Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ПРАВАСЛАЎЕ. МЕСЦА СІЛЫ. МУЗЕЙ У МІНСКУ.
Яшчэ раз хачу нагадаць мінчанам і гасцям сталіцы пра цудоўнае мястэчка, наведванне якога прыносіць і асветніцтва, і душэўную радасць, і моманты разважання...Гэта царкоўна-гістарычны Музей пры Мінскай духоўнай акадэміі. Тут унікальныя калекцыі, якія распавядаюць пра гісторыю праваслаўя на беларускіх землях : абразы, фотаздымкі, макеты храмаў, прадметы культу і побыту, святарскія строі, асабістыя рэчы вядомых духоўных асоб, у тым ліку – кабінет мітрапаліта Філарэта. Сёлета – 10 гадоў, як пачала рэалізоўвацца ідэя стварэння ўстановы. Дзівосныя экскурсіі тут праводзіць унікальны спецыяліст, мастацтвазнаўца @Марыя Нецвятаева. Адным словам – збярэцеся ў царкоўна-гістарычны Музей – не пашкадуеце ! Самы цэнтр Мінска. Вуліца Зыбіцкая,27.

На фота : с задавальненнем апасля запісу інтэрвью прайшліся музейнымі заламі з госцем Беларусі Наталляй Дзмітрыеўскай. Пры нас – засталі яшчэ дзьве экскурсіі. «Не зарастёт народная тропа...»

#сілаверы #музей #праваслаўе #рарытэты #духоўнаяакадэмія #Мінск #Беларусь #месцасілы #наташабардзілоўская #марыянецвятаева
ЗДЫМКІ ДНЯ. “ДУДАРЫКІ”. СЛУЖЭННЕ НАРОДНАЙ КУЛЬТУРЫ.
Начале заслужанага аматарскага калектыва “Фальклорны ансамбль «ДУДАРЫКІ» - ураджэнец Капыля Дзмітрый Ровенскі. Старэйшына гурта грае на дзесяці музычных інструментах ! Але, у гэтую пятніцу, 19 мая – запрашае паслухаць дудку, акарыну, жалейку і іншыя “дудкі беларускія” ! У Крупіцах (Мінскі раён) пройдзе традыцыйны (раз на два гады) фестываль “Грай, музыка, грай !”. Раданачальнік традыцыі - заслужаны дзеч культуры Беларусі Ўладзімір Гром. Пачатак дзеі ў 15.00.
#Беларусь #фестываль #музыка #уладзіміргром #дзмітрыйровенскі #наташабардзілоўская #дударыкі #фальклор #наша #мастацтва #традыцыі #народ
ДА ДНЯ МУЗЕЯЎ. ЗАВІТАЙЦЕ НА СВЯТА !
Анонс на 20.05.2023 г.
Квэст ”Разведчык" у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 🔍
У Ноч музеяў 20 мая з 18:00 да 23:00 РТМАА "ПРОДВИЖЕНИЕ МОЛОДЁЖИ " праводзіць інтэрактыўны квэст "Разведчык 2.0"
Запрашаем следапытаў і пошукавікаў на прапампоўку аналітычных навыкаў, вастрыні розуму і інтуіцыі.
"Выбіраючы таварыша ў разведку, пачні з сябе"
#Перамога #памяць #продкі #нашчадкі #музейвайны #гісторыя #Беларусь
НАШЫ ТАЛЕНТЫ. СУСТРЭЧА ДУШЫ. ЯЎГЕН ОТА.
Я так хацела яго абняць.Перадаць цеплыню і сказаць “Поспеху табе, хлапчаня !” І нарэшце – здзейсніла гэта !!! Знаёмцеся, юны талент ЯЎГЕН ОТА – пяцікласнік дзіцячай музычнай школы імя Я.Глебава. Дырэктар ўстановы (а гэта музыкант і кіраўнік з вялікім стажам) сцвярджае, што Жэня - наш беларускі Раберціна Ларэці ! А вынікі конкурсаў - толькі падцвярджаюць гэта. Лаўрэат. Працаўнік. Сімпацяга. І пацан-пацан : рухавы, вясёлы, ветлівы, камунікабельны !!! У закуліссі, перад канцэртам гарэзілі з сябрамі - не суняць ! @Наташа Бардзілоўская пазнаёмілася і з мамай Яўгена, і з яго настаўніцай…
#яўгенота #наташабардзілоўская #тамаракуніцкая #дмшглебава #Мінск #Беларусь #нашы #таленты #вакал #спевы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
НАШЫ ТАЛЕНТЫ. СУСТРЭЧА ДУШЫ. ЯЎГЕН ОТА.
У канцэрце “ВЯСНА ПЕРАМОГІ” ад ДМШ імя Я.Глебава выступілі шмат юных музыкантаў, але з асаблівым чаканнем я слухала і ВАМ УСІМ у сваім аматарскі-тэлефонным запісы перадам непараўнальны шэдэўр Пахмутавай : “Белавежская пушча” – мяркую, кампазітар была б задаволеная шчырым і майстэрскім выкананнем ад Яўгена Ота …А тэлеэфірны варыянт сённяшняй натхняльнай канцэртнай імпрэзы - выйдзе ў "НАВІНАХ" на т\к "БЕЛАРУСЬ-1". Будзе шмат прыгожых дзіцячых тварыкаў, шмат бессмяротнай музыкі і выдатнага музыцырвання !!!
#яўгенота #наташабардзілоўская #тамаракуніцкая #дмшглебава #Мінск #Беларусь #нашы #таленты #вакал #спевы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ. БУДУЧАЕ. ДЗЕЦІ ДМШ № 10 ІМЯ Я.ГЛЕБАВА.
Канцэрт "ВЯСНА ПЕРАМОГІ". Песню Эдуарда Ханка – Аляксандра Вярцінскага «ДВА ПОЛІ» выконвае лаўрэат Рэспубліканскага конкурса вакальны ансамбль «ХЛАПЧУКІ»...

