Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

ЖАНЧЫНА Ў ЦАРКВЕ.

Іісус праходзіў па гарадах і вёсках,прапаведуючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым.І былі з Ім Дванаццаць,а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў:Марыя Магдалена,з якой выйшла сем дэманаў;Яна,жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Сусана і іншыя,якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.
Лк 8, 1–3

Разважанне да Божага слова.

Вялікая ўвага надаецца Дванаццаці,якія вандравалі з Іісусам,прыносячы добрую вестку пра Валадарства. Былі жанчыны-вучаніцы,на якіх мала звярталі ўвагі,але насамрэч Іісус быў сапраўды радыкальным для свайго часу ў тым, як прымаў і вёў мужчын і жанчын.Па прыкладзе тых людзей, будзем памятаць аб забяспячэнні Іісуса і Яго вучняў з нашых уласных сродкаў,каб яны маглі працягваць місію.

Былі названы Марыя Магдалена,Яна і Сусана,але было шмат іншых.Гэтыя жанчыны былі вернымі вучаніцамі,якія згадваюцца і пры ўкрыжаванні і пахаванні Іісуса. Божа, дапамажы нам раўняцца на гэтых жанчын, якія верна ішлі за Табой з Галілеі ў Іерусалім.
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ВЯЛІКДЗЕНЬ - АДЗІН на ЎСІХ ?!

Тэме сумеснага святкавання Вялікадня была прысвечана сустрэча Папы з дэлегацыяй экуменічнай групы. Пантыфік назваў "важным знакам" тое, што ў юбілейным 2025 годзе па прычыне супадзення календароў хрысціяне ўсіх канфесій будуць святкаваць Уваскрасенне Хрыстова ў адзін дзень.

Святы Айцец заклікаў "ісці за Госпадам і не замыкацца ў чалавечых схемах, планах і календарах», «праяўляць настойлівасць і прыкладаць усе намаганні для пошуку магчымага адзінства, пазбягаючы ўсяго, што можа прывесці да далейшых падзелаў паміж братамі».

Таксама за ўсталяванне адзінага дня Вялікадня выступае Сусветны Патрыярх Варфаламей.

Але не ўсе ўсходнія цэрквы згодныя ісці на кампраміс...

#VatikanNews
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

БАРЫСАЎСКАМУ ХРАМУ - 150.

https://borisoveparhia.by/anonsyi-sobyitiy/torzhestva-posvyashhennye-150-letiyu-osnovan.html?_utl_t=tm

Урачыстасці, прысвечаныя 150-годдзю заснавання кафедральнага сабора і 10-годдзю ўтварэння Барысаўскай епархіі адбудуцца 20 кастрычніка.

#БарысаўскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
ПРАЕКТ "БЕЛПОШТЫ" і ЦАРКВЫ.

"АРХІТЭКТУРА БЕЛАРУСІ. ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРАМЫ".

У Мінску прэзентавалі юбілейны паштовы праект "Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы».

У абарот уведзены паштовы блок з выявамі Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Гомелі, якому ў гэтым годзе споўнілася 200 гадоў, і царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Гродзенскай вобласці, з дня заснавання якой адзначаецца 500 гадоў.

Галоўнай падзеяй стала афіцыйнае гашэнне марак на канверце "Першы дзень", якое здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

#ChurchBy
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Калі, робячы дабро, пацерпіш якое-небудзь зло, хоць бы і на доўгі час, не спакушайся - табе абавязкова аддасць Бог.
І чым больш марудзіць адплата, тым больш вялікай яна будзе."


Архіепіскап Іаан Златавуст.
ТБ-ЗДЫМКІ.
"О, СПОРТ - ТЫ СВЕТ !"

ТУТ і ЗАРАЗ.

Наведалі гарадскую выставачную залу Жодзіна і пабачылі ТЫСЯЧЫ ❗️унікальных экспанатаў з жыцця футбалістаў-спартсменаў і балельшчыкаў !

"О, спорт - ты свет !"

Ёсць рарытэты ад 1941-ага !
Ёсць майкі і альбомы з аўтографамі слынных футбалістаў. Ёсць значкі і вымпелы з розных куткоў планеты. Часопісы, праграмкі матчаў, мячы і... самыя сапраўдныя кубкі-узнагароды !

Экспанаты для выставы прадаставілі жодзінскія калекцыянеры.

Запісалі інтэрв'ю з ветэранам футбола Віталем Кушалевым !

"ТАРПЕДА-БЕЛАЗ" руліць !

Зробім тэлесправаздачу...
Фота #МАТУЛЯ