НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
СВЯТЫ ТАМАШ.
2⃣
Пасля ушэсця Іісуса на неба, апосталы кінулі жэрабя, куды ісці кожнаму з іх для прапаведавання Слова Божага. Тамаш жэрабя выпаў ісці ў Індыю, каб навучыць праўдзівай веры жылі там людзей і адукаваць краіны, запамрочаныя паганствам.
Апостал вельмі смуткаваў, што яму давядзецца ехаць да такіх дзікіх народаў. Але ў бачанні яму з'явіўся Гасподзь, які загадаў быць мужным і нічога не баяцца. Пасля пропаведзяў апостала многія людзі паверылі ў Адзінага Бога і сталі хрысціянамі.
За зварот да веры жонкі, сястры і сына кіраўніка індыйскага горада Маліпура, Святога заключылі ў вязніцу, а пазней пракалолі пяццю дзідамі. На тым месцы, дзе пахавалі цела апостала Тамаша, здзяйсняліся розныя цуды.

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

Forwarded from Catholic.by
Catholic.by
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна ў актаву малітваў за памерлых на 2024 год
З нагоды ўспаміну Усіх памерлых вернікаў, які паўсюдны Касцёл адзначае 2 лістапада, святары Мінскага рэгіёна, што ўключае дэканаты «Мінск-Усход» і «Мінск-Захад», будуць наведваць могілкі і маліцца за памерлых разам з вернікамі ў дні, як пададзена ніжэй.
Forwarded from Catholic.by
https://catholic.by/3/news/world/17941-ekzartsysty-pra-khelo-in-geta-ne-vyasjolae-i-nyavinnae-svyata
Catholic.by
Экзарцысты пра Хэлоўін: «Гэта не вясёлае і нявіннае свята»
Міжнародная асацыяцыя экзарцыстаў выдала кнігу «Змрочнае зачараванне Хэлоўіна», аўтарам якой з’яўляецца віцэ-прэзідэнт арганізацыі ксёндз Франчэско Бамонтэ і прэс-сакратар гэтай установы Альбэрто Кастальдзіні.
НАШЫ АСОБЫ.
СЯРГЕЙ ПАЛУЯН.
ЛІТАРАТУРА.
19 кастрычніка 1890 года — нарадзіўся (мястэчка Брагін Рэчыцкага павету) Сяргей Палуян, беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца.
Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкула «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытанне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа.
Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.

Forwarded from Звязда
Выдадзены слоўнік аднаго раёна
Даследванне роднай мовы, вызначэнне гістарычных шляхоў яе развіцця – гэта не толькі праца дасведчаных супрацоўнікаў акадэмічнага інстытута. Скарбы роднай мовы даследуюць і ў рэгіёнах.
Як вынік такой працы – і падрыхтаваны ў 1920-я гады «Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны» Івана Бялькевіча (выдадзены, праўда, толькі ў 1970 годзе, пасля смерці даследчыка). І яшчэ – «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» Мікалая Шатэрніка (1890- 1934; кніга была выдадзена ў 1929 годзе).
Мову, гаворкі родных мясцін настойліва даследаваў краязнаўца і пісьменнік з Магілёўшчыны Міхась Карпечанка. Здаецца, асобнай кнігай яго ўнікальная праца так і не знайшла свайго выдаўца.
zviazda.by

Forwarded from Мастацкая літаратура
Здадзены ў друк зборнік "У краіне райскай птушкі" — чарговы ў новай серыі "Школьная хрэстаматыя". Яго склалі аповесці "У краіне райскай птушкі" Янкі Маўра, "Браты Львінае Сэрца" Астрыд Ліндгрэн, апавяданні Васіля Віткі, Алеся Пальчэўскага, казка Георгія Марчука, паэтычныя творы Паўлюка Труса, Петруся Броўкі, Алеся Бачылы, Алеся Ставера і Казіміра Камейшы. Усе яны ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры для 5—6 класаў.
Прычым некаторыя з іх у такім статусе знаходзяцца ўжо шмат дзесяцігоддзяў і даўно заваявалі сэрцы юных чытачоў.

НАШЫ ТЭХНАЛОГІІ.
АНТЫПЛАГІЯТ.
ПРАГРАМА АД НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ.
"Нагадваем нашым паважаным чытачам і падпісчыкам, што бібліятэкай аказваецца бясплатная паслуга па праверцы тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў з дапамогай сістэмы «Антиплагиат. Эксперт. 4.0».
🛡Дадзеная сістэма прызначана для праверкі навучальных і навуковых прац на карэктнасць цытавання, наяўнасць нядобрасумленных запазычанняў з розных крыніц, вызначэнне ступені арыгінальнасці работ.
🛡Замовіць выкананне паслугі можна на нашым сайце, па e-mail: [email protected] або па ☎ ️ +375 17 379 91 89.
🛡Паслуга прадастаўляецца толькі зарэгістраваным карыстальнікам бібліятэкі, якія маюць сапраўдны чытацкі білет!"
#ЦНБ #НАНБеларусі

НАША НАВУКА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ.
"ГАЛЬШАНСКАЙ ЧЫТАННІ".
Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна са Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам 18 кастрычніка 2024 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Гальшанскія чытанні: гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны».
У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел замежныя даследчыкі з Расіі і Швецыі, вядомыя беларускія спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў, краязнаўцы.
Канферэнцыя з’яўляецца аўтарытэтным форумам, які дазваляе азнаёміцца з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў вывучэнні гісторыі, археалогіі і культурнай спадчыны Ашмяншчыны, стварае базу для папулярызацыі і практычнага выкарыстання дасягненняў гістарычнай навукі, робіць даступнымі для грамадства найноўшыя веды па гісторыі роднага краю, садзейнічае іх укараненню ў адукацыйны працэс, развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.
#НАНБеларусі