Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ - У ЭКСПАЗІЦЫІ.

У дзяржаўным Музеі беларускай літаратуры сёння ПАДЗЕЯ !

Установа прэзентавала сваю стацыянарную экспазіцыю !


Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ
"ЛЯЛЕЧНАЯ АЛЬТАНКА" - ДЗЕЦЯМ.

Цэнтр творчасці пры Барысаўскай бібліятэцы - "Лялечная альтанка" - забаўляе юных ў час школьных канікул !

Хлопчыкам і дзяўчынкам прапануюць шэраг майстар-класы, якія навучaюць малых ручной працы ў розных тэхніках і з рознымі матэрыяламі.

Усе свае вырабы hand made маленькія майстры забіраюць з сабой. У бонус да іх старанняў - экскурсія па "лялечнаму валадарству" !

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ШКОЛЫІ.
ЦЭНТР ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ Ў БАРЫСАВЕ.

ЎРОКІ ЭТНА.

Буйнейшая на Міншчыне ўстанова дзіцячай і маладзёжнай дадатковай адукацыі - Цэнтр творчасці - дае юным навучанне па розных рамёствах, розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці...Традыцыі навучання - 100 гадоў ! Менавіта век таму ўстанова пачалася з Дома піянераў...

Паглядзіце, якую прыгажосць робяць дзеткі сваімі рукамі !
НАШУ БЕЛАРУСКУЮ ПРЫГАЖОСЦЬ ❤️ !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
ВЕРНІСАЖ ЛЮДМІЛЫ КУРЫЛОВІЧ.

"Лінія жыцця. Погляд праз фарбы" - у Мінскай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава беларускай мастачкі #ЛюдмілаКурыловіч.
І мы даведаліся пра яе светапогляд ! Мы пабачылі жыццярадасныя твары на партрэтах і сакавітыя, пяшчотныя пейзажы...А яшчэ - мы пабачыліся самі,многія, Сябры, з віртуальнай перайшоўшы ў рэальную сустрэчу...

Заўтра ў "Навінах" на "Беларусь-1" пакажам і раскажам пра яркія моманты падзеі, пра цікавосткі экспазіцыі і пра саму аўтарку карцін.

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
ВЕРНІСАЖ ЛЮДМІЛЫ КУРЫЛОВІЧ.

"Лінія жыцця. Погляд праз фарбы" - выстава, пра якую мы распавядзем заўтра ў "Навінах" на "Беларусь-1" .

У аб'ектыве - яркія моманты вернісажу, цікавосткі экспазіцыі і сама аўтарка карцін.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ- 980 !

З'язджаем з Навагрудка.
За цэлы дзень перакрочылі па ім звышдастаткова, каб скласці некалькі тэлематэрыялаў, назапасіцца эмоцый і... фота !

Цяпер з'явілася магчымасць апублікаваць здымкі-нататкі.
І першае, з чаго хочацца пачаць - канешне ж, Замкавая гара, як сімвал Навагрудка. Пачатак яго паселішча, яго гісторыі,як першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага !

Скажу, што курган з вежамі пабачыўся далека нечаканым : мы прызвычаіліся бачыць паштоўкі з адкрытай прасторай гары, а цяпер - ва ўзвышша з'явіліся сцены... Так і было ў даўніну ?! Тут жа была абарончая фартэцыя ?!

На Замкавай гары толькі сёння і яшчэ два дні свят - прыпынена рэканструкцыя.
У аднаўленчага праекта шэсць чэргаў. Чатыры - ужо зроблены Цяпер ідзе праца над пятай. Шостая запланавана, як завяршальны крок добраўпарадкавання тэрыторыі.


Адным словам, уражальна і вельмі радасна было дакрануцца да гэтага, адраджальнага моманту жыцця Навагрудка і пакрочыць па яго старадаўняй зямлі ❤️.

Фота #МАТУЛЯ
НАШ КРАЙ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

Прывіталася з Адамам Міцкевічам.
Родныя мясціны паэта, мысліўцы, публіцыста - Навагрудчына.

Помнік Міцкевічу і "яго гара".

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ-980 !

НАВАГРУДСКІЯ "ДАЖЫНКІ".

