Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НАВАГРУДАК.
ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЖОДЗІНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 жніўня.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
☔️ Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы,
️ Месцамі навальніцы
і моцныя дажджы.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны
💨 пры навальніцах парывісты,
Месцамі моцна парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 23..+29 ° з, па паўднёвым усходзе +30..+33°з.

У Мінску:
воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі па горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%),
️ магчымая навальніца.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны,
💨 пры навальніцы парывісты.
Тэмпература паветра
раніцай +18..+20 ° з,
днём +25..+27 ° з,
увечары +20..+22°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

20 жніўня - па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Антона, Апанаса, Васіля, Змітра, Івана, Мітрафана, Міхала, Ніканора, Пятра, Пімена, Сцяпана.

У гэты дзень з мёдам, яблыкамі і пірагамі людзі наведвалі хворых суседзяў, спяшаліся ў бальніцы, у сірочыя прытулкі. Бо абавязкова трэба было на Пімена абмыць, накарміць хворага, пакінуць няшчасным і бяздольным пачастункі ды падарункі.

Былі такія прыкметы:
🪿калі буслы ўжо ўлятаюць у цёплыя краі, то восень будзе ранняй і халоднай;
💦калі на рацэ бачна пену, то хутка пойдуць дажджы;
🌈вясёлка раніцай да дажджлівага надвор'я.
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

ДА ЖЫЦЦЯ АДВЕЧНАГА.
1⃣
Да Іісуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Іісус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.

Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Іісус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.
Мц 19, 16–22
👇
НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ.

ДА ЖЫЦЦЯ АДВЕЧНАГА.
2⃣
Разважанне да Божага слова.

Што добрага зрабіць, каб мець жыццё вечнае?» Добрае жыццё ўяўляе сабой штосьці большае, чым любы ўчынак, які мы можам зрабіць; аснова яго месціцца ў адносінах, у вольным сэрцы – вольным, каб любіць. Божа, дазволь нам засяродзіцца на Табе і адкрыцца на скарб, які Ты прагнеш даць нам, як Тваім вучням: скарб сяброўства з Табой навек.

Юнак выконваў запаведзі. Але ён быў занадта прывязаны да рэчаў гэтага свету і не мог ад іх адмовіцца. Памолімся аб ласцы ўнутранай свабоды, каб пазбавіцца ад зямных прывязанасцяў і мець магчымасць атрымаць ад Іісуса Ягоны супакой, любоў, свабоду і радасць, якія можна знайсці толькі ў Ім і якія вядуць нас да вечнага жыцця з Ім.
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ СЯМ'Я- ХРЫШЧЭННЕ і ВЯНЧАННЕ СУПОЛЬНА.

Ну і ну! У адзін дзень у адной сям'і – пяць хростаў і вянчанне !

Шматдзетныя бацькі абвянчаліся і пахрысцілі ўсіх сваіх дзяцей у касцёле ў Гродзенскай вобласці.

Пра асаблівую падзею паведаміла парафія святога Юрыя ў Варнянах. Тут у гэты дзень пахрысцілі адразу пяць дзяцей з адной сям'і. Больш за тое, іх бацькі, шматдзетныя сужэнцы Віталь і Валерыя Казімеровіч у той самы дзень павянчаліся ў касцёле.

«Паблагаславі, Пане Божа, дзяцей: Ксенію, Данілу, Паліну, Максіма і Сафію з сям'і Казімеровіч, якія 20 ліпеня прынялі сакрамэнт хросту. Благаславі таксама бацькоў: Віталія і Валерыю, якія ў гэты ж дзень пабраліся шлюбам, і хросных бацькоў: Дзмітрыя і Алену», – гаворыцца ў паведамленні...
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ВЯКІ...

Евангелле ад Матфея.
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ і
СУПАКАЕННЯ БЛІЗКІМ.
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

20 жніўня - бабулін дзень.
Мы гадамі-дзесяцігоддзямі віншавалі нашу старэйшыну Надзею Іванаўну з датай нараджэння.

Дасягнулі 103 гадоў !!!

А ў гэтым маі бабулі не стала.
Сумна...
Хоць чалавеку было і нямала, але такі мілы, добры, мудры, светлы - хацелася, каб жыў і жыў...

Цяпер - усё роўна ў думках звяртаемся да нашай Надзейкі і віншуем з яе зямным днём нараджэння...
Ўзгадваем самымі цудоўнымі словамі.

Дзякуй, што была і - адвечная памяць 🙏 !
МАТУЛІНЫ ВАКАЦЫІ-2024.
УЗГАДВАЮ...

РАДАВОЕ ДРЭВА.

Наведалі нашага старэйшыну - Віктар Іванавіч Арцем'еў, брат бабулі, яму 97. Падарыў нам сваю кніжку "Доўгажыхар", у якой узгадаў наш радавод, гісторыю сям'і і сваё жыццё. Які малайчына ! Зрэшты, пісьменнікам сябе не лічыць, але ўсё жыццё - нешта накідвае, фіксуе, працуе з мастацкім словам...Знаёмы з многімі празаікамі і паэтамі, зладзіў шмат літаратурных сустрэч-вечарын у Магілёве з культавымі асобамі.

Вось, паказвае нам асобнік з аўтографам Ніла Гілевіча ! І - дзеліцца ўспамінамі пра слынных беларусаў...

Шмат гадоў і здароўя, дзядуля Віця !