НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ МАЛІТВА-АБЯРЭГ.
"Першым разам, доўгім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся.
Ішоў Бог цераз луг абганяць пералог с залатой трасцінай, шоўкавай хусцінай.
Трасцінай трахне, хусцінай махне - пералогі адпадуць : урочныя, стрэчныя, падумныя, пагадная, падарожныя, вадзяныя, земляныя".
Ад "Залатых правілаў народнай культуры" ( па Беларусі сабрана
#ЯнкаКрук - #АксанаКатовіч )
На малюнку : сучасная Скіткоўска-Гомельская ікона Божай Маці.

НАШЫ ПАВЕР'І.
ШЧАСЛІВАЯ НОЧКА - НА СУМЕСНЫ ЛАД.
У народзе ёсць "векавога ўзросту" парады маладым на вяселле - каб да "залатой" шлюбнай даты пАра дайшла !
ПЕРШАЯ ШЛЮБНАЯ НОЧ
Рыхтаваць шлюбны ложак для маладых павінна была або родная, або хросная маці жаніха. Шлюбная ноч абавязкова праходзіла ў хаце жаніха. Нікога і ні па якой прычыне (у тым ліку самых блізкіх сваякоў) не пускалі ў пакой, дзе будзе праходзіць першая шлюбная ноч маладых.
Перш чым маладыя застануцца ў пакоі адны, камусьці з бацькоў варта тройчы крыжападобна апырскаць пакой і ложак асвячонай вадой.
У якасці абярэга ад уздзеянняў нядобразычліўцаў, якія жадалі пасварыць маладых, маці аб'яўляла, што маладыя будуць спаць у пакоі, рыхтавала ложак, выхвалялася пярынай, але, калі прыходзіў час шлюбнай ночы, яна ціха адводзіла маладых зусім у іншае месца, пра які ніхто нават і не здагадваўся.
Сабралі :
#ЯнкаКрук
#АксанаКатовіч

НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
ЖАНОЧЫЯ ІНІЦЫЯЦЫІ.
НАДАЦЦЁ НАВАРОДЖАНАМУ ІМЯ.
3⃣
Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што нельга даваць дзiцяцi iмя бацькi, мацi, брата, сястры, iмёны ўсiх тых, хто жыве ў хаце, «даваць iмя на iмя». Бо лiчылася: «адзiн звядзе другога са свету».
Гэта забарона тлумачылася яшчэ i тым, што на дваiх членаў сям’i будзе адзiн святы-ахоўнiк, i ён не здолее засцерагчы адразу абодвух, а тым больш траiх. (Напрыклад, бабуля Таццяна, мацi Таццяна i дачка Таццяна.)
Кiруючыся прынцыпам падабенства, катэгарычна забаранялася даваць дзiцяцi iмя малога, якое памерла. У выпадку смерцi дзяцей у сям’i пры хрышчэннi дзiцяцi давалi iмя так званых «моцных» у энергетычным плане святых: Мiкалая, Андрэя, Марыi i iнш.
Імя дало назву сямейнаму святу – iмянiны. Гэта дзень ушанавання таго святога, у гонар якога дзiцяцi далi iмя.

МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
Да Новага года засталося... 12 дзён 👍 !
НАВАГОДНІ КАЛЯНДАР НАШЫХ ПРОДКАЎ.
6⃣
Руская праваслаўная царква не пажадала перайсцi на чужое летазлiчэнне i да нашых дзён засталася на старажытнарымскiм – Юлiянскiм – календары.
З часоў ленiнскай рэформы ў нас i пачалiся непаразуменнi ў правядзеннi нашых святаў. Праваслаўная царква, абапiраючыся на два прыродна-касмiчныя феномены (асвячэнне вады на Вадохрышча i цудадзейнае з’яўленне Благадатнага агню на Вялiкдзень – Пасху) адзначае святы па адной традыцыi, а каталiцкi Касцёл – па iншай.
Калi ж гаварыць пра тое, што святы народнага календара заўсёды адзначалiся ў адпаведнасцi з рухам i рытмам Прыроды, то, безумоўна, правiльна святкаваць пачатак Калядаў вечарам з 24 на 25 снежня, а Купалле ў ноч з 23 на 24 чэрвеня. А той Новы год, якi мы з вамi святкуем зараз, простая фармальнасць, таму што сапраўдны пачатак года падказвае ўсё тая ж прырода.
Калядная ноч з 24 на 25 снежня – гэта i ёсць сапраўдны Новы год.
#АксанаКатовіч #ЯнкаКрук

НАРОДНЫ КАЛЯНДАР.
МАСЛЕНІЦА.
З 11 па 17 сакавіка - МАСЛЕНІЦА 🌞🥞🥳 !
ПАВІТАЦЬ І ЎЛІТАСЦІВІЦЬ.
4⃣
Канчаткова мядзведзь пакідаў сваю зімовую бярлогу 7 красавіка - на Благавешчанне. У асяроддзі паўднёвых славян таксама існавалі “мядзведжыя дні”. 11 студзеня балгары адзначалі дзень святога Савы, які ахоўваў людзей ад мядзведзяў. У якасці падарунка-ахвяравання варылі кукурузную або аўсяную кашу і пакідалі яе нанач.
У гэты ж самы дзень строга забаранялася хадзіць у лес, узгадваць мядзведзя ў гаворцы, працаваць, запрагаць хатнюю жывёлу. 21 ліпеня балгары адзначалі яшчэ адзін мядзведжы дзень, паколькі лічылі, што функцыю ахоўніка ад дзікага звера выконвае і святы Пракоп. Аналагічныя падзеі разгортваліся і ў дзень святога Андрэя - 13 снежня.

