БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА МАМУ.
❤️Няма лепшага сябра, чым родная матуля.
🌹Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
🌾Жанчына без дзіцяці, быццам колас без зерня.
🐎Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.
💧У роднай крынічцы вадзіца чыстая, нібы слёзы матулі.
🌞Пры сонейку цёпла, пры маці добра.
🤲Матчыны рукі заўсёды мяккія.
👩👧👦У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
🕊Птушка рада вясне, а дзіця маці.
🙏Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.
😊Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
🤔Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
МАСТОЎШЧЫНА (Гродзенская вобласць).
🔺Біло – верхняя частка спінкі ложка.
🔺Восілко – ручка вядра.
🔺Вечко – накрыўка.
🔺Вандзэлак – вялікая сумка.
🔺Гаршковіца – брудная ануча.
🔺Картофля – бульба.
🔺Ясечак – маленькая падушка.
🔺Капшук – невялікі мяшок.
🔺Пошва – навалачка на падушку.
🔺Салявік – мех.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
МАСТОЎШЧЫНА (Гродзенская вобласць).
🔺Біло – верхняя частка спінкі ложка.
🔺Восілко – ручка вядра.
🔺Вечко – накрыўка.
🔺Вандзэлак – вялікая сумка.
🔺Гаршковіца – брудная ануча.
🔺Картофля – бульба.
🔺Ясечак – маленькая падушка.
🔺Капшук – невялікі мяшок.
🔺Пошва – навалачка на падушку.
🔺Салявік – мех.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
Як дзівосна - дыялектавым беларускамоўным праектам захапіўся Сябар #УладзімірФалітарык :
"Прыемна прыняць удзел ў #МАРАФОНКАХАННЯ12 ад Наталлі Бардзілоўскай.
У мяне на радзіме ў Івацэвіцкім раёне (в. Гошчава)па асабліваму называюць стравы з бульбы.
Дзялюся з вамі назвамі :
- Картофлі - бульба
- Салёнікі - вараная бульба,
- Паронікі - бульба ў мундзірах,
- Кумяк - тоўчаная бульба.
На гэты конт у мяне ёсць і верш.
КАПАННЕ
"Прыгожай стужкай сцелецца радок,
І недзе ўецца аж да небасхіла.
Ураджаем бульбы нас парадаваў гадок,
А бульба гэта наша моц і сіла.
Ад цяжкае вагі трашчаць кашы,
І поўняцца мяхі на дзіва.
Ірвецца гаманіна да вышынь:
" "Картофлі" сёлета ўрадзілі!".
Са стомленай усмешкаю на тварах
Мяхі складаем у транспарт грузавы.
І едзе з поля бульба велічава -
Багаты падарунак матухны зямлі.
Дык вось якое беларускае капанне.
Адна з галоўных гаспадарчых спраў.
Нас бульба у адну сям'ю з'яднала,
Спрадвеку на стале з яе багата страў."

ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.
ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.
На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !

