Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
ВЕРА ВЯРБА.
ПАЭЗІЯ.

У 20 гадоў яна прачнулася знакамітай ! "Песняры" праспявалі яе верш - легендарныя цяпер "Ручнікі" прагучалі ад Брэста да Сахаліна. Хіт звінеў, але імя аўтара было не такое гучнае : паэтэса-беларуска Вера Вярба ! Сёння, 14 студзеня, яе дзень нараджэння... Некалькі гадоў таму #НаташаБардзілоўская зацікавілася лёсам Вярбы і стварыла тэлепраект, у якім быў эксклюзіў пра нашу жанчыну-легенду... Пазнаёмілася з адзіным сынам Вярбы... Пачула пра амурныя гісторыі ад пісьменніцы Раісы Баравіковай... Даведалася, што тыя самыя, "Ручнікі" пакласці на музыку паэтэсе прапанаваў сам Уладзімір Мулявін... Творца пад псеўданімам Вярба  насамрэч па пашпарце звалася па-казачнаму :  Гертруда...

Дзякуй тэлевізійнаму лёсу, што атрымалася здзейсніць праект "Паэзія і драма паэтэс"... У ім яшчэ давялося раскрыць таямнічыя старонкі жаночых біяграфій Яўгеніі Янішчыц і Еўдакіі Лось...Але, сёння...

ВЕРУ ВЯРБУ  - з днём нараджэння ❤️ !
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"КАЛЯДА НА ДУБА".

Чэрвеньшчына, вёска Навіна. Тут ўжо чвэрць стагоддзя праводзяць абрад праводзін Каляд пад назвай "Цягнуць Каляду на дуба". Дата свята - нязменная.

#НаташаБардзілоўская пашчасціла ў 2021-ым па-тэлевізійнаму паўдзельнічаць у ім.

Шумная, вясёлая, каларытная і шматлюдная ўрачыстасць. Сэнс яе - завезці ляльку-Каляду і гаршчок з кашай-Куццёй да вясковага старажытнага дуба і зацягнуць прывезеныя сімвалы на дрэва ! Цягнуць на дуб Каляду даручаюць нежанатаму хлопцу : каб у бліжэйшы час знайшоў сабе пару.

Увогуле, гэтае мясцовае каларытнае свята дорыць усім удзельнікам багацце, дабрабыт і здароўе моцнае (упэўнены старажылы👍 і МЫ) !

Фота : з МАТУЛІНАГА архіва.
НАШЫ ЮБІЛЯРЫ.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ : 85 !

Нацыянальнаму мастацкаму музею — 85 !
Асабіста я ведаю яго...чвэрць стагоддзя !
Перакрочваючы парог галоўнага музея краіны пашанцавала спалучаць  іпастасі і наведвальніка, і журналіста...Выпала першай бачыць шэдэўры «на распакоўцы» і браць эксклюзіўныя інтэрвью ў знакамітых мастакоў !

ВІНШУЮ, БЕЛАРУСКІ АРТ-ВОЛАТ і ВІНШУЮ ЎСІХ, хто аддаў і аддае свае лепшыя гады і сілы - працы ў гэтай знакавай мастацкай установе краіны ❤️ !!!
Новых яркіх фантастычных праектаў і беражліва захаваных фондаў !!!

На фота : нацыянальны мастацкі – праз экран прыватнага тэлефона #НаташаБардзілоўская !
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

Калісьці...
Шмат гадоў таму. Школа. #НаташаБардзілоўская
з 10 "Б".
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

Беларускія ДЫЯЛЕКТЫ - гэта такая багатая, сакавітая і прыгожая ТЭМА, што #НаташаБардзілоўская вырашыла агульную сваю штодзённую рубрыку ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ - ПАДрубрыкай узбагаціць.
Пройдземся па ЎСІХ рэгіёнах 👍 !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.

Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !

Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !

ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !

Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

З НАРОДНЫМ Іванам Якімавічам Міско.
Фота 2023.

Сённяшнему імянінніку #НаташаБардзілоўская патэлефанавала, павіншавала, сведчу : мастак у добрым здароўі, у выдатным настроі !

Шмат гадоў, Маэстра і моцнага здароўя ❤️ !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.

ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!

#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!