Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ТВОРЧАСЦЬ.
ХАРАВЫЯ СПЕВЫ : ЗАПРАШЭННЕ.

Праводзіцца набор у хор НАН Беларусі "Акадэмія". Усіх, хто любіць спевы, запрашаем далучыцца да нашага дружнага хору. Рэпетыцыі праводзяцца па адрасе вул. Сурганава 1 корп.2, аўд. 302 (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) па панядзелках і чацвяргах з 19.00 да 21.00.
Жадаючым звяртацца па тэлефоне + 375 44 491-57-57 (Вольга) або прыходзіць на рэпетыцыю.

#НАНБеларусі
НАША ТВОРЧАСЦЬ.
ЭСТРАДНАЯ СТУДЫЯ : ЗАПРАШАЕ...

Студыя вакала "Лятучы карабель" запрашае ўсіх жадаючых ад 6 гадоў на заняткі эстраднымі спевамі. 🎼🎹🎤

Ўрокі праводзяць прафесійныя педагогі.
Студыя працуе пры знакамітым калектыве "Гомельскія гарадскія аркестры".

У перспектыве ёсць творчая магчымасць заспяваць з аркестрам.

#ГомельскіяГарадскіяАркестры
НАШЫ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР-2025.

Беларускі фатограф #СяргейПлыткевіч з камандай завяршылі працу над каляндаром "Беларусь. Погляд праз стагоддзі".
Аддалі падрыхтаваны макет у друкарню.

Для тых, хто жадае атрымаць дадатковую інфармацыю і, магчыма, падтрымаць праект, спасылка 👇...

Таксама аўтар працуе над стварэннем фотаальбома пра Навагрудак - да юбілея горада і з мэтай раскрыцця яго турыстычнага патэнцыялу.

https://planetabelarus.by/publications/belarus-poglyad-praz-stagoddzi/

#СяргейПлыткевіч
НАШ КРАЙ.
НАВАГРУДАК-ЮБІЛЯР : НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ.

Навукова-практычная канферэнцыя "Навагрудскія чытанні : гісторыя і сучаснасць Навагрудскага раёна", прысвечаная 980-годдзю Навагрудка, пройдзе
23 жніўня 2024 года па адрасе: г.Навагрудак, вул. Міцкевіча,15.

Мерапрыемства ўяўляе сабой значную падзею для даследчыкаў гісторыі і культуры.

У рамках работы секцый удзельнікі абмяркуюць археалагічную і гістарычную спадчыну Навагрудка і раёна;праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага Панямоння; роля музейных устаноў у вывучэнні, захаванні і папулярызацыі гісторыі беларускага народа; духоўную і матэрыяльную культуру Беларусі ў кантэксце рэлігійнай гісторыі.

Мерапрыемства аб'яднае гісторыкаў,археолагаў,музейных работнікаў, краязнаўцаў.

@novnashgorod
Forwarded from Звязда
Новыя цікавінкі старых вуліц Мінска

Cваеасаблівая музейная архітэктурная галерэя, панарама Вялікай кітайскай сцяны, кветкавыя кампазіцыі і помнікі — на Чырвонаармейскай вуліцы.

Прагуляйцеся з намі ў фотарэпартажы на zviazda.by!
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Жнівеньская ноч як звар’яцела,
Развязала чорныя мяхі.
Сотні тысяч зорак пераспелых
Сыплюцца на мокрыя імхі.

Галаву і сэрца мне працяла
Млечным Шляхам.
Край сасновы мой
Сёння ноччу нейкім стаў працягам
Зорнай таямніцы векавой.

Балбатня пра атамы — пустое,
Бо у прыгажосці — свой закон.
Толькі гэта неба залатое
Назаўжды ўзяло мяне ў палон.

Загадайце, хлопцы і дзяўчаты,
Спраўдзіцца усё ў жыцці у вас...
Зоркі, не пагасніце дачасна,
Я люблю вас,
Я кахаю вас."

( ПІМЕН ПАНЧАНКА )

Усім зоркам і зорачкам - прывітанне ! Асвятляйце нашу ноч сваімі ліхтарамі, дарыце спакой і надзею...
Цяплом, зыходзячым ад вас і - ад нас саміх - сагрэемся, сагрэем адзін аднаго...
І пажадаем ціха...

ДАБРАНАЧ ❤️ !
СПАКОЙНАГА СНА
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Пакуль дыхаю родным дымам,
Мне пад небам маім нязмрочна,
Як за пазухай у Радзімы,
Як народжанаму ў сарочцы."

( АЛЕСЬ ПІСЬМЯНКОЎ )

Я веру, што "дома і сцены дапамагаюць". Таму, ва ўнісон паэту кажу кожны дзень "ДЗЯКУЙ !" за дні-гады-дзесяцігоддзі на Радзіме. Можа мы і тыя "кулікі, што сваю дрыгву хваляць"... Большасць з нас "дзе нарадзіліся - там і спатрэбіліся"...І нават далёка адсюль, калі з'язджаем - ці не зберагаемся памяццю аб каранях, аб родным - як тое немаўля, народжанае "у сарочцы" ?!

Не прыдуманыя яшчэ тыя дасканалыя словы, каб распавесці пра любоў і прыцягнне Чалавека да свайго, родненькага... Але, многія ўсё ж намагаюцца сказаць... і ўдаецца ! Як вось нам з паэтам 😊 !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !
ВІТАЮ, ЗЕМЛЯКІ-БЕЛАРУСЫ 👍 !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. НЕГЛЮБКА. ГОМЕЛЬШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.