Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ГІСТОРЫЯ.
БЕЛАРУСЬ ЛІТАРАТУРНАЯ.

"ШЛЯХЦІЦУ ЗАВАЛЬНЕ" - 180.

8 верасня 1844 ў Санкт-Пецярбургу ўбачыў свет празаічны твор Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальні».

У кнізе пісьменнік закранае ўсё кола пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатою Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасці нацыянальнага характару беларуса, яго светапогляду і прыгажосць душы.

Том неаднаразова перавыдаваўся.
НАША ЛІТАРАТУРА.
КНІЖНЫ НАВІГАТАР.

ПАРАДЫ ЗНАЎЦЫ.

"Яшчэ адна крама https://kniganosha.by/  дзе можна знайсці мой зборнік "Volumen.3", а таксама шмат іншага... Напрыклад новыя кнігі серыі "Паэты планеты", серыі "Галерэя чалавечай думкі", зборы Пфляўмбаўм і Шымборскай, бацьку і сына Багдановічаў, Наўроцкага, культавую кніжку Акудовіча, бібліяфільскую кніжку Казлоўскага...

Кошты ад 10 да 35 рублёў.

#МіхаілБараноўскі
(Літаратурны музей М. Багдановіча)
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ІВАЦЭВІЦКІ КРАЙ.

"Івацэвіцкі край" -
пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага края.


Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целеханскім і Быценскім раёнах шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына».

Івацэвіцкі край — радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з’яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў.У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнаўца, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 — 1999). Заполле - малая Радзіма этнографа Алеся Зайкі. Косава - месца нараджэння кінарэжысёра Уладзіміра Мароза. У Сакаўцах з'явіўся на свет заходнебеларускі рэвалюцыянер, пісьменнік Піліп Пестрак.

У кнізе - шмат іншых імёнаў Івацэвіцкага края.

#РаманСэрвач
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

Календары на 2025 год ужо ў продажы.

#АкадэмКніга
НАШЫ СВЯТЫ.
ПАРАД НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ.

"СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ".

Да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і Дня горада Гродна адбыўся абласны фестываль народнай культуры
"Скарбы Гродзеншчыны".


Форум аб'яднаў народных майстроў і фальклорныя калектывы з Лідчыны, Воранаўшчыны, Смаргоні, Зэльвы, Слоніма і іншых раёнаў Заходняга рэгіёна Беларусі.

Дзякуй за фота #НаталляРамановіч
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.