Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.

АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА : РЫХТУЕМСЯ 😉 ?!

У Лідскі райвыканкам паступіла заяўка на правядзенне 17-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Заяўку падпісала 2-гі сакратар Лідскага райкама БРСМ Кацярына Ясючэня.

Вось ужо трэці год старт Агульнанацыянальным дыктоўкам у Лідзе дае лідскі БРСМ.

#СтаніслаўСуднік
#Ліда
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
ЛІДСКІ ПРАЕКТ.
ДЗІЦЯЧАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

На Лідчыне пачаліся мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.

Літаратурны конкурс вершаў “Да роднай мовы крок зрабі”.

Наша родная мова – гэта часцінка народа, якая акружае нас, гэта часцінка сям’і, дзе нараджаецца і жыве чалавек, гэта часцінка, перш за ўсе, кожнага з нас.

16 лютага з мэтай знаёмства з роднай мовай на аснове твораў беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы для ўдзельнікаў клуба “Буслік” філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №2” прайшоў літаратурны конкурс вершаў “Да роднай мовы крок зрабі”.

Навучэнцы адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць у час дэкламавання твораў на роднай мове. А лепшыя з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі.

#СтаніслаўСуднік
#Ліда
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА : ЛІДСКІ СТАРТ !

Дыктоўка ў вёсцы Мінойты.

17 лютага на Лідчыне стартавала 17-я Агульнанацыянальная дыктоўка.
Першымі пісалі дыктоўку чытачы Мінойтаўскай бібліятэкі. Пісалі ўрывак з “Глыбокай плыні” Івана Шамякіна 10 чалавек. Чытала дыктоўку Марыя Арцёмаўна Бойка.
Па выніках дыктоўкі ўдзельнікі атрымалі падарункі ад ПП “Пружмень”.
Аздобілі дыктоўку акцёры Народнага тэатра “Бераг” Мінойтаўскага КДЦ. Сутнасць прадстаўлення: як вясковая маці навяртае да беларускай мовы гарадскую дачку.
Напрыканцы адбылася лінгвістычная віктарына пра тонкаці беларускай мовы, якую прафесійна правяла загадчык бібліятэкі Марыя Міхайлаўна Халявінская.

#СтаніслаўСуднік
#Ліда
НАШЫ СВЯТЫ.
10 ДЗЁН ДА ВЯЛІКАДНЯ.

ВЯЛІКДЗЕНЬ - ЭКАЛАГІЧНА !

"Па добрай традыцыі напярэдадні светлага Вялікадня на веснавое свята "Вярбы першай нядзеля ў кожны хай заходзіць дом " да нас у госці зазірнулі выхаванцы нядзельнай школы, якая працуе пры Храме святога вялікапакутніка Георгія Перамаганосца ў Лідзе.
Юныя прыхаджане пазнаёміліся з тэхнікай стварэння Вялікоднага вяночка з сабраных матэрыялаў, а задумы самастойна зрабілі нарыхтоўкі для яго афармлення:шарыкі з моху, вязаначкі з галінак, гірлянды з кавалачкаў кары і вырабілі прыгожы падарунак да свята."

#ВольгаПіліпчык
#ЭкаЦэнтр #Ліда
НАША ПАМЯЦЬ.
ВАСІЛЮ БЫКАВУ - 100 !

Літаратурна-кніжнае знаёмства “Васіль Быкаў – мужнасць таленту".

Літаратурна-кніжнае знаёмства “Васіль Быкаў – мужнасць таленту”, прымеркаванае да 100-годдзя з дня нараджэння В.Быкава, прайшло ў філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка”.

Выхаванцам прышкольнага лагера ДУА “СШ №17 г.Ліды” расказалі пра дзяцінства і юнацтва беларускага пісьменніка Васіля Быкава, паведамілі пра творчы шлях аўтара, які перажыў увесь цяжар вайны.

Дзяцей пазнаёмілі з творамі пісьменніка, якія расказваюць пра вайну, пра чалавека і яго лёс на вайне. Яго творы адразу абпальваюць людскія сэрцы, трывожаць душу, прымушаюць думаць, берагуць памяць пра вайну. У канцы мерапрыемства рабяты прынялі ўдзел у віктарыне пра Васіля Быкава і напісалі свае думкі пра вайну і іх герояў.

#БібліятэкаЯнкіКупалы
#Ліда