ?!

#КацярынаАракчэева чакае на майстар-класы ў пятніцу 13.09 і нядзелю 15.09 (пісаць у прыват FB).

Без падрыхтоўкі і музычнай адукацыі.

Раней у вёсках спявалі ўсе, насалоджваючыся працэсам і абсалютна не валодаючы музычнай граматай. Таму чакаю ўсіх, галоўнае – гэта вялікае жаданне спяваць і цікаўнасць да гэтай тэмы

Раскрыццё прыроднага гучання голасу. Працэс спявання ў народнай манеры – гэта і адпачынак, і рэлаксацыя. Спевы валодаюць вельмі моцным тэрапеўтычным эфектам, песні могуць узняць настрой. А выкананне сугучных настрою твораў дапамагае знайсці раўнавагу і супакойвае!

Народныя песні – наш найвялікшы скарб і бясконцая крыніца натхнення. Калісці песні гучалі ў кожнай хаце і на вольным паветры - падчас святаў, вяселляў, вячорак. У гэтую гарачую восеньскую пару заспяваем прыгожыя жніўныя песні, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

#КацярынаАракчэева
Гурт "Астроўна"
#Мінск