Мы сталі ўдзельнікамі навагрудскага свята хлебаробаў-2024 !

Даведаліся пра :

На 23 жніўня жніво на Навагрудчыне поўнасцю завершана, ідзе сяўба азімых.

Навагрудскі раён унёс у агульны беларускі каравай свае 78 тысяч тон хлеба.

18 хлебаробаў края - рэкардсмены жніва і ўзнагароджаны за працу на свяце, у гонар 980-годдзя Навагрудка.

У гонар свята "Дажынкі" у горадзе праходзіць гастранамічны фэст "Хлеб, сыр, квас і добры настрой".

Са святам, хлебаробы !
Вы - лепшыя ❤️ !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ-980 !

СВЯТА КАРАВАЕЎ.

З нагоды свята "Дажынкі" у Навагрудку прайшоў конкурс-свята караваеў.

Гаспадаркі раёна прадставілі на суд гледачоў-гурманаў сваю хлебную выпечку. Караваі ацэньваліся па крытэрыях знешняга выгляду і смаку. Кожны з удзельнікаў свята мог пачаставацца і даць сваю адзнаку - ацэначныя балы выглядалі ў выглядзе абаранка : "аддай мне сваю сушку" - жартаўліва прасілі хлебапёкі !)


Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
НАВАГРУДКУ - 980 !

РЫЦАРСКІ ТУРНІР.

Гістарычную рэканструкцыю баёў сярэднявечча і абароны навагрудчанамі свайго горада паказалі некалькі рыцарскіх клубаў з Мінска.

Як адзначыў вядучы : "пад якімі б вобразамі не выступалі рэканструктары - УСЕ ЯНЫ - НАШЫ БЕЛАРУСКІЯ ХЛОПЦЫ 👍 !"

Акрамя шоу коннікаў, гледачоў чакалі інтэрактывы : любы жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў бітве шаблямі (імправізаваны бой), таксама - навучыцца сярэднявечным танцам.

Для цікаўных працавала старадаўняе ганчарнае кола.

Для аматараў сэлфіцца - ўзвялі сапраўдны "каралеўскі трон" !

Фота #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"АПТЭКАРСКІ САД".

ТУТ і ЗАРАЗ.

Адкрыла новую кропку-beautiful на мапе Беларусі : "Аптэкарскі сад" на Мядзельшчыне !

Уладарства жывой прыроды, скарб карыснай інфармацыі, nature ароматэрапія, смачнейшая зёлкавая гарбата і ветлівыя гаспадынькі-флоры )

Паездка ўдалася !
Засталося пераўтварыць яе ў цудоўны рэпартаж...

Фота ад #МАТУЛЯ
ТБ-ЗДЫМКІ.
"АПТЭКАРСКІ САД".

ТУТ і ЗАРАЗ.

Адкрыла новую кропку-beautiful на мапе Беларусі : "Аптэкарскі сад" на Мядзельшчыне !

Пра паездку раскажу тэлевізійна...
Сачыце за эфірам ❤️ !

Фота ад
#МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ПАЭЗІЯ МУЗЕЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ" - ГАЛАГРАФІЯ.

Пояс Вітаўта, Распяцце 19 стагоддзя, Евангелле 16 века і яшчэ 20 беларускіх рарытэтаў - у адным месцы !
Выстава "Паэзія музейных каштоўнасцяў" - гэта збор галаграфічных копій помнікаў нашай гісторыі і культуры. Тэхналогія галаграфіі дае магчымасць людзям бачыць тыя крохкія помнікі, якія ляжаць у сховішчах і якія не варта перасоўваць !

Экспазіцыя - дорыць ўражанні ад назірання і рэліквій, і галаграфічнага мастацтва.

Выстава аб'ехала шмат гарадоў Беларусі. Сёння яна ў Дзяржынску - наведайце !

Праект дзейнічае да 29 верасня.

Фота #МАТУЛЯ
НАША СПАДЧЫНА.
БЕЛАРУСКІ СКАНСЭН.

НЕПЕРАХОДЗЯЧАЕ ХАРАСТВО СТРОЧЫЦ
ці
ВЕРАСНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ МУЗЕЯ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ і ПОБЫТУ
.

Фота #МАТУЛЯ