Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ КНІГА.

ВЫЙШЛА СПАДЧЫНА ПАЭТА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХХ ст..

"Шмат гадоў Сяргей Чыгрын збіраў спадчыну аднаго з самых цікавых і таленавітых паэтаў першай паловы ХХ стагоддзя Гальяша Леўчыка (1880-1944), які быў родам са Слоніма. Усё, што ўдалося адшукаць у архівах, бібліятэках, музеях, увайшло ў кнігу “Божая ліра”, якая пабачыла свет у Мінску. Гэта вершы, пераклады, проза, пропаведзі, артыкулы і шмат здымкаў, вельмі многа рэдкіх і раней невядомых. Дзякуй таксама даследчыку нашай літаратуры Юрасю Бачышчу, які дапамагаў у выданні гэтай кнігі.
Гальяш Леўчык быў не толькі літаратарам, але і мастаком, музыкантам, калекцыянерам усяго беларускага. Хатка ў Слоніме, якая была знесена пры пабудове аўтарамонтнага завода на Чырвонаармейскай вуліцы, здзіўляла гасцей і слонімцаў самымі дарагімі каштоўнасцямі: ад старых кніг да карцін і розных рэчаў. На вялікі жаль, усё прапала і знікла. А ў 1944 загінуў і сам Гальяш Леўчык. Памяць пра яго — выхад кнігі "Божая ліра"."

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ТВОРЦЫ.
СВЯТА ГАРМОНІКА.

Звонкае свята "ГУДЫ, ГРАЙ !" пройдзе ў аграгарадку Гуды: жарты, імправізацыі, яркія найгрышы і маса эмоцый чакае ўсіх прысутных.
Брэндавае мерапрыемства Гудскага цэнтра творчасці і дасугу збярэ гарманістаў, баяністаў і акардыяністаў з усяго Лідскага раёна.

На свяце ўсіх будуць чакаць гульнёвыя праграмы, атракцыёны і шмат музыкі.
Сваім выступам пацешыць жыхароў і гасцей аграгарадка народны ансамбль народнай музыкі "Гудскі гармонік".

У гэты дзень аграгарадок Гуды будзе гучаць гучна і звонка.

#СтаніслаўСуднік
НАША МОЛАДЗЬ.
З ЛЮБОЎЮ ДА МОВЫ.

У Лідзе пяць стобальнікаў па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ !

Скарбонка стобальных вынікаў у Лідскім раёне папаўняецца !

Сёння сталі вядомыя вынікі ЦЭ па рускай мове і беларускай мове.
Абсалютныя вынікі (10) на ЦЭ па беларускай мове прадэманстравалі:
Гарошка Анастасія, Бярозаўская СШ 3;
Малявская Дыяна, Бярозаўская СШ 3;
Кісялёва Валерыя, СШ № 8 імя В. Ф. Казакова г. Ліды;
Радзевіч Дар'я, СШ №14 г. Ліды;
Марцэвіч Аліна, Ёдкаўская СШ.
100 балаў па рускай мове атрымалі:
Дзергаўко Марта, гімназія № 1 г. Ліды;
Дудэк Любоў, гімназія № 1 г. Ліды;
Слуцкі Максім, СШ №1 г. Ліды;
Федарака Антон, СШ №1 г. Ліды;
Карэва Руслан, СШ №15 г. Ліды.
У выпускніцы гімназіі Дзергаўко Марты і выпускніка СШ №15 Карэвы Руслана гэта ўжо другі максімальны вынік на ЦЭ!

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.

КРАЯЗНАЎСТВА. ЛІДА.

14-я кніга Леаніда Лаўрэша.
"Як горад Ліда ўвайшоў у ХХ стагоддзе. Пошта, чыгунка, кіно, электрычнасць і першыя аўтамабілі". "ГроКарДрук", 2024. - 150 с.

