Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛЯПЛЁЎКА. БРЭСТЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 кастрычніка.

Невялікая воблачнасць.
Без ападкаў.
🌬️ Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра максімальная днём + 7..+13°з.

У Мінску:
невялікая воблачнасць.
Без ападкаў.
🌬️ Вецер няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра
раніца 0..+ 2 ° з,
днём +9..+11 ° з,
увечары +1..+3°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

19 кастрычніка - Фамін дзень.

У царкоўным календары гэта дата ўшанавання памяці апостала Тамаша, аднаго з 12 вучняў Іісуса Хрыста. Іншыя назвы свята: Вялікія кромы, Тамаш хлебнік, Тамаш Няправільны і Тамаш Святы.

Сяляне ў гэты дзень падводзілі вынікі гаспадарчага году. Напаўнялі свірны харчамі. Верылі, што чым больш прызапасіць да 19 кастрычніка, тым прасцей будзе перажыць зіму – тады ежы хопіць да надыходу цёплых дзён.

На Тамаша было прынята карміць хлебнай гарбушкай тых, хто слабы здароўем. Верылі, што гэта дапаможа ім хутчэй ачуняць.

Былі такія прыкметы:
❄️калі сённяшні дзень бязветраны, то хутка пахаладае;
🍄‍🟫калі ў лесе шмат буйных грыбоў, то зіма будзе марознай;
🐦‍⬛️калі вароны збіраюцца ў вялікія чароды, то маразы ўдараць хутка.

Сёння імяніны ў Івана, Макара, Ніканора, Фамы, Тамаша.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
СВЯТЫ ТАМАШ.
1⃣
19 кастрычніка - дзень памяці апостала Тамаша, аднаго з 12 вучняў Іісуса Хрыста. Святы быў родам з Галілейскага горада Панеадзе.

Аднойчы ён пачуў пропаведзь Іісуса і рушыў услед за ім, у далейшым стаўшы яго вучнем, а таксама адным з дванаццаці апосталаў.

Тамаш ішоў за Іісусам паўсюль і стаў сведкам яго пакут. Па ўваскрэсеньні Хрыста, ён засумняваўся ў словах іншых апосталаў, якія запэўнівалі, што бачылі Госпада. І сказаў, што не паверыць, пакуль асабіста ня ўбачыць Хрыста і не дакранецца да ягоных ранаў. Праз восем дзён пасля ўваскрасення, калі вучні сабраліся разам і з імі быў Тамаш, ім з'явіўся Гасподзь, Які паказаў свае раны і сказаў Тамашу ўкласці палец у іх.
👇
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
СВЯТЫ ТАМАШ.
2⃣
Пасля ушэсця Іісуса на неба, апосталы кінулі жэрабя, куды ісці кожнаму з іх для прапаведавання Слова Божага. Тамаш жэрабя выпаў ісці ў Індыю, каб навучыць праўдзівай веры жылі там людзей і адукаваць краіны, запамрочаныя паганствам.

Апостал вельмі смуткаваў, што яму давядзецца ехаць да такіх дзікіх народаў. Але ў бачанні яму з'явіўся Гасподзь, які загадаў быць мужным і нічога не баяцца. Пасля пропаведзяў апостала многія людзі паверылі ў Адзінага Бога і сталі хрысціянамі.

За зварот да веры жонкі, сястры і сына кіраўніка індыйскага горада Маліпура, Святога заключылі ў вязніцу, а пазней пракалолі пяццю дзідамі. На тым месцы, дзе пахавалі цела апостала Тамаша, здзяйсняліся розныя цуды.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Першым, хто трапіў у рай, быў разбойнік. І першым, хто трапіў у пекла, быў апостал Хрыстоў. І тое, як гэта ўсё адбывалася, — для нас вялікі ўрок.
Таму чалавеку ніколі нельга ні адчайвацца, ні ставіць крыж на іншым."

