Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
ЮРЫЙ СМАЛЯКОЎ.
СПОРТ.

20 верасня 1941 г. нарадзіўся Юрый Смалякоў, беларускі спартсмен (фехтаванне на шпагах), майстра спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным першынстве (1968 г.), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў камандным першынстве, чэмпіёна СССР у асабістым і камандным першынствах.

Нарадзіўся ў Варонежы ў сям'і ваеннага. У 1959 паступіў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры і спорта. Навучаўся фехтаванню ў Германа Бокуна. У 1963 годзе выйграў Чэмпіянат СССР, удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях Токіа-1964,дзе каманда з яго ўдзелам заняла 7 месца. Узяў срэбра на Алімпіядзе ў Мехіка (1968). У 1972 годзе завяршыў спартыўную кар'еру. Выкладаў у БДІФК, БНТУ.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
SPORT-КАМАНДА "ВЫТОКА".

"ЗАЛАТЫ" УЗРОСТ - СПАРТЫЎНЫЯ РЭКОРДЫ.

"Сёння каманда якія пражываюць у нашым пансіянаце прыняла ўдзел у восьмым этапе Малых Алімпійскіх гульняў, які прайшоў у пансіянаце "Крыніца".

Спаборнічалі ў сучасным відзе спорту-гульні ў боўлінг. Нягледзячы на шаноўны ўзрост нашых удзельнікаў, выступілі яны годна ! І вярнуліся не толькі з добрым настроем і морам станоўчых эмоцый, але і з дыпломам ! "

#МінскіСацыяльныПансіанат
#Выток
#Ждановічы
Forwarded from Звязда
Як сёння прайшла ў сталіцы акцыя «На працу на ровары»

Дадзеная акцыя нацэлена на папулярызацыю здаровага і экалагічнага ладу жыцця.

📸 Фотарэпартаж на zviazda.by
НАШЫ ДАТЫ.
СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЧЫСЦІНІ.

20 верасня -
Сусветны Дзень Чысціні (World Cleanup Day).


Ідэя, якая змяняе свет, нарадзілася ў Эстоніі.

У 2008 годзе больш за 50 000 чалавек аб'ядналіся, каб ачысціць усю краіну, сабраўшы больш за 10 000 тон смецця ўсяго за пяць гадзін.

У той дзень нарадзіўся глабальны грамадзянскі рух, які распаўсюджваецца, як "зялёная хваля" па ўсім свеце. Ён захапіў людзей ідэяй:"адна краіна, адзін дзень".

З 2018 года Сусветны дзень уборкі аб'яднаў 197 краін і больш за 71 мільён добраахвотнікаў, якія імкнуцца стварыць больш чыстую планету.

Амаль у кожнага чалавека на гэтай планеце ёсць месца, якое яны называюць "домам", няхай гэта будзе падворак, вуліца альбо кватэра ў мегаполісе. Мы жывем у вёсках, гарадах, рэгіёнах, краінах і кантынентах, але ў чалавецтва ёсць толькі адна планета, якую мы можам назваць "домам".

Гэты дзень імкнецца стварыць зрух у бок лепшага кіравання нашымі рэсурсамі, натхняючы людзей на больш разумны выбар у галіне дызайну, вытворчасці і спажывання.
НАША ПРЫРОДА.
ЦАЦКІ ДЛЯ ЖЫВЁЛ.

МІНСКІ ЗААПАРК ЧАКАЕ...

🐯Кошкі любяць “паляваць”, нават калі жывуць у кватэрах, ці… заапарках.

Вялікія кошкі, якія жывуць у Мінскім заапарку – не выключэнне. Таму ім заўсёды патрэбныя плюшавыя “сябры”.

Заапарк зараз праводзіць акцыю і прымае плюшавых зайцоў, мядзведзеў ды іншых “жывёлаў” для сваіх гадаванцаў.

Прымаюцца вялікага памеру цацкі (ад 50 см).

Аддаць іх можна на службовым ўваходзе па вуліцы Убарэвіча з 9.00-19.00.

#МінскZooOfficial
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ЖУРАВЫ і ЖУРАВІНЫ".

ФЭСТ У МІЁРАХ.

Заўтра ў Міёрах будуць назіраць за журавамі.

Горад збярэ на штогадовае экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.

Журавіны і журавы – гэта асаблівасці Мёршчыны. У верасні тут пачынаецца сезон збору журавін. Мясцовае балота Ельня займае першае месца ў Беларусі па ўраджаі гэтай ягады. А на палях і балотах тут кожны год спыняюцца тысячы шэрых жураўлёў, а пазней і дзясяткі тысяч розных відаў гусей, каб адпачыць падчас міграцыі.