#хлапчукі #ансамбль #дмшглебава #тамаракуніцкая #наташабардзілоўская #мастацтва #культура #Беларусь
ДА МАСТАЦКАГА ЮБІЛЕЯ. БЕЛАРУСКІЯ ФОНДЫ. ТБ-МАТЭРЫЯЛ.
Вы бачыце выставы, замілоўваецеся на экспазіцыі.., але і не падазраеце, якім чынам творы мастацтва «прыязджаюць» у арт- залы і куды пасля імпрэз вяртаюцца. А @Наташа Бардзілоўская – ведае і з вялікім задавальненнем прасачыла гэты сакрэтны шлях ! Жалезныя дзьверы расчыненыя – тэлекамера ў фондавым сховішчы адной з вядучых і самых старых музейна-галерэйных устаноў ! Рыхтуем матэрыял ! А пакуль – сакральна і кранальна...Дзякуй ахоўнікам гэтага багацця «за пропуск» у свае «святая святых» !!!

#матуля #беларусь #наташабардзілоўская #мастацтва #тэлебачанне #мінск #культура #фонды #минск #искусство #телевидение
ТЭЛЕДЗЕНЬ. ЎСЁ СПРАЎДЗІЦЦА !
І beauty...
і aroma-задавальненні ўжо атрыманыя ! А наперадзе яшчэ і інтэлектуальны, і духоўны presents...Цуд новага дня на ЛЮБІМАЙ працы !!!
Поспеху ўсім, хто натхнёны сваёй справай, хто стварае !!!

#Беларусь #БТ #ТВ #праца #здымкі #натхненне #тэлебачанне #интервью #съёмки #вдохновение #любимаяработа #наэкране #старт #добрыйдень #натальябордиловская #наташабардзілоўская #навіны #новости #tvr
ТБ-ЗАПІС.
АПОШНІЯ ПРЫГАТАВАННІ.
"СІЛА ВЕРЫ".
Працуем з надзеяй і любоўю. Бо гаворка пойдзе - пра ўсенародналюбімага ! ФІЛАРЭТ. Добрай памяці. З ніскай тэм глабальных і проста чалавечых...Спытаем у дасведчанага і ... блізкага ўладыкі, яго ХРОСНАГА СЫНА ! Бог у дапамогу і... сам спачылы ЎЛАДЫКА дапамажы !!!