Мітрапаліт Афанасій Лімасольскі
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
НАШЫ АСОБЫ.
СЯРГЕЙ ПАЛУЯН.
ЛІТАРАТУРА.

19 кастрычніка 1890 года — нарадзіўся (мястэчка Брагін Рэчыцкага павету) Сяргей Палуян, беларускі пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца.

Адзін з заснавальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі. Аўтар артыкула «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзіі на кнігу «Другое чытанне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа.

Складаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей.
Forwarded from Звязда
Выдадзены слоўнік аднаго раёна

Даследванне роднай мовы, вызначэнне гістарычных шляхоў яе развіцця – гэта не толькі праца дасведчаных супрацоўнікаў акадэмічнага інстытута. Скарбы роднай мовы даследуюць і ў рэгіёнах.

Як вынік такой працы – і падрыхтаваны ў 1920-я гады «Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны» Івана Бялькевіча (выдадзены, праўда, толькі ў 1970 годзе, пасля смерці даследчыка). І яшчэ – «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» Мікалая Шатэрніка (1890- 1934; кніга была выдадзена ў 1929 годзе).

Мову, гаворкі родных мясцін настойліва даследаваў краязнаўца і пісьменнік з Магілёўшчыны Міхась Карпечанка. Здаецца, асобнай кнігай яго ўнікальная праца так і не знайшла свайго выдаўца.

zviazda.by
Здадзены ў друк зборнік "У краіне райскай птушкі" — чарговы ў новай серыі "Школьная хрэстаматыя". Яго склалі аповесці "У краіне райскай птушкі" Янкі Маўра, "Браты Львінае Сэрца" Астрыд Ліндгрэн, апавяданні Васіля Віткі, Алеся Пальчэўскага, казка Георгія Марчука, паэтычныя творы Паўлюка Труса, Петруся Броўкі, Алеся Бачылы, Алеся Ставера і Казіміра Камейшы. Усе яны ўваходзяць у школьную праграму па беларускай літаратуры для 5—6 класаў.
Прычым некаторыя з іх у такім статусе знаходзяцца ўжо шмат дзесяцігоддзяў і даўно заваявалі сэрцы юных чытачоў.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

Сёння на паліцах #АкадэмКніга...
НАШЫ ТЭХНАЛОГІІ.
АНТЫПЛАГІЯТ.

ПРАГРАМА АД НАВУКОВАЙ БІБЛІЯТЭКІ.

"Нагадваем нашым паважаным чытачам і падпісчыкам, што бібліятэкай аказваецца бясплатная паслуга па праверцы тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў з дапамогай сістэмы «Антиплагиат. Эксперт. 4.0».

🛡Дадзеная сістэма прызначана для праверкі навучальных і навуковых прац на карэктнасць цытавання, наяўнасць нядобрасумленных запазычанняў з розных крыніц, вызначэнне ступені арыгінальнасці работ.

🛡Замовіць выкананне паслугі можна на нашым сайце, па e-mail: [email protected] або па ️ +375 17 379 91 89.

🛡Паслуга прадастаўляецца толькі зарэгістраваным карыстальнікам бібліятэкі, якія маюць сапраўдны чытацкі білет!"

#ЦНБ #НАНБеларусі
НАША НАВУКА.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ.

"ГАЛЬШАНСКАЙ ЧЫТАННІ".

Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна са Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам 18 кастрычніка 2024 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «Гальшанскія чытанні: гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны».

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел замежныя даследчыкі з Расіі і Швецыі, вядомыя беларускія спецыялісты з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў, краязнаўцы.

Канферэнцыя з’яўляецца аўтарытэтным форумам, які дазваляе азнаёміцца з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў вывучэнні гісторыі, археалогіі і культурнай спадчыны Ашмяншчыны, стварае базу для папулярызацыі і практычнага выкарыстання дасягненняў гістарычнай навукі, робіць даступнымі для грамадства найноўшыя веды па гісторыі роднага краю, садзейнічае іх укараненню ў адукацыйны працэс, развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.

#НАНБеларусі