НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
ЭТНАЛІНГВІСТЫКА.
"Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты межмоўнага ўзаемадзеяння".
Зборнік змяшчае навуковыя працы беларускіх і замежных даследчыкаў у галіне этналінгвістыкі і сумежных дысцыплін.
#АкадэмКніга

БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
"ФАЛЬКЛОРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ".
"Добрая прыказка як да мяшка прывязка".
Беларускія народныя прыказкі з рускімі і англійскімі адпаведнікамі.
Другая кніга з серыі "Фальклорныя скарбы Беларусі".
У альбоме собраны як папулярныя, так і больш рдкія беларускія прыказкі, якія ў сціслай вытанчанай форме выражаюць і захоўваюць шматвякавы гаспадарчы і жыццёвы вопыт народа.
Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва-выцінанкамі.

БЕЛАРУСКАЯ НАВІНКА.
"СВЯТОЧНЫ ЧАС".
"Святочны час: Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў".
Т.І.Кухаронак.
У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнагарафічных экспедыцый, дадзена комплекснае ўяўленне пра каляндарную звычаёвсць беларусаў як найважнейшую сферу і падсістэму жыццядзейнасці народа...
Прадстаўлены аповяды вясковых жыхароў, запісаныя у апошнія 10-20 гадоў...

ЭТНІЧНАЯ КУХНЯ.
"Этнічныя традыцыі нацыянальнай кухні Беларусі".
А.Гурко, Л.Бохан, Н. Бункевіч
Нацыянальная культура харчавання разглядаецца ў кантэксце уласцівых ёй грамадскіх функцый : абрадавай, святочнай, паўсядзённым. Дадзены падрабязны аналіз элементаў традыцый харчавання жыхароў нашай краіны, якія вызнаюць хрысціянства, іўдаізм, іслам.

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ГАВОРКА.
"Лексічны атлас беларускіх народных гаворак".
Комплексная навукова-інтэрпрэтацыйння і даведачна-інфармацыйная праца, падрыхтаваная на аснове пяцітомнага лінгвагеаграфічнага даследавання, якое было надрукавана ў 1993-1998гг.

ДУХОЎНАЕ МАСТАЦТВА.
"Мастацтва дзеля славы Божай".
Саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы.
Аўтар: Вольга Лабачэўская
Выданне прадстаўляе шэдэўры беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – саламяныя царскія вароты пачатку XIX ст.з іканастасаў палескіх цэркваў. На падставе ўпершыню ўведзеных архіўных крыніц і публікацый разглядаецца гісторыя вывучэння, музеефікацыі і рэстаўрацыі ўнікальных саламяных твораў сакральнага прызначэння, мастацкая стылістыка і тэхніка іх пляцення, аналізуюцца народныя вытокі гэтага віду мастацтва.У альбоме паказаны сучасны працяг унікальнай традыцыі – выраб копій старадаўніх саламяных іканастасных варотаў і шлюбных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў – іканастасаў, кіётаў ікон, вянчальных карон і святарскіх мітр.
Кніга ўзбагачае веды аб гісторыі беларускага мастацтва і прызначана яго знаўцам і аматарам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам гісторыі мастацтва і іншым чытачам.

СЯМЕЙНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
"Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў".
Аўтар - Таццяна Кухаронак
У кнізе аўтар папулярна распавядае пра радзінныя звычаі і абрады беларускага народа як цэласную сістэму, якая ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і ў традыцыйным грамадстве функцыянавала ў межах: сям'я – род – лакальная вясковая супольнасць. Падрабязна ахарактарызаваны народныя веды, рэгламентацыі адносна паводзін жанчын у перыяд цяжарнасці, родаў, дзейнасць бабы-павітухі, звычаі і абрады святкавання хрэсьбін і гадавання немаўляці. Кніга напісана на аснове дарэвалюцыйных даследаванняў і новых фальклорна-этнаграфічных экспедыцыйных матэрыялаў.
Кніга цікавая не толькі для спецыялістаў-гуманітарыяў, але і для ўсіх, хто захоча даведацца, як нашы продкі імкнуліся нарадзіць і выгадаваць здаровых нашчадкаў.

НАВАГРУДСКІ ФОТАЛЕТАПІС.
"Навагрудскі край".
Фотаальбом.
Запрашаем у захапляльнае падарожжа па Навагрудскім краі, дзе імчыць свае вечныя хвалі "бацька Нёман", загадкава зіхаціць возера Свіцязь, і сівыя камяні памятаюць слынныя паданні продкаў.

"ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ РАРЫТЭІАЎ". БУКВАР.
Беларускі буквар
у нацыянальнай і сусветнай прасторы.
Алесь Суша.
Кніга серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прысвечана гісторыі Буквара на беларускіх землях.
Буквар — гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый.
Праз яго - юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры.
Гісторыя беларускага Буквара налічвае больш за чатыры стагоддзі. Ён аказаў уплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры.
У наш час беларускія Буквары зберагаюцца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Расіі, Украіны, Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швецыі, Полыпчы, Літвы, Аатвіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Славеніі, Чэхіі, ЗША.

НАША ВЕРА.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЛІТАРАТУРА.
"Да родных вытокаў.
У дапамогу краязнаўцу."
С.Б.Холеў.
У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.
Няшмат асобнікаў !

НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ ЗБОРНІКІ.
ДЛЯ НАВУЧАЛЬНАЙ МОЛАДЗІ.
В.М.Сіўковіч
"Беларуская мова. ЦЭ.ЦТ.Тэорыя, прыклады, тэсты".

БАГДАНОВІЧАЗНАЎСТВА.
"Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча".
Ірына Мышкавец.
Выйшаў зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асбістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам.

КРАЯЗНАЎСТВА.
"Уладальнікі старога Мсціслава. Гістарычныя партрэты."
А.А.Мяцельскі.
Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава - аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэнявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё мсціслава, і ў агульнадяржаўныя справы. асобныя главыпрысвечаны князям Мсіслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.

КАРАНІ НАШЫХ ПРОЗВІШЧАЎ.
Які сэнс закладзены ў нашых прозвішчах? Як яны з'явіліся і што цікавага могуць расказаць пра месца пражывання нашых далёкіх і не вельмі продкаў, пра род іх заняткаў, а, можа, нават пра характар? Кніга дапаможа знайсці адказы на гэтыя пытанні. У ёй прапануюцца навуковыя версіі паходжання прозвішчаў, атрыманыя ў працэсе даследаванняў. Пры гэтым чытаецца кніга лёгка, навукова-папулярны стыль робіць яе даступнай і цікавай для шырокага кола чытачоў: не толькі для лінгвістаў , гісторыкаў, этнографаў, але і для ўсіх тых, хто хоча даведацца пра гісторыю свайго роду.
Вядома, немагчыма змясціць у адно выданне расшыфроўкі ўсіх існуючых у нашай краіне прозвішчаў.
Якое прозвішча паходзіць ад слова, які пазначае дэбашыра, чалавека з буяным норавам, якая адсылае да слова са значэннем "шепелявить", а якая паўстала ад старажытнага ахоўнага імя, паводле павер'яў які робіць дзіцяці непрывабным для злых сіл? На старонках кнігі - тысячы прозвішчаў.

ПРА ГАННУ САНГУШКУ.
Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676-1746) (Серыя «Genus Albaruthenicum»).
Калектыўная манаграфія прысвечана жыццю і дзейнасці княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера ВКЛ князя Караля Станіслава Радзівіла.
Рана аўдавеўшы,яна не выйшла другі раз замуж, а прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў.Ганна з Сангушкаў Радзівіл пэўна час жыла ў Міры,што спрыяла росквіту мястэчка.Менавіта «мірскаму» перыяду яе біяграфіі прысвечана дадзенае даследаванне.
Разглядаюцца такія аспекты, як сямейнае выхаванне,стасункі ў шлюбе, выхаванне дзяцей, гаспадарчая дзейнасць,паўсядзённае жыццё ў Міры і Мірскім замку, а таксама аналізуецца вядомы на сёння іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай.
Кніга будзе карыснай для гісторыкаў, выкладчыкаў, краязнаўцаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца айчыннай гісторыяй, жыццём і дзейнасцю славутых асоб старажытнай Беларусі.

КАЛЯНДАР НА НОВЫ ГОД-2025.
Якім будзе 2025 год?
Няхай будзе ачМУРэнны !
Каляндар настольны з прышпільнымі прынтамі ❤️.
Жарты ✔️ вершы ✔️ прымаўкі ✔️
Ужо ў продажы !

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ЗБОРНІКІ.
ЗНОЎ У ПРОДАЖЫ ❗️
Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» за перыяд навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Тэксты для пераказаў (2022) Г. М. Валочка, І. У. Булаўкіна, інш., "Сэр-Віт".