Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
ВЕРА ВЯРБА.
ПАЭЗІЯ.

У 20 гадоў яна прачнулася знакамітай ! "Песняры" праспявалі яе верш - легендарныя цяпер "Ручнікі" прагучалі ад Брэста да Сахаліна. Хіт звінеў, але імя аўтара было не такое гучнае : паэтэса-беларуска Вера Вярба ! Сёння, 14 студзеня, яе дзень нараджэння... Некалькі гадоў таму #НаташаБардзілоўская зацікавілася лёсам Вярбы і стварыла тэлепраект, у якім быў эксклюзіў пра нашу жанчыну-легенду... Пазнаёмілася з адзіным сынам Вярбы... Пачула пра амурныя гісторыі ад пісьменніцы Раісы Баравіковай... Даведалася, што тыя самыя, "Ручнікі" пакласці на музыку паэтэсе прапанаваў сам Уладзімір Мулявін... Творца пад псеўданімам Вярба  насамрэч па пашпарце звалася па-казачнаму :  Гертруда...

Дзякуй тэлевізійнаму лёсу, што атрымалася здзейсніць праект "Паэзія і драма паэтэс"... У ім яшчэ давялося раскрыць таямнічыя старонкі жаночых біяграфій Яўгеніі Янішчыц і Еўдакіі Лось...Але, сёння...

ВЕРУ ВЯРБУ  - з днём нараджэння ❤️ !
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"КАЛЯДА НА ДУБА".

Чэрвеньшчына, вёска Навіна. Тут ўжо чвэрць стагоддзя праводзяць абрад праводзін Каляд пад назвай "Цягнуць Каляду на дуба". Дата свята - нязменная.

#НаташаБардзілоўская пашчасціла ў 2021-ым па-тэлевізійнаму паўдзельнічаць у ім.

Шумная, вясёлая, каларытная і шматлюдная ўрачыстасць. Сэнс яе - завезці ляльку-Каляду і гаршчок з кашай-Куццёй да вясковага старажытнага дуба і зацягнуць прывезеныя сімвалы на дрэва ! Цягнуць на дуб Каляду даручаюць нежанатаму хлопцу : каб у бліжэйшы час знайшоў сабе пару.

Увогуле, гэтае мясцовае каларытнае свята дорыць усім удзельнікам багацце, дабрабыт і здароўе моцнае (упэўнены старажылы👍 і МЫ) !

Фота : з МАТУЛІНАГА архіва.
НАШЫ ЮБІЛЯРЫ.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ : 85 !

Нацыянальнаму мастацкаму музею — 85 !
Асабіста я ведаю яго...чвэрць стагоддзя !
Перакрочваючы парог галоўнага музея краіны пашанцавала спалучаць  іпастасі і наведвальніка, і журналіста...Выпала першай бачыць шэдэўры «на распакоўцы» і браць эксклюзіўныя інтэрвью ў знакамітых мастакоў !

ВІНШУЮ, БЕЛАРУСКІ АРТ-ВОЛАТ і ВІНШУЮ ЎСІХ, хто аддаў і аддае свае лепшыя гады і сілы - працы ў гэтай знакавай мастацкай установе краіны ❤️ !!!
Новых яркіх фантастычных праектаў і беражліва захаваных фондаў !!!

На фота : нацыянальны мастацкі – праз экран прыватнага тэлефона #НаташаБардзілоўская !
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

Калісьці...
Шмат гадоў таму. Школа. #НаташаБардзілоўская
з 10 "Б".
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

Беларускія ДЫЯЛЕКТЫ - гэта такая багатая, сакавітая і прыгожая ТЭМА, што #НаташаБардзілоўская вырашыла агульную сваю штодзённую рубрыку ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ - ПАДрубрыкай узбагаціць.
Пройдземся па ЎСІХ рэгіёнах 👍 !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.

Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !

Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !

ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !

Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

З НАРОДНЫМ Іванам Якімавічам Міско.
Фота 2023.

Сённяшнему імянінніку #НаташаБардзілоўская патэлефанавала, павіншавала, сведчу : мастак у добрым здароўі, у выдатным настроі !

Шмат гадоў, Маэстра і моцнага здароўя ❤️ !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.

ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!

#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!
НАША ЖЫЦЦЁ.
СВЯТЫ СЯРОД СЯБРОЎ.

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ : МОЙ ПРАЦЯГ.

Традыцыйнае сакавіцкае маё - ВІНШАВАНКІ-ПАЖАДАНКІ ад калег ! Сёлетні ДР #НаташаБардзілоўская зноў стаў рознакаляровым кірмашом падарункаў і вадаспадам шчыраванняў і добрых слоў ! Жоўтыя, пад мой любімы колер, ружы ад Іллі... Цёплы і прыгожы шалік ад Святланы... Хатняй выпечкі, свойскі хлеб ад Аксаны, ласункі ад Іры, аўтарскі верш ад Аляксея... А яшчэ мілыя прывецікі ад Сашы, Карыны, Лены, Вольгі і Лізы...

