Матуля Беларусь
174 subscribers
29.5K photos
623 videos
1 file
2.82K links
Download Telegram
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

СТАРТ У ІВАЦЭВІЧАХ.

Любімае беларусамі свята слова піша сваю гісторыю з 1994 года. У гэтым годзе гонар быць яго сталіцай выпала Івпцэвічам.

Сёння ўдзельнікаў свята ў Івацэвічах сустракаюць новыя арт-аб'екты, а кожны куток абноўленага райцэнтра пацвярджае, як багатая і самабытная культура края.

Святкаванні XXXI Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах традыцыйна пачынаюцца з навукова-практычнай канферэнцыі. У Івацэвіцкім ГДК праходзяць "Івацэвіцкія чытанні".

Таксама ў гонар свята слова - адбываецца гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў "Жывая класіка", у якім прынялі ўдзел 15 фіналістаў.

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

НОВЫЯ АРТ-АБ'ЕКТЫ АДКРЫТЫ Ў ІВАЦЭВІЧАХ.

Адзін з іх-трохметровая кампазіцыя "Лятучыя кнігі" каля будынка Івацэвіцкай Цэнтральнай бібліятэкі ім. Піліпа Пестрака, яе стварыў майстар мастацкай кавання Юрый Татарыновіч з Глыбокага. У кампазіцыі – дзевяць кніг, якія нібы лунаюць у паветры з цытатамі беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку нашых землякоў.

Другі арт-аб'ект -
скульптурная кампазіцыя "Дзеці лясной школы",
Аўтары – івацэвіцкія кавалі Сяргей і Арцём Пяшко, бацька і сын. Кампазіцыя сімвалізуе цягу да ведаў нават у цяжкія ваенныя гады. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў партызанскіх атрадах наведвалі заняткі ў лясных школах, адна з іх знаходзілася ў нашай Хаваншчыне.

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

"ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ».

На свяце беларускага слова адбыўся ўрачысты фінал навукова-асветніцкая экспедыцыі "Дарога да святыняў" і быў закладзены "Сад малітвы" на тэрыторыі храма іконы Божай Маці "Дзяржаўная".

#ІвацэвічыNews
НАШЫ СВЯТЫ.
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА-2024.

ЭСТАФЕТА : ІВАЦЭВІЧЫ - ЛІДЗЕ !

У 2025 ГОДЗЕ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ПРОЙДЗЕ Ў ЛІДЗЕ.

У Івацэвічах адбылося закрыццё XXXI Дня беларускага пісьменства. Важнай часткай урачыстай цырымоніі стала перадача эстафеты правядзення свята ў 2025 годзе ад Івацэвічаў гораду Ліда (Гродзенская вобласць).

- Для Івацэвічаў гэтыя два дні былі яркімі, насычанымі і незабыўнымі. Гэтае свята аб'яднала нас павагай да такіх простых адвечных сімвалаў духоўнасці, як кніга і слова. І гэтую павагу мы павінны перадаць нашчадкам, - адзначыў падчас цырымоніі закрыцця старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў. - У жыхароў нашага раёна надоўга застануцца не толькі прыемныя ўспаміны пра свята, але і добраўпарадкаваны ўтульны горад.Мы прадставілі ва ўсёй шматстатнасці культуру, самабытнасць Івацэвіцкага краю і першага рэгіёна ў цэлым.

#ІвацэвічыNews
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАША МОЛАДЗЬ.
РОДНАЕ СЛОВА - АД ШКОЛЬНІКАЎ.

Вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Івацэвічы» МАРЫЯ НАГАРНОВІЧ.

Больш за 200 чалавек са ўсёй краіны прынялі ўдзел у літаратурнай анлайн-эстафеце «ВЕРШЫ КРАІНЫ».

Гэта неверагодная колькасць таленавітых удзельнікаў, якія падзяліліся сваімі любімымі вершамі і паказалі сапраўдную любоў да беларускай паэзіі.

Марыя ўвайшла ў дзясятку лепшых !

#ІвацэвічыNews