Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
БЕЛАРУСКІ :
ДАР ПРЫГАЖОСЦІ.
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ГАНЧАРНАЕ СВЯТА ГРОДЗЕНШЧЫНЫ.

«Абпальваюць гаршкі зусім не Богі –
Гартуюць іх у горнах ганчары».

Хочацца свята, ды не абы-якога?

Тады гайда ў аг.Поразава, што ў Свіслацкім раёне!

21 ліпеня УПЕРШЫНЮ пройдзе Свята ганчара.

Тут навучаць працаваць з глінай!
Цэнтрам свята стане пляцоўка керамістаў, ганчароў і майстроў народнай творчасці.
Але гэта яшчэ не ўсё! У гэты ж дзень розныя атракцыі будуць прыцягваць увагу ўдзельнікаў ажно да самай ночы…

Сачыце за навінамі !

#НаталляРамановіч
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКІЯ АЎТАРЫ.

ЯЗЭП ПАЛУБЯТКА з ЛІДЧЫНЫ.

Выйшла чарговая сатырычная аповесць Язэпа Палубяткі “Вялікая Жнівеньская...”. Гэта чацвёртая кніга аўтара з Мастоў.

Падзеі ў сатырычнай аповесці адлюстроўваюць некалькі векапомных дзён нашай гісторыі, пачынаючы ад раніцы 19 жніўня 1991 года.

Гэта чацвёрты том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”, але па часе аповесць “Вялікая жнівеньская...” становіцца следам за “Дуралесіцай” і просіцца быць томам другім у “Поўным зборы твораў” Язэпа Палубяткі.

Аповесць не ёсць люстраны адбітак рэчаіснасці. Аўтар усё прыдумаў, а калі вы ў тыя дні вялі сябе так, як героі аповесці, то цвёрда ведайце - так сябе вялі многія. Таму кожны можа смела паказаць пальцам на суседа і сказаць: “Гэта - не пра мяне, гэта - пра яго”.

#СтаніслаўСуднік
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"Cучасная беларуская мова. Хрэстаматыя"  -
дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях "беларуская філалогія (па напрамках)", "руская філалогія (па напрамках)", "славянская філалогія", "класічная філалогія", "рамана-германская філалогія", "усходняя філалогія" : у 2 ч. / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мінск : БДУ, 2022—. — 25 см. — Ч. 1: Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Марфалогія / [складальнікі: А. Л. Садоўская і інш.]. — Мінск : БДУ, 2022. — 318, [1] с. : іл., табл., схемы. — Бібліяграфія ў канцы асобных артыкулаў, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 80 экз. — ISBN 978-985-881-340-6 (у пераплёце).

Матэрыялы скіраваны на садзейнічанне трываламу засваенню і грунтоўнаму асэнсаванню асноўных тэарэтычных і практычных пытанняў беларускага мовазнаўства.

Для студэнтаў устаноў вышейшай адукацыі.

#ЦэнтральнаяНавуковаяБібліятэка
#НАНБеларусі
НАШЫ ВЫДАННІ.
"РОДНАЕ СЛОВА" : АНОНС ЛІПЕНЬСКАГА ВЫПУСКА.

Чытайце ў ліпеньскім нумары часопіса "Роднае слова" за 2024 год (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):

🔶 З архіваў жыццяпісу Уладзіміра Караткевіча:
🔹 аўтографы
🔹 фотаздымкі
🔹 ліставанне
🔶 лексічная панарама:
🔹 прасторавыя найменні
🔹 народныя назвы раслін і заонімы Брэстчыны
🔶 Метадычная купаліяна:
🔹 сістэма ўрокаў
🔹 дыдактычныя матэрыялы

а таксама:

Літаратура і час
Фіцнер Таццяна. Увасабленне тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц (3)
Шаладонава Жанна. Тэма авіяцыі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў культурна-гістарычным кантэксце 1930-х гг. (7)
Траццяк Зоя. Мастацкая канцэпцыя вайны-кантынуума ў творчасці Цішкі Гартнага (10)
Новік Марыя. “Дарагім Валодзю і Зосі, любым маім сябрам…”: Аўтографы Уладзіміра Караткевіча Уладзіміру і Зосі Калеснікам і іншае...
НАШЫ АСОБЫ.
ЯНКА ЧАБОР.
ЛІТАРАТУРА.

