Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"КАЛЯДА НА ДУБА".

Чэрвеньшчына, вёска Навіна. Тут ўжо чвэрць стагоддзя праводзяць абрад праводзін Каляд пад назвай "Цягнуць Каляду на дуба". Дата свята - нязменная.

#НаташаБардзілоўская пашчасціла ў 2021-ым па-тэлевізійнаму паўдзельнічаць у ім.

Шумная, вясёлая, каларытная і шматлюдная ўрачыстасць. Сэнс яе - завезці ляльку-Каляду і гаршчок з кашай-Куццёй да вясковага старажытнага дуба і зацягнуць прывезеныя сімвалы на дрэва ! Цягнуць на дуб Каляду даручаюць нежанатаму хлопцу : каб у бліжэйшы час знайшоў сабе пару.

Увогуле, гэтае мясцовае каларытнае свята дорыць усім удзельнікам багацце, дабрабыт і здароўе моцнае (упэўнены старажылы👍 і МЫ) !

Фота : з МАТУЛІНАГА архіва.
НАШЫ ЮБІЛЯРЫ.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ : 85 !

Нацыянальнаму мастацкаму музею — 85 !
Асабіста я ведаю яго...чвэрць стагоддзя !
Перакрочваючы парог галоўнага музея краіны пашанцавала спалучаць  іпастасі і наведвальніка, і журналіста...Выпала першай бачыць шэдэўры «на распакоўцы» і браць эксклюзіўныя інтэрвью ў знакамітых мастакоў !

ВІНШУЮ, БЕЛАРУСКІ АРТ-ВОЛАТ і ВІНШУЮ ЎСІХ, хто аддаў і аддае свае лепшыя гады і сілы - працы ў гэтай знакавай мастацкай установе краіны ❤️ !!!
Новых яркіх фантастычных праектаў і беражліва захаваных фондаў !!!

На фота : нацыянальны мастацкі – праз экран прыватнага тэлефона #НаташаБардзілоўская !
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

Калісьці...
Шмат гадоў таму. Школа. #НаташаБардзілоўская
з 10 "Б".
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

Беларускія ДЫЯЛЕКТЫ - гэта такая багатая, сакавітая і прыгожая ТЭМА, што #НаташаБардзілоўская вырашыла агульную сваю штодзённую рубрыку ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ - ПАДрубрыкай узбагаціць.
Пройдземся па ЎСІХ рэгіёнах 👍 !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.

Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !

Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !

ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !

Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

З НАРОДНЫМ Іванам Якімавічам Міско.
Фота 2023.

Сённяшнему імянінніку #НаташаБардзілоўская патэлефанавала, павіншавала, сведчу : мастак у добрым здароўі, у выдатным настроі !

Шмат гадоў, Маэстра і моцнага здароўя ❤️ !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.

ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!

#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!