НАШЫ АСОБЫ.
ДЗМІТРЫЙ ДАЎГЯЛА.
АРХЕАГРАФІЯ.ГІСТОРЫЯ.
1 лістапада 1868 года — нарадзіўся Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, беларускі археограф і гісторык.
Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. З 1913 года — старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». 3 1925-га супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929-м узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 года — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.
Аўтар прац па гісторыі беларускіх гарадоў і мястэчак. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» Першы даследаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў.

НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎСТВА.
"Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты."
А.А.Мяцельскі.
Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава - аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэнявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё мсціслава, і ў агульнадяржаўныя справы. асобныя главыпрысвечаны князям Мсіслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.
#АкадэмКніга

НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ДА СКАРЫНАЎСКАГА ЮБІЛЕЯ.
Да 500-годдзя выдання скарынаўскага «Апостала» «Тэхналогія» падрыхтавала каляндар «Францішак Скарына ў Вільні».
«Апостал» — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні.
Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з нашым знакамітым кнігавыдаўцом, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет.
#Тэхналогія
https://tn.by
#TnBy

ІВАН ЗАМОЦІН.
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА.
1 лістапада -
дзень нараджэння беларускага літаратуразнаўца, акадэміка АН Беларусі ЗАМОЦІНА Івана Іванавіча (1873 - 1942).
Нарадзіўся ў вёсцы Крывуліна Цвярской губерні. Закончыў з залатой медаляй Пскоўскую гімназію (1893), а ў 1897 г. - Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут. З 1908 г. прафесар Варшаўскага універсітэта. З 1922 г. - прафесар БДУ, потым Мінскага педінстытута. Адначасова працаваў у Інбелькульце, Акадэміі навук. Даследаваў гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры. Выступаў у друку як крытык, прадаўжаў даследаванне літаратуры. Стаў ахвярай рэпрэсій. У 1938 г. арыштаваны і праз год асуджаны на 8 гадоў лагероў. Срок пакарання адбываў у Комі АССР. Памёр у турэмным шпіталі 25 траўня 1942 г.

ЯНКА ЗОЛАК.
ПАЭЗІЯ.
1 лістапада
нарадзіўся беларускі паэт
ЯНКА ЗОЛАК (Антон Данiловiч, 1912 - 2000).
Нарадзіўся у вёсцы Лучнiкi на Случынне ў сям'i ceлянiна. Скончыў сямiгодку, потым аднагадовыя настаўнiцкiя курсы ў Рагачове.
Працаваў настаўнiкам, а заадно вучыўся ў
Менскiм педвучылiшчы i Apшанскiм настаўнiцкiм
iнстытуце (завочна).
Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Друкаваўся ў "Газэце Случчыны", "Баранавіцкай газэце", у часопісе "Новы шлях". Выдаў два тамы сваёй паэзіі ("Творы", т.1, 1979 і т.2, 1981).
#ViktarKaval

ВЕРА ЛЯШУК.
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА.
1 лістапада 1933 г.
нарадзілася беларуская літаратуразнаўца, прафесар Вера Якаўлеўна ЛЯШУК.
Нарадзілася ў вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета. Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут. З 1963 г. - у Брэсцкім універсітэце - дэкан філалагічнага факультэта. Кандыдат філалагічных навук. Друкуецца з 1957 г. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, складальнік зборніка "Паўлюк Багрым" (1994) і інш. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЦЭНТРАЛЬНАЯ, НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА ПРАДСТАЎЛЯЕ...
ДА ЮБІЛЕЯ МАКСІМА ЛУЖАНІНА.
У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі адкрылася выстава да 115-годдзя Максіма Лужаніна, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, паэта, перакладчыка, празаіка, сцэнарыста.
Розныя іпастасі прызнанага майстра слова закрануты на экспазіцыі і падмацаваны візуальным шэрагам: архіўнымі дакументамі, фотаздымкамі, рукапісамі, кнігамі з дарчымі інскрыптамі і іншымі матэрыяламі музейнага значэння.
Жыццёвыя і творчыя шляхі М. Лужаніна звязаны з літаратурна-мастацкім згуртаваннем «Узвышша» і аднайменным часопісам, газетай «Звязда», часопісам «Вожык», кінастудыяй «Беларусьфільм». Пра гэта сведчыць аб’ёмісты персанальны фонд вядомага аўтара – 2577 адзінак захоўвання, што знаходзіцца ў ЦНБ НАН Беларусі (спарадкаванне ажыццёўлена навуковым супрацоўнікам М.М. Ліс).
#ЦНБ
#НАНБеларусі

"СІЛА ВЕРЫ":
МУСУЛЬМАНСКАЯ.
Адні з апошніх набыткаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі - ХАМАІЛЫ 19 стагоддзя з Ляхавічаў.
Адштурхнуліся ад падзеі і - паглядзелі на мусульманскія старадрукі і рукапісы шырэй.
У праекце "СІЛА ВЕРЫ" - візітаванні ў ЦНБ НАН Беларусі, Мінскую мячэць і Нацыянальную бібліятэку.
Дзякуй усім прадстаўнікам вышэйпералічаных устаноў за супрацоўніцтва і...
Глядзіце эфір ў 07.35 заўтра (суботу, 2 лістапада) на "БЕЛАРУСЬ-3".