Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАША ПРЫРОДА.
РЭДКАЯ ФАЎНА : ВЫХУХАЛЬ.
2⃣
"Пухавіччына - адно з месцаў,куды паўторна ў 1960-х засялялі звяркоў пасля таго, як гэты від у нас стаў лічыцца зніклым. Мы і цяпер працягваем пошукі жывёлы.Таму нельга са 100-працэнтнай упэўненасцю сказаць,што на тэрыторыі нашай краіны дакладна больш няма выхухалі" – кажа Ірына Крышчук.

Чаму ж звярок, які жыў на тэрыторыі нашай краіны каля 30 млн гадоў, знік у сярэдзіне XX стагоддзя? Многія вінавацяць у гэтым "амерыканскую норку", якая "выціскала" выхухаль з асяроддзя.

Але ёсць іншыя прычыны: выхухаль любіць вадаёмы з адкрытым люстэркам (не пакрытыя расліннасцю) і замкнёныя пойменныя азёры.А яны ў нас, на жаль, паступова дэградуюць, зарастаюць і становяцца непрыдатнымі для выхухалі.Згубна паўплывала і меліярацыя, а таксама высечка вадазборных лясоў. І, вядома ж браканьерства.

Прыродныя ворагі выхухалі: шэрая няясыць і вялікі арлец, лісіца,лясная куніца,тхор.

Наяўнасць выхухалі ў беларускай прыродзе вельмі важна для экараўнавагі і біяразнастайнасці.

#НАНБеларусі
НАША ПРЫРОДА.
БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІ FLORA-ПРАЕКТ.

Беларускія спецыялісты наведалі Інстытут мікрабіялогіі Акадэміі навук Кітая і пазнаёміліся з грыбным гербарыем.

Для беларускіх навукоўцаў кітайскім бокам была праведзена экскурсія па музеі гербарыя, была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з фондамі гербарыя грыбоў і гербарыя лішайнікаў.

Кітайскія міколагі прадэманстравалі, як імі выкарыстоўваюцца спосабы інтэграцыі і захоўвання узораў раслін, як фарміруюцца і вядуцца базы дадзеных.

#НАНБеларусі
НАША ПРЫРОДА.
ЦЭНТРАЛЬНЫ БАТАНІЧНЫ САД ЗАПРАШАЕ...

4 верасня 2024 у 16:00 і ў 18:00 у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі пройдуць экскурсіі па садзе ценяцягавітых раслін «Загадкавы сад у цені» !

Экскурсію правядзе куратар калекцыі, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Луніна Наталля Міхайлаўна.

У працэсе экскурсіі наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў і гатункаў ценяцягавітых раслін, асаблівасцямі іх агратэхнікі і размнажэння.

Прыходзьце, будзе цікава 🌼!
НАША ПРЫРОДА.
БЕЛАРУСКІ ФОРУМ АРНІТОЛАГАЎ.

7 верасня стартуе адкрыты Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі "Birdrace-2024".

Чэмпіянат будзе доўжыцца 12 гадзін (с 6 раніцы да 18 вечара).

Яшчэ ёсць час да 10.00 пятніцы 6 верасня сабраць каманду і далучыцца да спаборніцтваў !

Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна тут 👇

https://birdingbelarus.by/dikij-blog/gonka-za-pticzami-nachalas-registracziya-komand-na-birdrace-2024/
НАША ПРЫРОДА.
МАТУЛЯ ЖАРТУЕ...

Так выглядаюць мокрыя совы 🦉...

Пагладзь...Абдымі...Пашкадуй... Накармі...
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЧАСУ" :
МУЗЕЙ ЗАСЛАЎЯ ЗАПРАШАЕ...

Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”,
Беларускі саюз дызайнераў і
творчае аб’яднанне “Кудры”
прапануюць пазнаёміцца з
гуміарабікавай фатаграфіяй.

Прырода, архітэктура, людзі - усё ў чорна-белым вырашэнні і ўнікальнай тэхніцы гумойла — тэхніцы, упершыню выкарыстанай ў 1858.

Нашы сучаснікі, фотамастакі, даказваюць, што гуміарабіка “гучыць” і сёння !

Трэба глядзець і ўглядацца !
Прыязджайце ў Заслаўе і знаёмцеся з праектам.

На экспазіцыі “Паслядоўнасць часу” прадстаўленыя работы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава.

Мы ўжо ўбачылі, адзнялі, рыхтуем ТБ-рэпартаж.

На фота : фрагменты экспазіцыі і здымак з фотамайстрам Анатолем Дрыбасам.
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ПЕРАМОЖЦЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ.

Імёны лепшых аўтараў мінулага года сталі вядомыя падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах.

Фёдар Гурыновіч перамог у намінацыі "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі" і быў узнагароджаны за кнігу "Чароўная паэма".

Віктар Кунцэвіч адзначаны за кнігу "Калі чужая душа – твая" у намінацыі "Лепшы твор прозы".

Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі прызнаны Сяргей Міховіч - за кнігу "Нам сілы дае зямля".

У намінацыі "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Мікалай Мікуліч, яго адзначылі за працу «Максім Танк. Асоба, паэзія, лес"»

Пераможцам у намінацыі "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" стаў Уладзімір Мазго з кнігай "Загадка – розуму зарадка".

Алеся Кузняцова з кнігай «Калі трашчыць лёд» перамагла ў намінацыі «Лепшы дэбют».

Лаўрэатам уручаны ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Фота ад #BELTA