Матуля Беларусь
173 subscribers
29.2K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ».

На свяце беларускага слова адбыўся ўрачысты фінал навукова-асветніцкая экспедыцыі "Дарога да святыняў" і быў закладзены "Сад малітвы" на тэрыторыі храма іконы Божай Маці "Дзяржаўная".

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ЭСТАФЕТА : ІВАЦЭВІЧЫ - ЛІДЗЕ !

У 2025 ГОДЗЕ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ПРОЙДЗЕ Ў ЛІДЗЕ.

У Івацэвічах адбылося закрыццё XXXI Дня беларускага пісьменства. Важнай часткай урачыстай цырымоніі стала перадача эстафеты правядзення свята ў 2025 годзе ад Івацэвічаў гораду Ліда (Гродзенская вобласць).

- Для Івацэвічаў гэтыя два дні былі яркімі, насычанымі і незабыўнымі. Гэтае свята аб'яднала нас павагай да такіх простых адвечных сімвалаў духоўнасці, як кніга і слова. І гэтую павагу мы павінны перадаць нашчадкам, - адзначыў падчас цырымоніі закрыцця старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў. - У жыхароў нашага раёна надоўга застануцца не толькі прыемныя ўспаміны пра свята, але і добраўпарадкаваны ўтульны горад.Мы прадставілі ва ўсёй шматстатнасці культуру, самабытнасць Івацэвіцкага краю і першага рэгіёна ў цэлым.

#ІвацэвічыNews
НАШЫ ВОДГУКІ.
НАРОД пра НАРОДНАЕ.

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"Што выхапіў вокам з кніжак на Дні пісьменства..?

Перавыданне "Трох таварышаў" у перакладзе Уладзіміра Папковіча. Рэмарк зараз актуальны, то, упэўнены, будзе чытацца. Новыя кнігі Надзеі Ясмінскай - рады за калегу, якая ўмее працаваць з дзеткамі. Былічкі і легенды ад супрацоўнікаў Акадэміі навук РБ - цікава аформленая кніжка за прыемны кошт. Перавыданні Караткевіча - вершы і аповесць "Зброя" з сусвету "каласоў". Люблю гэты твор, бо зайшоў у свой час лепш, чым асноўны тэкст. За кніжку Гапеева "Зніч ваўкалака" вазьмуся бліжэйшым часам - меркаваннем падзялюся па прачытанні. "Мы жылі ў буднях барацьбы" - дзённікі ваеннай пары трох беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Лобана. Працяг серыі кніг якую вядзе Ірына Дубянецкая "Чалавек"... Думаю, што ўсё можна будзе адшукаць у Белкнізе - кошты ад 20 да 35 рубёў."

#МіхаілБараноўскі
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ПЯТРО БІТЭЛЬ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.

Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!

Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.

Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
І зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты."

     ( СЯРГЕЙ НОВІК-ПЯЮН )

Хоць і па-летняму спякотна, а надыход восені чытаецца...
Вечар не такі душны, з прахалодным ветрыкам... І галоўная прыкмета - распачаўся пераход "у золата" дрэваў, хмызняка, травы...Спачатку лісцейкі, потым - цэлыя галінкі, кроны..Не заўважым - усё навокал засыпле охрай - зашамацім па дарожках "манеткамі" бяроз і "купюрамі" клёнаў...

Дзякуй Богу, распачалі новую пару года - прыгожую, багатую, яркую ! Хай шчасціць гэтай восенню, Сябры !

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Сонца вераснёўскае
Промнікам тугім
Разбудзіла Волечку,-
Сёння дзень такі.

Падмігнула ветліва:
Хопіць маме песціць,
У новы свет за ведамі
Трэба ранец несці.

Уставаць не хочацца…
Вольніца, бывай!
Вочкі ж не расплюшчацца:
Школа, пачакай!

Шпілечкі ды банцікі,
Белы фартушок,-
Ты ў сне мне бачыўся
У жыццё званок.

І за ім па лесвіцы
Школьных перамен
Пабягуць равесніцы,-
Наўздагон іх смех !"

    ( ПАЎЛЮК ПРАНУЗА )

Волечкі, Дашенька, Васенькі, Сашанькі...Самыя прыгожыя і самыя любімыя НАШЫ дзеці !  Па факце - Дзень ведаў для іх менавіта сёння ! І двары беларускіх школ зараз напоўненыя дзятвой, настаўнікамі, бацькамі, хвалюючымі момантамі, асабліва "першы раз - у першы клас" і выпускнікамі...
Музыка, кветкі, адноўленыя класы і наперадзе - новы навучальны год ! Хай ён будзе шчаслівым, прадуктыўным, паспяховым і яркім ! Са святам, юныя беларусікі, іх мамы і таты, іх педагогі !

Вось і МАТУЛЯ сёння пайшла ў школу... разам з любімым фатографам ❤️ )

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ !
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЖЛОБІН. ГОМЕЛЬШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВАЎКАВЫСК. ГРОДЗЕНШЧЫНА.

Музей імя П.І.Баграціёна запрашае...