11 ліпеня -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка ЯНКІ ЧАБОРА (1911 - 1943).


Патаповіч Іван Сцяпанавіч нарадзіўся ў вёсцы Рачканы Ляхавіцкага раёна. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Адзін з арганізатараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Друкаваўся ў перыядычных выданнях. У 1934 г быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936 г. па амністыі. У 1941 г. арыштаваны НКУС. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.

#ViktarKaval
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.
Литературно-музыкальный вечер современных белорусских авторов пройдет в Могилеве 13 июля.

Что ждет гостей вечера:⤵️

🔹чтение стихов и прозы;
🔹музыкальное сопровождение;
🔹возможность пообщаться с авторами.


Начало мероприятия в 17:00.

Читайте нас в Telegram / Inst / ВК / Одноклассники и на САЙТЕ
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Зоркі ў небе ззяюць, месяц раптам знік,
Вышывае Яніна ільняны рушнік…
Ціха песню пяе… спаткання жадае,
Хвалюецца сэрца… каханы чакае…
У лясочку зяленым, каля тонкіх бяроз
Янка ў белай кашулі на руках яе нес,
Пацалункі салодкія… зязюля кувае,
Зоркі таньчаць…ветрык у соснах гуляе…
Ой вы зорныя ночы,
Сцежкі, салаўі,
Зорнай ноччу каханне
Над ракой зіхаціць…
Ой вы зорныя ночы,
Хмель траў лугавых,
Водар сена духмянага,
Пацалункі начы…
Месяц у небе з’явіўся, з здзіўленнем глядзіць,
Ад сяброўкі Зямлі свет дзівосны ляціць…
Паветра начы пахне верасам, пахне чаборам
Хвалююцца сэрцы, як хвалюецца мора…
Глыбіню іх кахання сказаць словы не могуць,
Хутка час праляцеў, сонца ўзыходзіць…
Пацалунак апошні… губы пахнуць малінай,
Растацца не могуць Янка з Янінай…"

( ІРЫНА БЕЛАРУСАВА )

Казачныя летнія ночы...
Цеплыя па надвор'і і ад пачуццяў...
Лавіце зоры, СЯБРЫ !
Хто - у небе, хто - побач...
Шчасця. Кахання. Ладу.
УСІМ !!!

ДАБРАНАЧ ❤️ !
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"У вышыні кружыць бусел,
Узмахне белым крылом
Над зямлёй Белай Руссю,
Дзе радзіма, мой дом.

Тут схілялася маці
Над калыскай маёй.
Край мой – лёс і багацце,
Я навекі з табой.

Назаўсёды ў сэрцы
Мой чаромхавы рай.
Рэк, азёраў сінеча
І бярозавы гай.

Бусел кружыць, лунае,
Памахае крылом
Нібы ён адчувае
Шчырых сэрцаў цяпло.

Дабрынёю багатых
Шчырых сэрцаў людскіх.
Белы бусел над хатай –
Мір, спакой на зямлі."

( ЛЮДМІЛА АРДЫНСКАЯ )

Яны даўно ўжо спусціліся з нябёсаў - да нас, буслы ! Суправаджаюць "па жыцці". Селяцца ля хат, абыходзяць палеткі, "машуць крылом" ўздоўж трас, ледзь не абдымаюцца - такія даверлівыя, добразычлівыя, беларусікі нашы птушыныя...
Кажуць, сустрэць бусла - "на шчасце" ! Ой жа і шчаслівыя мы ! Хай і надалей так будзе...

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️ !