Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"АЎТАРСКАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ У БЕЛАРУСКІМ ПІСЬМЕНСТВЕ
XVI-XVII СТАГОДДЗЯЎ".

"Манаграфія Аляксандра Бразгунова цудоўная сваёй навізной і сваёй архаічнасцю. Архаічны падыход перш за ўсё ў тым, што аўтару не цікавы свет, у якім жылі і жывуць друкары і перапісчыкі, бібліёграфы і гісторыкі кнігі, і, ўрэше, іх чытачы; не важна, быў перакладзены разгляданы твор на сучасную беларускую мову ці не, калі і каму твор быў даступны (застаўся недаступны).
На гэтым фоне чытач мае ўдумлівыя разважанні добра дасведчанага эрудыта пра нашых продкаў, якія сталі, у розных жанрах, рэперамі лініі руху беларускай літаратуры праз 16-е і 17 стагоддзі. Праз тое я лёгка прабачаю аўтару такія спрэчныя дапушчэнні, як пратэстастанцкае вызнанне Фёдара Еўлашоўскага за прычыну ігнаравання ім Брэсцкай царкоўнай уніі (С.239) -- гэта пры тым, што Еўлашоўскі арганізаваў для свайго бацькі пастаўленне на пасад пінскага епіскапа!

Тыраж кнігі А.Бразгунова 300 экз. Падпісана да друку 17.06.2024."

#МікалайНікалаеў
НАША СЛОВА.
ЎВАГА, КОНКУРС !

10 верасня заканчваецца тэрмін прыёму навукова-даследчых работ на конкурс “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”, які рэдакцыя часопіса “Роднае слова” праводзіць сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя інстытута, якое будзе адзначацца ў лістападзе. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

Больш падрабязна – на сайце часопіса:

www.rod-slova.by
НАШЫ ФОРУМЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.

ХХХІ Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці 31 жніўня і 1 верасня 2024 г..
 
У рамках правядзення Дня беларускага пісьменства падрыхтавана насычаная культурная і дзелавая праграма:"Івацэвіцкія чытанні", цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, фестываль кнігі і прэсы. 
 
На стэндзе выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" - знаёмства з навінкамі, з аўтарамі кніг, аўтограф-сесіі.

Традыцыйна будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак маладзёжных грамадскіх арганізацый, Беларускага саюза жанчын, рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, музейныя і бібліятэчныя экспазіцыі, Горад майстроў. 
 
Напярэдадні святкавання адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў» Жывая класіка", пройдзе Міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Старт святочным мерапрыемствам дасць рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў".
 
@mininform
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"ТРОШКІ БЛІЖЭЙ ДА СОНЦА,
ТРОШКІ ДАЛЕЙ АД МЕСЯЦА :
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ФІЛАСОФІЯ.

Сярод выданняў, падрыхтаваных да 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі (яны, з’явіліся ў выдавецтве «Беларуская навука»),— і калектыўнае даследаванне (укладанне і рэдакцыя І.Дубянецкай і С.Санько) «Трошкі бліжэй да Сонца,трошкі далей ад Месяца.Беларуская народная філасофія».Такую нечаканую і арыгінальную назву падказаў не хто-небудзь, а сам Уладзімір Караткевіч.

Безумоўна,Уладзімір Сямёнавіч і не здагадваўся,што прыйдзе час з’яўлення такой кнігі, ды яшчэ без яго ўдзелу.Але што не быў абыякавым да ўсяго таго,пра што ў ёй гаворыцца, сумнявацца не даводзіцца.Інакш бы і не з’явілася яго гістарычная проза.Толькі не ў традыцыйным яе разуменні.Кажучы словамі аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў яго творчасці Анатоля Вераб’я,гісторыя цікавіла Уладзіміра Караткевіча «пераважна як прытча, легенда і ў тым плане,які ўплыў зрабіла яна на духоўнае жыццё народа, на яго грамадскую свядомасць."

#АкадэмКніга
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"На лёс крыўдаваць не варта,
Час па месцах усё раскладзе.
Будзе месца для смеху і жартаў,
Будзе месца нястачы, бядзе.

Не бывае, каб мякка і гладка,
Як па маслу не будзе заўжды.
Сёння з пылу і жару аладка –
Заўтра шклянка сырой вады.

Сёння песні і скокі да ранку,
Ад гармоніка хата гудзе.
А назаўтра пастукае ў брамку
І з касою «яна» прыйдзе.

