НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ГУДЗЕВІЦКІ МУЗЕЙ - ЖАНЧЫНАМ-БЕЛАРУСАЧКАМ.
У Гудзевіцкім літаратурна
-краязнаўчым музеі ў рамках мерапрыемства “Жанчына – крыніца прыгажосці”, прысвечанага Дню маці, прайшоў майстар-клас па ткацтве і на маленькіх, і на вялікіх кроснах.
Удзельніцы творчага ўрока змаглі не толькі ўбачыць працэс ткацтва, але і паўдзельнічаць у ім. Для некаторых жанчын майстар-клас стаў магчымасцю вярнуцца ў дзяцінства і юнацтва, калі яны самі актыўна працавалі за ткацкім станком.
#Гудзевічы

КАНІКУЛЫ - у МУЗЕІ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ.
УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” наведалі вучні гімназіі №1 г.Гродна, каб даведацца пра старажытнае беларускае рамяство ткацтва і яго асаблівасці на Панямонні.
Дзеці паслухалі цікавы аповед пра гісторыю і традыцыі ткацкай справы беларусаў: вырошчванне і апрацоўку лёну, прадзенне ніткі і стварэння тканіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгледзелі хатнія прылады вырабу палатна, палюбаваліся вынікамі ткацкай працы – ручнікамі, абрусамі, дыванамі, традыцыйным народным адзеннем.
Замацаваць матэрыял дапамаглі гульнёвая праграма "Таямніцы ткацкага майстэрства" і майстар-клас па ткацтву.
Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і ...уменняў !
#Гудзевічы
#ЛітаратурнаКраязнаўчыМузей