Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 6⃣.

Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ.

З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства.

Скончылася гэта поўным выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову.

З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
СТОЛІНСКІ РАЁН (БРЭСТЧЫНА).

🔺тэлепацца - плесціся.
🔺лёх - склеп (для захоўвання прадуктаў)
🔺хвайны - файны.
🔺цыбахі - пер'е ад цыбуліны.
🔺наліснікі - тонкія бліны.
🔺чі (вымаўляецца з мяккім ч) - ці.
🔺бо - таму што.
🔺заре (з мяккім р) - зараз.
🔺гараваць - цяжка працаваць.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
1⃣

Ў - 22-я літара беларускага алфавіта. Пазначае гук [w].

Упершыню для сённяшняй беларускай мовы асобная літара для гуку [w] з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў беларускай лацінцы ў розных варыянтах - ú, курсіўнае u, u з гачэкам (ú), w, ú. У вершаванай брашуры Яна Чачота "Da milych mužyczkoú", якая была выпушчана ў 1846 годзе, літара выглядала як u c акутам — ú. У Вікенція Дуніна-Марцінкевіча выкарыстоўвалася курсіўнае u (у адрозненне ад звычайнага u для галоснага гуку [u], напрыклад: jon umieu). Звыклая u на месцы кароткага (нескладовага) выкарыстоўвалася ў публікацыях Кастуся Каліноўскага 1862-1863 гадоў. Сустракаліся таксама варыянты u з гачэкам (ǔ). W з кароткай (w) выкарыстоўваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1889). У 1897выпускаецца першы том "Люду беларускага" этнографа Міхаіла Федароўскага; шматтомнік змяшчае аўтэнтычныя тэксты, запісаныя Федароўскім беларускай лацінкай.
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
2⃣
У запісах Федароўскага ў пазіцыі пасля галосных гук [w] (У нескладовае) перадаецца як u (напрыклад: kazau;  jak uziau by u ruku) , у той час як ŭ выкарыстоўваецца для вельмі кратнага (і ў беглым вымаўленні знікаючага) [у] (напрыклад, pakazwwaj).

І толькі ў Багушэвіча літара прымае свой сучасны выгляд-ŭ. Яна выкарыстоўвалася ў Кракаўскім выданні Францішка Багушэвіча "Dudka Białaruskaja" (1891год).
Для беларускай мовы літара Ў упершыню была прапанаваная Пятром Бяссонавым у 1870 годзе. У 1874 годзе этнограф Павел Шэйн выдае зборнік «Беларускія народныя песні». У ім аўтарскі тэкст напісаны па-руску, а аўтэнтычны запіс тэкстаў беларускіх песень — па-беларуску. Тут ва ўсіх выпадках гук[w] перадаецца як Ў, напрыклад: не даў, слаўны, жоўтымъ зярномъ, а ўзяў вутку, заўтра раненька, нясуць намъ бутэлькі поўненькі...
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
3⃣
У беларускім пісьменстве літара стала ўжывацца з 1890-х гадоў. Ўжываецца пасля галосных, адпавядае літарах (і гукаў) У, У І Л іншых славянскіх моў і часта чаргуецца з імі: ен у карчме — яны ў карчме, галава — галовка, быў — была.

У верасні 2003 года падчас дзясятага святкавання «дзён беларускага пісьменства» ў Полацку ўсталявалі помнік літары «Ў». Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму каліграфу, прафесару Паўлу Семчанку, які шмат гадоў вывучаў мастацкія шрыфты.

Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет".

Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ.

КАЛЬКА.

Ёсць такая з'ява ў мовах (таксама ў беларускай), як ка‌лька, калькава‌нне (ад фр.: calque — копія).У лінгвістыцы так завецца адмысловы тып запазычання іншамоўных слоў, выразаў, фраз.
Мовазнаўцы назывць кальку "шашалем беларускай мовы".

Лекамі ад калькавання, якое роўна, што гвалт над мовай спецыялісты лічаць зварот да жывой народнай мовы. У ёй ёсць усё. Ёю можна выказаць любую думку, любое паняцце. Толькі трэба не ленавацца, шукаць патрэбныя словы, патрэбныя выразы.