#Філарэт #Филарет #память #интервью #крестник #хроснысын #сілаверы #БТ #духовнаяакадемия #Беларусь #церковь #православие #хрысціянства #дыялог #духоўнасць
ФІЛАРЭТ. "СІЛА ВЕРЫ". АНОНС.
Самае асабістае пра самага любімага іерарха беларускай праваслаўнай царквы - ведае яго хросны сын, іерэй Макарый Кавалёў. Ўражанні першай сустрэчы... і знакі сустрэчы апошняй...Веліч постаці мітрапаліта Філарэта і разам з тым - яго прыватнае жыццё. У новай серыі тэлепраекта "СІЛА ВЕРЫ" у пятніцу (16.55) і суботу (7.35) на телеканале "БЕЛАРУСЬ-3" - шчырае інтэрв'ю "без купюр"...

#Філарэт #мітрапаліт #жыццяпіс #Филарет #владыко #православие #хрысціянства #Беларусь
У чацвер, 28 верасня, у партыі Надзеі Яноўскай у оперы Ул.Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" (рэжысёр Г.Маторная) #упершыню на сцэну Вялікага тэатра Беларусі выйдзе маладая салістка Настасся Міхнавец.
#bolshoibelarus91

"Як толькі прыступіла да разбору гэтай партыі, усвядоміла, якая яна цяжкая! Як кажуць, «маленькая, ды ўдаленькая», - дзеліцца эмоцыямі лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Міхнавец. - Працаваць давялося імкліва: пасля ўводу ў партыю Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж.Расіні) мне давялося ў максімальна сціснутыя тэрміны ўсё вывучыць. Вядома, я працягваю працаваць над роллю кожны дзень. Гэта бесперапынная праца... Самае галоўнае ў гэтым складаным вобразе - усвядоміць, як шмат у Надзеі чалавечнасці. Яна гатова ахвяраваць сабой у імя выратавання іншых. Гэта стрыжань яе характару. А каханне Беларэцкага вяртае яе да жыцця. Андрэй - як праменьчык сонца, што прабіўся праз стагадовыя лясныя гушчары, даў ёй зразумець, што жыццё можа быць іншым..."
#дэбют #опера #прыгажосць #Беларусь #упершыню #Караткевіч #Солтан #тэатр #ВялікітэатрБеларусі #восень #верасень #хутка #афіша #музыка

Квіткі

Фота: Таццяна Бервіна
Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
🇧🇾 Ігар Марзалюк, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, прафесар:

Зубр у Гусоўскага ўвасабляе і сімвалізуе наш нацыянальны характар. Ён дужы і магутны. Але першым не нападае. Ён не драпежнік, не агрэсар, не прагне чужой крыві, але бароніць, да апошняга бароніць, родны дом і родную сям'ю, люта і зацята. І ён заўсёды прагне міру, прага дробнай, нікчэмнай помсты для яго не ўласціва. Ён такі, як яго зямля, як яе народ, які жыве на гэтай зямлі спрадвеку.

📌 Праект Ігара Марзалюка «Сімвалы беларускай вечнасці» пра веліч беларускай гістарычнай традыцыі і дзяржаўнасці на YouTube-канале.

#беларусь
🇧🇾Скатерть-самобранка: в Беларуси начали печатать котлеты и отбивные на 3D-принтере

Новая инновационная технология, разработанная белорусскими учеными Института мясо-молочной промышленности Научно-практического центра НАН Беларуси по продовольствию, позволяет готовить котлеты и отбивные с помощью печати на 3D-принтере. Смеси готовят из натурального сырья: свинины, говядины и мяса цыплят бройлеров. 3D-принтеры для изготовления котлет и отбивных могут массово использоваться не только в пищевом производстве, но и в ресторанном бизнесе.

В целом, печать еды на 3D-принтерах в мире не нова, однако в Беларуси реализовали печать без использования пищевых добавок, консервантов, красителей, стабилизаторов или усилителей вкуса и аромата, исключительно «натуральность без всякой химии». Все блюда при изготовлении сохраняют свою форму и структуру.