Ад гарадскога парка “Паўвостраў” кожную гадзіну будзе адыходзіць аўтобус на лакацыю, дзе можна паназіраць за жураўлямі.

У праграме свята таксама :

🔹 Конкурс ансамбляў “Жураўліны звон”
🔹 Выстава-конкурс мастацкіх вырабаў “Птушыны перапалох”
🔹 Конкурс сельскіх падворкаў “Жураўліны кірмаш”
🔹 Інтэрактыўныя гульні для дзяцей
🔹 “Жураўліная пошта”
🔹 Продаж журавін, мёду, зёлак і мясцовых прысмакаў

#МіёрскіГарвыканкам
НАША ПАЭЗІЯ.
ЖОРАВЫ ЛЯТУЦЬ.

"Ён вачыма
сачыў
за палётам самотнага кліна
жураўлінага...
Разам з птушкамі белымі
адлятала ў вырай
яго сэрца ў журбе адбалелае,
пазалеташнім мроячы снегам,
і леташнім сонцам...

...Ён тужліва вачыма сачыў
за палётам у вырай
жураўлінага кліна...
І цягнуўся ўсім целам
услед
і ўсё вышай ляцела
душа...

...а як крыламі біў
звар'яцела,
як цягнуў
сваю шыю,
крыху ашалела,
што шкадобай
сціскаецца сэрца.
як камень балючы,
грукоча,
і рэхам ў душы аддаецца..."

( ВАРУЖКА ТУТОШНЯ )
🎙 Пра літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі» вядуць гаворку ў студыі канала «Культура» загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ВАЛЯНЦІНА КАРОТКІНА і даследчык-архівіст, аглядальнік газеты «Культура» ЗМІЦЕР ЮРКЕВІЧ.

Тэмы гутаркі:
◽️ У Завоссі ў 1798 годзе нарадзіўся Адам Міцкевіч, а сёння тут музейны комплекс;
◽️ Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вяртанне пана Тадэвуша»;
◽️ Насычаная праграма фестывалю «Восень у Завоссі».


Далучайцеся да размовы ТУТ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ"-2024.

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ.

21/09/2024, 12:00-16:00
Філіял "Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе".

Традыцыйнае свята “Восень у Завоссі” - для прыхільнікаў паэтычнага таленту Адама Міцкевіча і ўсіх беларусаў, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю культуру.

ПРАГРАМА :

🍁Канцэртная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік і лаўрэата міжнароднага конкурса Таісіі Халамавай.
🍁Музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася.
🍁Лекцыя пра Адама Міцкевіча даследчыка Змітра Юркевіча.
🍁Студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава.
🍁Гістарычная анімацыя на XVI-XVII стст. і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў.
🍁Сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ігарам Бабковым на тэму: “Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа”.
🍁Жніўныя і вясельныя песні ў выкананні спявачак Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ"-2024.

ВЫСТУПЛЕННЕ ІЛЛІ ШЫНКАРЭНКІ.

Імя абаяльнага Іллі Шынкарэнкі шырока вядома сярод маладых беларусаў і беларусак. Папулярны блогер актыўна прасоўвае родную мову і культуру ў моладзевых колах. Ён жа - таленавіты спявак, які выконвае песні на вершы беларускіх класікаў і свае ўласныя.

У вас ёсць добры шанс, сябры, ацаніць імпэт і творчасць юнака, а можа і папоўніць кагорту яго прыхільнікаў !

Калі: 21 верасня, 13:00.
Дзе: Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе".

#МузейМіцкевічаў
#Завоссе
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ"-2024.

КАПЭЛА АЛЕСЯ ЛАСЯ.

21 верасня на фестывалі "Восень у Завоссі" з рэтраспектывай да эпохі барока выступіць капэля Алеся Лася.

У выкананні непараўнанага Алеся Лася (вядомага ў Беларусі музыкі, мастака, этнографа, рэстаўратара, майстра музычных інструментаў) і чароўнай Алесі Сівохінай (аўтара песень, музыкі, спявачкі, рэжысёра тэатра “Жывое слова”) пачуем узнёслыя мелодыі асяродка паэта Адама Міцкевіча, насалодзімся жывым гучаннем беларускіх музычных інструментаў!

Адчуўшы на сабе магію і вытанчанасць барока, зможам наблізіцца да разумення складу душы нашага слыннага на ўвесь свет земляка Адама Міцкевіча !

#МузейМіцкевіча
#Завоссе