Як адзначаў яшчэ Якуб Колас, «мы маем вялікі слоўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе».

Вядома, са з’яўленнем у свеце новых паняццяў да нас прыходзяць і новыя, невядомыя нам словы. Гэта натуральна. Без такіх запазычанняў не абыходзіцца любая мова. Самі па сабе іншаземныя словы не шкодзяць нацыянальнай мове, якая падпарадкуе іх сваім законам. Шкодзіць толькі бяздумнае іх выкарыстанне, неапраўданае захапленне іншаземшчынай.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА.

Сёння #МАРАФОНКАХАННЯ12 бяжым разам з моладдзю СШ 121  і супрацоўнікамі, наведвальнікамі Мінскай дзіцячай бібліятэкі 10 !
На старт !
СЯБРЫ, мы пачынаем !
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.
Напярэдадні Дня роднай мовы - знаёмства з навучальнай моладдзю і цудоўніымі настаўнікамі СШ 121 Мінска 👍 !

Тэлематэрыял пра імпрэзу, што адбывлася ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 10 пабачыць эфір заўтра.

А сёння - дыялог з маладымі людзьмі і дарослымі, якія знаёмяць новае пакаленне з прыгажосцю роднага слова.

ДЗЯКУЙ ❤️, паважаныя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Вольга Буйневіч і Тамара Хвашчэўская !

За ўсіх - самыя кранальныя словы пра мову ў інтэрвью выказала Вольга Антонаўна Буйневіч - паслухайце яе казанне да канца, лепш не скажаш 🙏...
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
АЛЕНА ЕМЯЛЬЯНАВА.

"Нехта скажа:
- Забыла? Зраклася
Роднай мовы? На здзек аддала!
Не! Яна ж з маім сэрцам зраслася,
Ў ім чароўнаю кветкай цвіла.

Хтось спытае:
- Чаму ж прамяняла
Сваю мову на звон чужых слоў?
І жыцця за яе – будзе мала,
І няма для мяне іншых моў.

Ўсе упэўнены:
Ёй не падняцца,
Дык нашто успамінамі жыць?
Я ж крычу:
Трэба верыць, змагацца,
Шанаваць, берагчы і любіць!

Дык жыві, беларуская мова!
Грэй нас, цёплае роднае слова."
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
АНАТОЛЬ БАЛУЦЕНКА.

"Кожнаму народу свая мова
Богам назаўжды была дана.
Роднага зусім не чутна слова,
На ўсіх ляжыць цяжкая віна.

Наша мова – лепшая на свеце,
Горкія цяпер для мовы дні ?!
Можа, аднавіць захочуць дзеці
Дзіўнай мовы продкаў карані ?!"
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ПАВЕЛ ГАСПАДЫНІЧ.

«Мова як подых, як асалода,
Мова як слодыч жаданняў і мар.
Як памяць, надзея, жаданні народа,
Мова – святло паміж цемрыва хмар.
Мова – твой голас, на волі, з-за кратаў
Мова – напой з крынічнай вады.
Лекі гаючыя, стрэлы з гарматаў
Зорчына ззянне скрозь сны і гады.
Мова – Радзімы тваёй абуджэнне,
Мова – бацькоў прысутнасць заўжды.
Мова – паходня – вядзе з сутарэння
Да сутнасці кожнай з мільярдаў душы.»
З ДНЁМ РОДНАЙ МОВЫ !
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ГАННА РЭЛІКОЎСКАЯ.

«Утульнаю, роднаю хаткаю,
Смачнаю, цёплай аладкаю
Вее ад мовы таткавай,
Роднае мовы мае.

Клопатам і пяшчотай,
Асенняю пазалотай,
Ці туманом употай
У думкі яна прыплыве.

Хоць папракне з дакорам,
Разбудзіць сумленне і сорам,
Ды гора з ёю не гора,
Як быццам агеньчык сагрэў.

Натхняе на вершы і песні
Вясенняй пралескай на ўзлессі.
Дай Бог нам скрозь вечнасць пранесці
Мовы матулін напеў.»