ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё."
( АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ )
Я не ведаю, як ВЫ ставіцеся да Дня закаханых, які ЗАЎТРА - на Сусветным календары...Асабіста я не спяшаюся сачыць за "трэндамі" і "антытрэндамі" сучасных свят, бо... не так шмат у нашай будзённасці проста лёгких, проста рамантычных, проста немудрагелістых, мілых дат, якія акцэнтуюць увагу на лепшым - на КАХАННІ ❤️ ! Яно, сапраўды, САМАЕ ВАЖНАЕ, што ёсць у нашым жыцці...
Не верыце 😉 ?!
Тады Чытайце, Глядзіце, Слухайце шэдэўры сусветнай літаратуры, выяўленчага мастацтва, кіно...І - не прапускайце МАТУЛІНУ паэтычную рубрыку 😘.
Вечарам і раніцай - беларускія вершы... Таксама - пра ЛЮБОЎ !!!
ДОБРАЙ НОЧЫ, СЯБРЫ ❤️!!!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Калі б не каханне,
То гэты свет
Ня меў бы сэнсу і плёну...
Свечка без полымя —
Проста прадмет:
НЕ-А-ДУ-ШАЎ-ЛЁ-НЫ !"
( СЯРГЕЙ ЗАКОННІКАЎ )
Калі чалавек злуецца і робіць балюча іншым, ведаю : у яго непарадак у асабістым... Не абнялі, не пацалавалі, не абгарнулі каханнем і сам ён, пэўна, нікога не любіць...
Сябры, "свяціцеся" 🌞 ад ШЧАСЛІВАГА кахання, прамяніцеся усмешкамі і пазітывам, і калі давядзецца кагосьці параніць, то толькі...стрэламі Амурчыкаў !!!
З нагоды сімвалічнага Валянцінавага дня жадаю : жывіце пачуццямі, кахайце і будзьце каханымі.
Любоў - мяняе нас, мяняе свет да лепшага ❤️ !
ДАСЫЛАЮ ЎСІМ САРДЭЧКІ і клапатлівых АНЁЛЬЧЫКАЎ КАХАННЯ 🥰 !

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 14 лютага.
Перавага хмарнага надвор'я.
🌧Па ўсходняй палове пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег).
❄У асобных раёнах чакаецца галалёд.
🌫У ранішнія гадзіны месцамі-туман.
❄На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
💨Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра днём складзе 0..+ 5 ° з, па паўночным усходзе не вышэй -1..-3°з.
У Мінску чакаецца
хмарнае надвор'е.
☁Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌫У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман.
❄На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра
раніцай і днём +1..+ 2 ° з,
увечары каля 0°С.

НАША ВЕРА.
СВЯТЫ ВАЛЯНЦІН :
ЕПІСКАП І ПАКУТНІК.
Пра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў епіскапам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Рэліквіі святога да сённяшняга дня знаходзяцца ў Тэрні, а таксама ў адным з парафіяльных касцёлаў у Баварыі. Ужо ў V ст. успамін св. Валянціна адзначаўся 14 лютага.
З яго імем звязана шырока распаўсюджаная ў многіх краінах традыцыя «валянцінак», т. зв. «свята закаханых».
Святы лічыцца апекуном добрага сужэнства, сям'і; яго заступніцтва просяць таксама пры эпілепсіі і пры частых стратах прытомнасці. На абразах яго малююць як біскупа, часцей за ўсё ў атачэнні калекаў, эпілептыкаў або з пеўнем.
Успамін 14 лютага.

Культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік.
Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста.
У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.
У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.

БЕЛАРУСЬ : КАСЦЁЛ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА.
1⃣
Адзіны ў нашай краіне Валянцінаў касцёл пабудаваны ў 2008 годзе. Ён з'яўляецца ўзорам сучаснай архітэктуры з элементамі неаготыкі. Галоўным дэкаратыўным элементам служаць фігурныя франтоны, размешчаныя над галоўным уваходам, а таксама на заднім фасадзе. Лучковыя вокны ўпрыгожваюць вітражы. Непадалёк усталяваны помнік св. Валянціну, які лічыцца заступнікам усіх закаханых.
Зарэгістравалі каталіцкую суполку тут у красавіку 1996 года.
Смалявіцкі касцёл замацаваны за манахамі-капуцынамі. А па правілах браты-манахі не могуць займаць адну і тую ж пасаду больш за тры гады (у рэдкіх выпадках гэты тэрмін падаўжаецца да 6).
Касцёл будаваўся 8 гадоў з 2000 па 2008 год, і ўвесь гэты час стараста ўшчыльную займаўся будоўляй.
Архітэктар - Уладзімір Даніленка. Дарэчы, па яго праектах будавалі вялікі храмавы комплекс па вул. Прытыцкага ў Мінску, Калядны храм у Салігорску, царква Іаана Багаслова ў Старобіне, храм у гонар іконы «Збавіцельніца» ў Жодзіне і інш..
👇

2⃣
Чаму ж святы Валянцін? У 90-я, калі пачалося Царкоўнае адраджэнне, грамадства зноўку адкрывала для сябе хрысціянскую культуру, жыціі святых. З захаду да нас прыйшоў і Дзень Святога Валянціна. У свецкім асяроддзі свята - забаўка, а вось для вернікаў — гэта перш за ўсё рэальная асоба, рымскі лекар, таемны хрысціянскі епіскап, які жыў у трэцім стагоддзі нашай эры. Тады ў Рымскай імперыі квітнела язычніцтва. Хрысціянства было забаронена, але Валянцін таемна хрысціў і вянчаў жыхароў горада, сярод якіх было нямала салдат. Па паданні, імператар Клаўдзій II лічыў, што сям'я перашкаджае салдатам адважна змагацца і забараняў ім жаніцца.Калі пра лекара-хрысціяніна, які вянчае воінаў, даведаўся імператар, ён загадаў яго пакараць смерцю. Святога Валянціна не стала 14 лютага 270 года.
У гонар свята Валянціна-2024 у Смалявіцкім касцёле імя святога адбылося святочнае набажэнства, удзельнік якога, епіскап Аляксандр Яшэўскі пажадаў усім прысутным
"каб любоў была шчырай !".

Forwarded from Гродненская епархия
Человек нуждается в помощи, ты ему помог ради Христа — и через это получишь благодать. Тебя обидел кто-нибудь, а ты взял потерпел и простил — и тоже получишь благодать Божию.
Протоиерей Димитрий Смирнов
Протоиерей Димитрий Смирнов