НАША ЗДАРОЎЕ.
АНКАЛОГІЯ ГРУДЗЕЙ : STOP !
Рызыка-рэдуцыруючая хірургія прыводзіць да зніжэння лічбаў рызыкі рака малочнай залозы з высокіх (40-80 %) да агульнапапуляцыённых (10% і меньш), т.е. да ўзроўню чалавека без спадчыннага абцяжарвання.
Аб хірургічных аспектах прафілактычнай мастэктаміі распавёў загадчык лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамаммалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Антон Хораў.
https://medvestnik.by/konspektvracha/preventivnyj-udar-po-raku-molochnoj-zhelezy
#МедыцынскіВеснік

КАСТРЫЧНІК - "РУЖОВЫ" МЕСЯЦ.
1⃣
У свеце стартаваў Месяц дасведчанасці аб раку малочнай залозы - ружовы, бо колер стужачкі, якую носяць мамалагічныя анка - менавіта такі...
Рак малочнай залозы - самы распаўсюджаны від раку на планеце : паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), штогод рэгіструецца каля 2,3 мільёна новых выпадкаў. Па колькасці смерцяў сярод жанчын гэтая разнавіднасць рака займае другое месца пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў.
З усіх рэгіёнаў планеты захворванне на рак малочнай залозы найбольш высокая ў ЗША і Заходняй Еўропе. Лічыцца, што рэзкае павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання ў развітых краінах пасля 1970-х гадоў часткова выклікана змененым стылем жыцця насельніцтва: у сем'ях стала менш дзяцей, атэрміны груднога гадавання скараціліся. Рост колькасці анкалагічных хворых у свеце звязваюць таксама з павелічэннем колькасці пажылых людзей.
👇

2⃣
У 2021 годзе Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя запусціла глабальную ініцыятыву па барацьбе з ракам малочнай залозы. Яе галоўная мэта-зніжэнне ўзроўню штогадовай смяротнасці на 2,5 працэнта да 2040 года, што дапаможа выратаваць 2,5 мільёна жыццяў. У СААЗ лічаць, што дамагчыся гэтага можна дзякуючы трох асноўных напрамках дзейнасці: ранняму выяўленню, своечасовай дыягностыцы і комплексным лячэнні.
Месяц дасведчанасці аб раку малочнай залозы дае магчымасць усім зацікаўленым бакам прааналізаваць дасягнуты прагрэс,асэнсаваць і пацвердзіць абавязацельствы па барацьбе з гэтым захворваннем і пракласці шлях да вырашэння праблемы доступу да эфектыўных метадаў лячэння.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЧЫРВОНЫ КРЫЖ" : ДАБРАЧЫННАЯ КАМПАНІЯ.
З 1 кастрычніка па 5 снежня беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію "Ваша дапамога».
Па добрай традыцыі акцыя стартавала ў дзень сталых людзей. Яе галоўная мэта-дапамагчы пажылым і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, падапечнымі медыка-сацыяльнай службай Беларускага Чырвонага Крыжа «Дапамога».
Арганізацыя хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаецца гэтая частка насельніцтва, палепшыць якасць жыцця пажылых людзей, асабліва адзінокіх."
#ЧырвоныКрыж

НАША ЖЫЦЦЁ.
МУДРАЕ МЕРКАВАННЕ...
"Мы жывем у гэтым свеце таму, што не завяршылі сваю працу - спазнаць сябе....
І ў нас ёсць усяго два шляхі:
альбо ты паміраеш у ілюзіях, альбо ілюзіі паміраюць у табе..."
Псіхолаг #ЯўгенНаўмёнак

НАША ВЕРА.
БІБЛЕЙСКАЕ ДРЭВА.
З 1000-гадовай костачкі,якая згадваецца ў Бібліі,выгадавалі дрэва.
Вядома, што насенне было знойдзена ў 1980-х гадах у адной з пячор у Іўдзейскай пустыні.Яго радыевугляродны аналіз паказаў, што яно ўзнікла паміж 993 і 1202 гадамі нашай эры.Спецыялісты назвалі высадак "Шыбаеў" і ўсталявалі,што ён належыць да роду Commiphora.
Аналіз ДНК паказаў, што гэта расліна можа быць звязана з "іудзейскім бальзамам", які не раз згадваўся ў тэксце Бібліі.
@novnashgorod

УРАТАВАНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ.
Трыццаць ікон з "чырвоных кутоў" беларускіх хат - у экспазіцыі, што размясцілася ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Гэтыя абразы належаць фондам мясцовага абьяднанага музея.
Святы Мікалай, Святая Тройца, Багародзіца з Немаўля-Хрыстом... Рарытэты 19 стагоддзя ў свой час маглі быць вывезеныя за мяжу - як канфіскат іх вярнулі з мытні...
Цяпер духоўныя рэліквіі даступныя ўсім : прыходзьце, глядзіце, звяртайцеся да святых лікаў...
Фота #МАТУЛЯ
P.S.
Дзякуймо : вось літаральна дакранулася да намоленага вякамі абраза...

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Анёле Божы, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, ўвечар і ўначы
Будзь ласкаў мне памагчы
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага давядзі. Амэн."
( МАЛІТВА НА СОН )
І лепшага не зробіш, як паклічаш добрага Анёла - і сабе, і людзям папрасіць спакойнай ночы, бестурботнага адпачынку, салодкага сна...
Без залішняга - проста кажу :
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
Спадзяюся, ВАША субота прайшла паспяхова і радасна ?!)
Да заўтра...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
1⃣
"Мне сніўся сёння ранак вераснёўскі,
Нібы баяна спеўны гукарад…
У рукі сшытак узяла вучнёўскі,
Ўзяла яго, як трыццаць год назад.
У памяці ўсплыло да болю дарагое,
Святое, чым жыла я ўсе гады.
Даўно саспела рунь, пасеяная мною,
Мой першы выпускнік ужо немалады.
Цяпло душы сваёй на ўсіх дзяліла,
Ўсе моры, акіяны разам праплылі.
А выпраўляючы у свет, заўжды маліла
Знайсці сябе, каб не згубіцца на зямлі.
Мне сніўся сёння вераснёўскі ранак,
І сон мне той утойваць не з рукі:
Бо на высокі родны школьны ганак
Мне клалі кветкі ўсе выпускнікі."
( ЗІНАІДА ГАСЦІЛОВІЧ )
👇
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
1⃣
"Мне сніўся сёння ранак вераснёўскі,
Нібы баяна спеўны гукарад…
У рукі сшытак узяла вучнёўскі,
Ўзяла яго, як трыццаць год назад.
У памяці ўсплыло да болю дарагое,
Святое, чым жыла я ўсе гады.
Даўно саспела рунь, пасеяная мною,
Мой першы выпускнік ужо немалады.
Цяпло душы сваёй на ўсіх дзяліла,
Ўсе моры, акіяны разам праплылі.
А выпраўляючы у свет, заўжды маліла
Знайсці сябе, каб не згубіцца на зямлі.
Мне сніўся сёння вераснёўскі ранак,
І сон мне той утойваць не з рукі:
Бо на высокі родны школьны ганак
Мне клалі кветкі ўсе выпускнікі."
( ЗІНАІДА ГАСЦІЛОВІЧ )
👇
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
2⃣
Ад аднаго мудрага святара днямі пачула : "Ваенныя, медыкі, настаўнікі і святары - гэта людзі СЛУЖЭННЯ ! Яны сабе не належаць" ... Сапраўды, у такіх прафесіях людзі не працуюць, яны ЖЫВУЦЬ сваёй справай, інакш - не атрымаецца ! Таму, для сённяшняга вітання я і падабрала яскравы верш. У ім - пра тое, што настаўніцтва гэта і дзень, і ноч. Гэта праца, якая сніцца - значыць настолькі, "з каранямі" ўваходзіць у лёс, што не адпускае Чалавека...Сведчу : так і ёсць, бо шмат маіх блізкіх - настаўнікі. Людзі, якія аддалі сябе дзецям. Аддалі больш, чым свой час і веды, але - здароўе, сілы, пачуцці, сваю любоў... Я ў дзяцінстве гуляла "у настаўніка", пераймаючы маму. А сёння - павіншую яе і яна ўзгадае лепшыя гады свайго жыцця !
Са святам, дарагія нашы НАСТАЎНІКІ !
Хай то цяпло і шчырасць, якія ВЫ аддаеце дзецям не знікне дарма. Хай вучні радуюць. А ў ВАША жыццё вяртаецца бумерангам святло і дабрыня.
ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!
Віншуйце настаўнікаў )
На фота : мама са сваім вучням...