1⃣
Чаго мы насамрэч баімся?
Ці сапрады мы баімся менавіта памылак? Хіба мы баімся, што знявечым беларускую мову няслушным націскам ці русізмам? Не, хутчэй мы баімся рэакцыі людзей на нашы памылкі, на нашу неідэальнасць у спробе размаўляць па-беларуску. А калі мы разбіраем страх на зразумелыя складнікі, яму ўжо прасцей даць рады.
Ці баіцеся вы, што нехта будзе смяяцца, калі вы ляснецеся з ровара? Але вы ўсё адно катаецеся на ровары ! Іншая рэч, што ў вывучэнні англійскай мовы ці ўменні рабіць арыгамі мы ўнутрана дазваляем сабе памыляцца, бо гэтыя навыкі не былі прыроджанымі. А родная, матчына мова быццам бы мусіла быць дадзеная нам з малаком маці, і мы нібыта мусім ёй валодаць, як супергероі. Аднак не.
Трэба прызнаць, што для многіх з нас беларуская мова — гэта такі ж свежы навык, як плаванне або катанне на скэйце. Памылкі ў новай для нас сферы — гэта нармальна.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Люблю жыццё, якое б не было:
За шэрыя, не ласкавыя будні…
За шчасце, за каханне, за цяпло,
Якое дораць родныя мне людзі.
Люблю за дожджык, летні водар траў,
За хмары, што плывуць па небасхілу,
Люблю за безліч розных, важных спраў,
За тое, што на ўсё хапала сілы !
Люблю жыццё за яго хуткі бег,
За белае, зімою, наваколле,
За раны, што нанёс калючы снег,
За сад – у ім ад яблык гнецца голле.
Цячэ жыццё, як бурная рака –
Не да спадобы сумныя падзеі,
Кіруе ўсім нябачная рука,
Але ж «на лепшае» мае надзеі ! "
( ВАЛЯНЦІНА ГЕРАСЬКОВА )
Люблю жыццё і ўдзячу магчымасці казаць гэта... ну, не на ўвесь "белы свет", але хтосьці ў прасторы "віртуальнай планеты" мяне ды пачуе... і можа "па ланцужку" падхопіць і скажа : "Дык і я люблю жыццё, яно цудоўнае !!!"
З добрым настроем кладземся спаць, СЯБРЫ ❤️ !
СПАКОЙНАЙ ВАМ НОЧЫ...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
1⃣
"Здавалася мне слава явай блізкай
Тады, калі схілялася ў цішы
Паэзія, як маці над калыскай,
Над сненнем недасведчанай душы.
Каб рос хлапчук, не дбаючы аб цудзе,
Каб не лічылі людзі сысунком,
Яна да болю матчыныя грудзі
Пякучым націрала палыном.
Пасля, малыя выверыўшы крокі
На бітым шкле і на жарстве дарог,
Рукою паказала свет шырокі
I босага пусціла за парог.
З тых дзён, калі падносяць кубак славы,
Я лішняе спакусы не глыну,
Бо ўсё яшчэ мне помніцца гаркавы
На смаглых вуснах прысмак палыну."
( АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ )
Такім вершаваным прысвячэннем узгадаў пра самага галоўнага чалавека на зямлі - пра МАТУЛЮ, Аркадзь Куляшоў ! Народнаму паэту Беларусі сёння было б 110 гадоў !
Ён нарадзіўся ў вёсцы Саматэвічы (Магілёўшчына) - зямляк ! А бацькі яго былі простымі сельскімі настаўнікамі.
👇

2⃣
Па ўспамінах дачкі паэта Валянціны : "у час татавага дзяцінства ў яго дома панавала цёплая атмасфера гнязда, заснаванага на каханні. Да таго ж гэта было гняздо сельскай інтэлігенцыі, якое яшча жыло тым, што вось-вось павінна было адысці ў нябыт, – набыткамі культуры ХІХ – пачатку ХХ ст.. Да таго ж бацькі былі музычна адоранымі людзьмі: бацька ў маладосці некалькі гадоў жыў у Маскве і спяваў у народнай оперы. Маленькі Аркадзь мог дазволіць сабе часам адмовіцца выконваць сялянскую працу: "Я лянуюся...». І маці разумела: глядзець на аблокі час ад часу гэтак жа неабходна, як і капаць бульбу."
Вось так, з дзяцінства пачынаецца любы чалавек, усё самае важнае - закладаецца ў маленстве.
Мы ўсе - чыісьці дзеці. Дык паўдзячям бацькам і самі будзем бацькамі - добрымі ды разумнымі.
РАНІЦЫ, РАСПАЧАТАЙ СА СВЕТЛЫХ ПАЧУЦЦЯЎ - ВАМ, СЯБРЫ ❤️ !!!
ВІТАЮ !!!
На фота : Аркадзь Куляшоў з бацькамі.

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 6 лютага.
Воблачна з праясненнямі.
🌨ў многіх раёнах ападкі (снег, мокры снег, дождж).
Месцамі слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу.
❄У ранішнія гадзіны (да 11 гадзін) у многіх раёнах, днём на асобных участках дарог галалёдзіца.
💨Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты, па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём -2..+ 4 ° з, па паўднёвым захадзе + 5..+ 9°з.
У Мінску сёння
☁хмарна,
🌥без істотных ападкаў,
🌨толькі да вечара снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 70-80%).
❄І ў ранішнія гадзіны (да 11 гадзін) на дарогах горада, днём на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. температура тэмпература паветра раніца 0..-2 ° з, днём -1..+1 ° з, увечары -1..+1°з.