Карацей кажучы, людзі, якія "зрабілі мой дзень" - мае дарагія калегі !
Паплечнікі па тэлевізійнай справе.


А яшчэ - сям'я, бо, сапраўды, бОльшую частку часу мы праводзім разам, на працы і мне побач з гэтымі чароўнымі таварышамі - надзейна і ўтульна ❤️ !!!
ДЗЯКУЙ, БТ-шнікі !!!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Падснежнікаў палянка
Ні ветру, ні дажджоў,
Няма і сонца зранку,
А сакавік прыйшоў...

Лёд ломіцца на крыгі,
Тараніць плынь ракі,
Даносяць дзетак крыкі
Рачныя берагі…

Караблікі з паперы
Пускае дзетвара...
І скача заяц шэры -
Вясны прыйшла пара.

Бабры будуюць хату,
Мышкуе рыжы ліс,
А мурашы-піраты
Галіну цягнуць уніз.

Ажыў і лес, і поле,
У бярозах сок журчыць,
Вясна ідзе паволі,
А сакавік бяжыць."

( ЛЮДМІЛА ВОРАНАВА )

Вітаю, СЯБРЫ !!!
Які пазітыўны вершык 😘 на дзень - дзень новы, з новымі справамі, радасцямі і спадзяваннямі...

І - з новымі...вірусамі, чыёй ўладальніцай стала ваша Сяброўка #НаташаБардзілоўская і К.

Жарты жартамі, але не чакалася ўжо, што "нейкі нягоднік" прыйдзе па вясне і парушыць стваральна-радасныя планы !

Такім чынам, прывітанне вам.., але пакуль - з канапы...

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ ❤️ !
НАША ВЕРА.

ЗАХОДНІЯ ХРЫСЦІЯНЕ - НАПЯРЭДАДНІ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА !

HALLO, любімыя католікі !!!
У перадВялікодны дзень - #НаташаБардзілоўская традыцыйна побач з ВАМІ !!!
Рыхтуем тэлематэрыялы...
"Ловім" настрой і сонейка !!!

Да сустрэчы ў эфіры 🌞 !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
ІНШЫ СВЕТ - ПОБАЧ З НАМІ.

ТУТ і ЗАРАЗ.

Сёння патрымала ў руках марскога чорта... даведалася, што самыя атрутныя малюскі жывуць у конусах-ракавінах... пабачыла істоту, у якой блакітная кроў...

Аператар ледзь выцягнуў #НаташаБардзілоўская з выставачнай залы !

Запрашаю ўсіх да праекта
"ЦУДЫ МАРСКІХ ГЛЫБІНЬ" ад Дзмітрыя Ганецкага...Краязнаўчы музей у Маладзечна.

Наведайце ! Яно таго варта...А калі з дзеткамі - проста цуд !

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ДАТЫ.
18 МАЯ - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ.

У Міжнародны дзень музеяў хачу прызнацца ў каханні ўсім работнікам музейнай сферы !

СЯБРЫ, захавальнікі, папулярызатары, самыя дасведчаныя асобы і ўнікальныя-універсальныя спецыялісты - ВЫ заўсёды ўражваеце сваёй дасведчанасцю, кампетэнтнасцю,добрай "уедлівасцю" і педантычнасцю...

Дзякуй ВАМ за скарбы - матэрыяльныя, духоўныя... І, здаецца мне, не ўсе #НаташаБардзілоўская музеі ў краіне наведала ?!

Тады чакайце !!!
НАШ СВЕТ.
МІХАІЛ ВЕЛЛЕР.
ЛІТАРАТУРА.

20 мая 1948 г.
нарадзіўся пісьменнік
Міхаіл Веллер.

Нарадзіўся ў Камянец-Падольску, Украіна. Але, частку школьных гадоў правёў у Беларусі і ў 1966 г. скончыў школу нумар 3 у Магілеве з залатым медалём.

У "скарбонцы інтэрвью" #НаташаБардзілоўская - і дыялог з #МіхаілВеллер...У Мінску пісалі эксклюзіў для АТН Белтэлерадыёкампаніі.
Размова не была простай. Прызнаюся, цяпер я бы пабудавала яе па-іншаму...
Але, безумоўна, ганаруся такім знаёмствам з цікавым чалавекам і гутаркай са знакамітым аўтарам !
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ :
ТБ-РЭПАРТАЖ.

1 чэрвеня - дзень нараджэння беларускага мастака, які стварыў оду мацярынству і дзяцінству !
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ - #НаташаБардзілоўская была асабіста знаёмая з творцай.

Тонкі, мудры, бясконца закаханы ў ЖЫЦЦЁ і ...сваю жонку Інэсу - ён пісаў прыгажосць і адвечнасць !!!

Светлая памяць Маэстра і...
паглядзіце адзін з тэлесюжэтаў, які я зрабіла пра яго...
Сам мастак - яшчэ жывы, яшчэ прэзентуе сваю выставу...

👇