НАШЫ СВЯТЫ.
4 ДНІ ДА ВЯЛІКАДНЯ.
ЧЫСТЫ ЧАЦВЕР – ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ТВАРЭННЯ НОВАГА СВЕТУ
4⃣
Калі панядзелак,аўторак і серада перадвелікоднага тыдня былі часам поўнамаштабнага ачышчэння прасторы сялянскай сядзібы і непасрэдна жытла,то чацвер ставіў заключную кропку ў паэтапным працэсе развітання з мінулым часам.
Чалавек – той,хто перайначваў асвоеную ім прастору,вынішчаючы сляды мінулагодняй дзейнасці – аказваўся апошнім звяном у шматдзённым ланцугу ачышчальных дзеянняў.
Лічылася, што ўсход сонца гэтага дня ўжо сам чалавек павінен быў сустрэць чыстым.Уся сялянская сядзіба рыхтавалася да сустрэчы Новага года, паступова звужаючы кола абрадавай практыкі (падворак – хата – чалавек) да яго сакральнага цэнтра – чырвонага кута і,нарэшце, самога чалавека.
Рытуальнае абнаўленне прасторы сямейнага ўладарання пачыналася ў адваротным напрамку – ад свяшчэннага цэнтра і да перыферыі:чалавек (сям’я) – хата – падворак.
Таму ў беларусаў,існавала вялікая колькасць прадпісанняў,звязаных з чыстым чацверам.

3 ДНІ ДА ВЯЛІКАДНЯ.
ЧЫСТАЙ ВАДЫ ПРАЎДА
3⃣
Яшчэ пазней узнікла традыцыя памыцца ў той вадзе, у якую апускалі срэбраную манету. Лічылася, хто першым памыецца, у таго на працягу года будзе чысцюткім твар. Запісы сучасных этнакультуролагаў і этнамузыкаведаў сведчаць пра тое, што кола асвячаемых атрыбутаў у пэўнай ступені вар’іравалася.
Так, у многіх вёсках Верхнядзвінскага раёна да гэтага часу існуе звычай ставіць «на вецер» соль і сырое яйка: «Потым соль разводзяць у вадзе і з гэтым яйкам мыюцца да сонца».
У Дубровенскім раёне на ноч выстаўлялі хлеб і соль: «У чацвер у міску соль насыпаюць і хлеб кладуць і ставяць на ноч на двары так, каб луна свяціла, – эта чацвярговая соль і хлеб. Гэты хлеб давалі скаціне і дзецям».
( ПРАЦЯГ БУДЗЕ )

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПАВЕР'І... пра ШЛЮБ.
БЯСШЛЮБНАСЦЬ.
3⃣
Існавала строгае правіла — гэта павінен быў зрабіць халасцяк з дапамогай адзінокай дзяўчыны.
Тады буслы абавязкова паселяцца на гэтым даху, а маладыя людзі згуляюць вяселле. Каб выйсці замуж і на будучы год зацяжарыць, незамужнія дзяўчаты на Вербніцу плялі вянок з галінак вярбы.
А яшчэ дзяўчыне (хлопцу) раілі стаць хроснай маці (бацькам) незаконнанароджанага хлопчыка (дзяўчынкі). Як толькі дзіця пойдзе сваімі ножкамі, дзяўчына (хлопец) пойдзе да шлюбу. Пасля таго як на вяселлі скончылі дзяліць каравай, нявесту саджалі на пуховую падушку.
Потым на гэтую ж падушку саджалі тых дзяўчат, якія па розных прычынах не змаглі выйсці замуж, і чыталі малітвы святым, якія лічацца ахоўнікамі сямейнага шчасця.

БЛАГАСЛАВЕННЕ.
3⃣
Бацькi маладой садзiлiся на ўслон спiной да стала, бралi з яго хлеб-соль, брат або хто-небудзь са сваякоў на ручнiку падводзiў маладую, якая станавiлася перад бацькамi на каленi на дыван i схiляла галаву.
Мацi, узяушы са стала хлеб-соль, рабiла iм над галавой маладой знак крыжа i жадала ёй «шчасця-долi, хлеба-солi, здароўя, доўгага веку, добрага чалавека» i г. д..
Маладая ў знак падзякi цалавала хлеб-соль, а бацькоў - у руку, потым, не мiнаючы нікога, кланялася кожнаму прысутнаму паасобку. У адказ кожны благаслаўляў яе.
Благаславенне маладога праходзiла больш сцiпла. Характэрным для вяселля з'яўляецца благаславенне яго пачатку. Пачынальнiк, седзячы на печы, рэчытатывам выконваў спецыяльную песню i бiў пiражком аб пiражок. Пры благаславенні ужываўся i абраз (звычай благаславення абразом узнiк пад уплывам хрысцiянства, замянiўшы iснаваўшае раней пакланенне покуцi).

ЕЖА : БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА ЗА СТАЛОМ.
4⃣
Перад ежай абавязкова маліліся і мылі рукі. Калі ў полі вады не было, рукі выціралі аб зямлю. Лічылася, што зямля таксама валодае ачышчальнай функцыяй, як і вада.
• Ніколі не елі за “голым”, не засланым абрусам сталом.
• Па славянскім звычаі есці трэба было ціха, павольна. Калі размовы і дапускаліся, то толькі па гаспадарчых справах. Асабліва строга адносіліся да забароны размаўляць за сталом пасля захаду сонца.