У кнізе, грунтуючыся на рознай інфармацыі: працах гісторыкаў, мемуарах лідзян і архіўных матэрыялах, расказваецца пра з'яўленне і развіццё ў горадзе Ліда пошты, чыгункі (у тым ліку ёсць інфармацыя і пра вузкакалейкі), кіно, электрычнасці і аўтамабіляў. Усе гэтыя інстытуцыі, акрамя пошты, з'явіліся ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя і стымулявалі развіццё горада (асабліва чыгунка) і ў свой час зрабілі яго горадам XX стагоддзя.

Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны, а таксама ўсім чытачам, які цікавяцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.

Кнігу можна будзе знайсці ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы, лідскім музеі, бібліятэках лідскіх школ, а таксама ў бібліятэках ліста рассылкі.

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
СВЯТА ДНЯ.

КУПАЛЛЕ Ў... ЛІДЗЕ (ГРОДЗЕНШЧЫНА).

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ АЎТАРЫ.

ЯЗЭП ПАЛУБЯТКА з ЛІДЧЫНЫ.

Выйшла чарговая сатырычная аповесць Язэпа Палубяткі “Вялікая Жнівеньская...”. Гэта чацвёртая кніга аўтара з Мастоў.

Падзеі ў сатырычнай аповесці адлюстроўваюць некалькі векапомных дзён нашай гісторыі, пачынаючы ад раніцы 19 жніўня 1991 года.

Гэта чацвёрты том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”, але па часе аповесць “Вялікая жнівеньская...” становіцца следам за “Дуралесіцай” і просіцца быць томам другім у “Поўным зборы твораў” Язэпа Палубяткі.

Аповесць не ёсць люстраны адбітак рэчаіснасці. Аўтар усё прыдумаў, а калі вы ў тыя дні вялі сябе так, як героі аповесці, то цвёрда ведайце - так сябе вялі многія. Таму кожны можа смела паказаць пальцам на суседа і сказаць: “Гэта - не пра мяне, гэта - пра яго”.

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІДА : ШКОЛА РАМЁСТВАЎ І ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ.

"Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць!

Лідскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры далучаецца да АБЛАСНОГА РЭКЛАМНАГА ТЫДНЯ КЛУБНЫХ УСТАНОЎ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

Запрашаем усіх 6 верасня з 10:00 да 17:00 на Дзень адчыненых дзвярэй !"

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЭТНА-УРОКІ для ЛІДСКАЙ ДЗЯТВЫ.

6 верасня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у рамках абласнога рэкламнага Тыдня клубных устаноў Гродзенскай вобласці прымеркаванага, да Года якасці.

Установу наведалі вучні пачатковага класа Лідскай гімназіі пад кіраўніцтвам А.Я.Ярмантовіч. "Чым раней атрымліваецца знаёмства з традыцыйнай культурай, тым мацней застануцца ў памяці здабыткі творчасці і жыццядзейнасці нашых продкаў" - лічыць настаўніца.

Вучні з СШ 12 пад кіраўніцтвам А.А. Астравух пазнаёміліся з гісторыяй народнага лялечнага тэатра "Батлейка", рамеснымі традыцыямі і сучаснымі накірункамі дзейнасці майстроў.

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІДСКІЯ КАВАЛІ.

У Лідскім замку працуе прыватная выстаўка “Кавальская майстэрня”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены паходны варыянт кузні, малаткі, абцугі, прабойнікі, зубілы і іншыя прыспасобы, створаныя рукамі аднаго чалавека. Жыгала Яўген Алегавіч – майстар, які адраджае старажытнае рамяство.

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЖАНОЧАЯ МОДА БЕЛАРУСАК.

ПРАЕКТ ЛІДСКАГА ЗАМКА.

Народная студыя гісторыі і мастацтва эпох Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ў княжацкім пакоі Лідскага замка на паседжанні калектыва правяла інфармацыйна-пазнавальную лекцыю "Жаночыя галаўныя ўборы XIII-XVI ст.".

На лекцыі можна было даведацца пра самыя розныя неверагодныя, складаныя ўпрыгожванні, якімі ў старажытнасці замужняя жанчына пакрывала сваю галаву.

Шапірон, вэйл, "галава", гейбл, арсэле, крузэлер і іншыя. А самы знакаміты высокі "конус" усіх казачных прынцэс называўся "генін".

#СтаніслаўСуднік