Разработанные смеси могут быть восстановлены в воде, из термообработанных эмульсий или использоваться как полуфабрикаты для хозяек.

#беларусь #технологии
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Музыка, мова, характары...
"...Дух беларускіх легенд ды паданняў адчуваецца адразу ж з уверцюры - музыка выплывае нібыта з мінуўшчыны і злучае часы, каб тых, хто сядзіць у зале, не проста заглыбіць у дзею, а зрабіць сузіральнікамі падзей, што адбываюцца на сцэне...
#bolshoibelarus91

Напэўна, Уладзіміру Караткевічу было няпроста адаптаваць літаратурны твор для сцэнічнага ўвасаблення, але ж яго светабачанне і стыль усё ж адчуваюцца, асабліва, калі слухаеш прыгожа-пранікнёныя арыі, якія гучаць па-беларуску. А як іначай, калі героі разважаюць пра вельмі тонкія і інтымныя рэчы: каханне да жанчыны і любоў да радзімы?..
#музыка #опера #прыгажосць #слухаемсваё #Мінск #горад #тэатр #Вялікітэатр #Беларусь #слова #артыст #настрой

Шчырае і ахвярнае каханне, жаданне змагацца за яго, сяброўская здрада і бязлітасная рэўнасць, за якой стаіць смерць... І цяжка сказаць, хто з чатырох герояў тут другасны. Сплятаецца складаная інтрыга, калі шляхціц Раман закаханы ў халопку Ірыну, якая належыць яго сябру Кізгайлу. А яго жонка Любка супраць таго, каб адпусціць Ірыну... Увага гледача пераключаецца з аднаго героя на іншага... Але сутнасць і кульмінацыя — арыя Рамана, калі яго раздзіраюць сумненні, і тут выразна гучыць тэма болю за радзіму. Яна ёсць, няхай дзея ўсё ж ідзе ўслед за каханнем - яно ставіцца ў аснову ўсяго, яно перамагае змрок і разбурае смерць. Стрыжань галоўнага героя ў тым, што ён умее любіць і кахаць..." Л.Цімошык для партала "Звязда"

Музыка Дзмітрыя Смольскага будзе гучаць у Вялікім 13 лютага. На сцэне - опера "Сівая легенда", лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч. За дырыжорскім пультам - Юрый Караваеў. У галоўных партыях: Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Аксана Волкава, Уладзімір Громаў, Дзмітрый Капілаў.

Квіткі тут
Forwarded from BELTA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥Маленькая могилевчанка Ева Бойко поздравляет Беларусь с Днем Независимости!👍

💪#БЕЛАРУСЬ_ПОМНИТ
#День_Независимости🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НАША ЗДАРОЎЕ.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЛЁГКІХ.

Як захаваць здароўе лёгкіх ?

🔸Не паліце ў памяшканні;
🔸Праветрывайце памяшканні некалькі разоў на дзень па 5-10 хвілін;
🔸Адмоўцеся ад утрымання ў доме " пылазборнікаў – - насценных і падлогавых дываноў, мяккіх цацак, адкрытых сцелажоў з кнігамі;
🔸Пасадзіце ў доме жывыя расліны (яны ўзбагачаюць паветра кіслародам);
🔸Выконвайце меры бяспекі пры працы з бытавой хіміяй;
🔸Выкарыстоўвайце якасныя будматэрыялы і мэбля;
🔸Кантралюйце ўзровень вільготнасці і не дапускайце адукацыі цвілі;
🔸Выкарыстоўвайце паветраачышчальнікі.
🔸Сілкуйцеся правільна!
🔸Выкарыстоўвайце любую магчымасць быць бліжэй да прыроды.
🔸Перыядычна адпачывайце ў экалагічна чыстых месцах (курорты, санаторыі).
🔸Займайцеся спортам!
🔸Лячыце зубы своечасова !
🔸Абмяжуйце кантакты з бытавой хіміяй !
🔸Сачыце за сваім здароўем! Недолечаныя прастуда, кашаль, насмарк могуць перарасці ў сур'ёзныя ўскладненні.
🔸Праходзьце прафілактычныя абследавання органаў грудной клеткі.

#МінАховыЗдароўя
#Беларусь