НАШЫ АСОБЫ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.
ПАЭЗІЯ.
14 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта АЛЕСЯ ЗВОНАКА (1907-1992)
Пётр Барысавіч Звонак нарадзіўся ў Мінску. У 1931 г. закончыў літаратурна- лінгвістычнае аддзяленне БГУ. У лістападзе 1936 г. арыштаваны і ў 1937 г. асуджаны да 10 гадоў зняволяння. Адбываў ў лагерах Магадана. З 1955 г. жыў у Мінску. Працаваў у газеце "Літаратура і мастацтва". Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г.

НАША ПАЭЗІЯ.
АЛЕСЬ ЗВОНАК.
БЕЛАРУСКІЯ ЖАНЧЫНЫ.
"Не гартаў я фаліянтаў пажаўцелыя старонкі,
Не шукаў пра вас паданняў,
пыл стагоддзяў не страсаў.
Чуў я змалку плач ваш горкі,
чуў я смех ваш срэбразвонкі,
Беларускія жанчыны — неўміручая краса!
Гордасць, пэўна,
узялі вы ў Рагвалодавай Рагнеды,
Дум ясноту Ефрасіння, пэўна, ў спадчыну дала.
Кроў свавольных крывічанак
не схіляла вас у бедах, —
Пакідалі вы святліцы, бралі ў рукі вы булат.
Крывічоў зямля лясная не скаралася няволі,
Хоць не раз іх род нязломны у пабоішчах палёг.
Паланянкамі былі вы, а рабынямі — ніколі! —
Хоць у гневе неразумным адварочваўся Стрыбог.
Вы — пачатак прыгажосці,
вы — жыцця першапрычына,
Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.
Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!
Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!"

НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.
Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !
Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !
ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !
Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!

НАША ПАЭЗІЯ ❤️.
БЕЛАРУСЫ ЗАКАХАНЫЯ...
"Дазволь цябе любіць, як кветачку на полі,
Як явар малады, што над ракой стаіць,
Як залатую птушку, што жыве на волі,
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за песню, што я чую,
За срэбны гучны смех, што чыстатой звініць,
За вочы ясныя, за душу маладую
Дазволь цябе любіць.
Дазволь цябе любіць за светлыя часіны,
Якія ты даеш мне ў шчасці перажыць,
За шчырае натхненне, мілая дзяўчына,
Дазволь цябе любіць."
( ЗМІТРОК БЯДУЛЯ )

МІКАЛАЙ ЯРОМЕНКА-МАЛОДШЫ.
ТЭАТР. КІНО.
Сэкс-сімвал савецкага кіно, прыгажун, талент - герой шматлікіх стужак "пра каханне" (і не толькі !) наш зямляк-беларус Мікалай Яроменка-малодшы !
Яго день нараджэння - сёння.
14 лютага 1949 года ў Віцебску Мікалай Мікалаевіч Яроменка, савецкі і расійскі кінаакцёр, народны артыст Расіі з'явіўся ў сям'і вядомых акцёраў Мікалая Яроменкі і Галіны Арловай.
Скончыў усерасійскі ДЗЯРЖАЎНЫ інстытут кінематаграфіі. Дэбютаваў у стужцы «Каля возера». Зняўся ў фільмах «Любіць чалавека», «Піраты XX стагоддзя», «Чырвонае і чорнае», "Царскае паляванне", "Эскадрон гусар лятучых" і іншых. Як рэжысёр паставіў беларуска-расійскі кінафільм «Сын за бацьку», дзе зняўся разам са сваім бацькам Мікалаем Яроменкам (старэйшым). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола.Пайшоў з жыцця ў 2001.