Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

ІВАЦЭВІЦКІ КРАЙ.

"Івацэвіцкі край" -
пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага края.


Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целеханскім і Быценскім раёнах шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына».

Івацэвіцкі край — радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з’яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў.У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнаўца, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 — 1999). Заполле - малая Радзіма этнографа Алеся Зайкі. Косава - месца нараджэння кінарэжысёра Уладзіміра Мароза. У Сакаўцах з'явіўся на свет заходнебеларускі рэвалюцыянер, пісьменнік Піліп Пестрак.

У кнізе - шмат іншых імёнаў Івацэвіцкага края.

#РаманСэрвач
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

Календары на 2025 год ужо ў продажы.

#АкадэмКніга
НАШЫ СВЯТЫ.
ПАРАД НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ.

"СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ".

Да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і Дня горада Гродна адбыўся абласны фестываль народнай культуры
"Скарбы Гродзеншчыны".


Форум аб'яднаў народных майстроў і фальклорныя калектывы з Лідчыны, Воранаўшчыны, Смаргоні, Зэльвы, Слоніма і іншых раёнаў Заходняга рэгіёна Беларусі.

Дзякуй за фота #НаталляРамановіч
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
МАТУЛІНА КУХНЯ.
РУЛЕТ=АМЛЕТ.
1⃣
Напамін пра лета - яркая і вельмі смачная страва !
Закусачны рулет-амлет рыхтуецца за некалькі хвілін і атрымліваецца мяккім, паветраным і вельмі смачным. Набор прадуктаў-бюджэтны, але такую страву можна падаваць нават да святочнага стала.

Інгрэдыенты:

яйкі-6 шт;
моркву-70 г;
соль і перац па гусце;
смятана-110 г.

Для начыння:

смятана - 2 ст. л;
сыр цвёрды любы-200 г;
кроп-пучок;
часнок-1-2 зубчыка;
соль па гусце.

Прыгатаванне :

Яйкі ўзбіваем з соллю, перцам, дадаем смятану і нацёртую на грубай тарцы моркву, усё добра ўзбіваем.
Бляху накрываем пергаментам, змазваем яго раслінным алеем, выліваем амлет.
Духоўку разаграваем да 180 градусаў і выпякаем амлет 15 хвілін.
👇
МАТУЛІНА КУХНЯ.
РУЛЕТ=АМЛЕТ.
2⃣
Сыр цвёрды тром на грубай тарцы, змешваем з выдушаным чыснакам, нарэзанай зелянінай, соль, перцам, смятанай.

Усё старанна змешваем.
Амлет астуджаем і здымаем з яго пергамент. Кладзём прыгожай бокам уніз на працоўную паверхню і выкладваем начынне, пакідаючы з аднаго боку вольнае месца.


Згортваем рулет, кладзём яго швом уніз на пергамент і кладзём у лядоўню на 1 гадзіну.

Перад падачай на стол, наразаем на парцыённыя кавалачкі, можна пасыпаць свежай, нарэзанай зелянінай.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️ !
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Вераснёвая ноч, бель туману густога,
Зарападавы звон у трывожнай цішы,
Усё без лішніх прыўкрас, невыдумна і строга,
Як у добрай і шчырай чалавечай душы.

Ападаюць лісты, нешта шэпчуць трывожна —
Цяжка, знаю, рашыцца на гэты палёт.
Вецер сцёр з неба хмары крылом асцярожна,
Як са спелае слівы бялявы налёт.

I здаецца бясконцым любое імгненне,
Нібы шлях той далёкі ад зоркі святла,
Што праз холад і змрок працягнула праменне,
Каб сагрэцца ля шчасця, ля зямнога цяпла."

( АЛЕНА РУЦКАЯ )

Вераснёвая ноч бярэ ў свае абдымкі. Яны ўжо не такія ласкавыя...прахалодныя... Кажуць, яшчэ тыдзень пагрэемся, а там - вітаймо сапраўдную восень !
Усё, як належна ў прыродзе.
Час росквіту і час замірання.
Час бадзёрыцца і час адпачыапць.

ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️ !
Да заўтра...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Восень здзівіць!
Восень зачаруе!
Выставіць шматквецце на паказ.

Восень — як апошні раз шчыруе,
Быццам ладзіць баль
апошні раз.

Год — імгненне,
і невыпадкова
Хутка так калейдаскопіць час.

Год — і восень
вернецца нанова,
Каб здзіўляць і зачароўваць нас.

Восень — рыжай
конніцай алюрыць
На адвечны залачоны трон.

Год — і восень
зноўку завіхурыць
І захопіць нас
у свой палон."

        ( СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ )

Віншую з восенню !
Віншую з новым днём !
Бярыце астры - "зорачкі" верасня !
Хапайце рознакаляровасць фарбаў і водараў восені !

Вось ВАМ яркі, сонечны букет на добры дзень, на радасць, на любоў !
Ад душы і шчыра жадаю ўдалых стартаў, поспеху ва ўсім !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
Шчаслівага панядзелка...
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ОРША. ВІЦЕБШЧЫНА.