Каму – шчасціць, каму – нядоля,
Каму – кропля, каму – цераз край.
Каго кліча пагоня і воля,
А каму і балота – рай.

Каму колькі ні дай – а ўсё мала.
І ўсё ёсць, ды не ў радасць даўно.
Нехта ж рады, што сонца заззяла
І вада з ручая, што віно.

Кожны сам сваю творыць дарогу.
Не кажыце, што лёс не змяніць.
Маем выбар. І дзякуем Богу
За вялікую радасць жыць."


( АНАТОЛЬ ГАЛУШКА )

Якой бы ні была дарога - яна працягваецца, а гэта ўжо цудоўна ! Прайшлі сённяшнюю адлегласць - мяркуем пра заўтра, гарызонт - далёка наперадзе... Аптымістычных думак і спакойнага настрою, Сябры !!! Дойдзем...

ДОБРАЙ ВАМ НОЧЫ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Яблычны,арэхавы, мядовы,
спасаўскі – апошні месяц лета.
Жнівень мой! Набожна-ганаровы,
доляй мы з табой адной сагрэты.
Сталы,мудры,дбайны, паважаны,
працавіты,шчыры, клапатлівы,
стомлены,заўзяты, ураджайны…
Гэта жнівень! Гаспадар руплівы!
Ружы,астры,цыніі,вяргіні,
хрызантэмы,флoксы каля хаты.
Грушы,слівы,познія маліны…
Гэта жнівень! Шчодры і багаты!
Не прадзі мне смутку, жнівень родны!
Сонечныя мары мае споўні.
Атулі бацькоўскаю лагодай,
верай і надзеяю напоўні!
Яблычны,арэхавы,
мядовы,
спасаўскі – апошні месяц лета.
Жнівень мой! Пад ззяннем месяцовым
мы з табой яшчэ спяём дуэтам!"

( ТАЦЦЯНА ЦВІРКА )

Праспяваць "у дуэце" са жніўнем засталіся апошнія дзянькі...Лета крыху скінула спякоты, палівае дажджамі,радуе стракатымі фарбамі і шчодра корміць ураджаем !
Спелы,раскошны час прыроды... Хочацца яго піць поўным кубкам, сілкавацца ад гэтай прыгажосці...Жнівень,не спяшайся збягаць, прытармазі ! Людзі, трымайце лета !

ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️ !
Хай усе добрыя справы ладзяцца !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 21 жніўня.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
☔️ На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы,
⚡️ ☔️ навальніца.
Вецер пераменных напрамкаў ўмераны,
💨 пры навальніцах парывісты,
па захадзе месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да моцнага парывістага.
Максімальная тэмпература паветра ад + 25°з па паўночным захадзе да +35°з па паўднёвым усходзе.

У Мінску:
воблачнае з
праясненнямі надвор'е.
☔️ Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%),
⚡️ ☔️ навальніца.
Вецер пераменных напрамкаў ўмераны,
пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +18..+20 ° з,
днём +29..+31 ° з,
увечары +22..+24°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

21 жніўня па народным календары імяніны ў Германа, Рыгора, Емельяна, Восіпа, Лявона, Мірона, Майсея, Міколы, Хведара.

Нашы продкі гэты дзень называлі Мірон Ветрагон, бо заўважылі, што 21 жніўня бываюць моцныя вятры: "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белым свеце, заплакалі па леце".

Былі такія прыкметы:
🌬які Мірон Ветрагон, такі і студзень;
☔️калі дзень дажджлівы, то і восень такой будзе;
🍓шмат ягад у лесе – зіма будзе халоднай.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
УЗНАГАРОДЖВАЕЦЦА БАЦЬКОЎСТВА !

Сямья іерэя Ігара і матушкі Юліі Валошыных з гарадскога пасёлка Воранава (Гродзеншчына) атрымала прэмію Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі.

Узнагарода - ад Беларускага дзіцячага фонда, ёю адзначаюцца шматдзетныя сем'і.

https://orthos.org/novosti/2024-08-19-voronovo/
НАША ВЕРА.
ДЗІЦЯЧАЯ ПІЛІГРЫМКА.

Юныя вернікі парафіі святога Яна Паўла ІІ са Смаргоні, якія 20 жніўня разам са сваім пробашчам ксяндзом Яўгенам Учкуронісам пілігрымавалі ў Гудагай (Гродзеншчына).

Адлегласць немалая - за 50 кіламетраў ! Але, на тварах дзятвы - усмешкі !


Фота #АркадзьКуляха