Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ. ГОМЕЛЬ.

🔸Залатунька - гэта два рублі, беларуская манета.
🔸Флюнт - гэта Сусвет.
🔸Яйкавіца - гэта смажанае яйка.
🔸Цукарнік - посуд, дзе знаходзіцца цукар.
🔸Закапёршчык - завадзіла, ініцыятар справы.
🔸Пазуры - пазногці.
🔸Ясёнка - жаночае лёгкае паліто.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАТЫ.

НОЎ-ХАЎ АД НАВУКОЎЦАЎ.

"МОЎНАЯ ДАВЕДКА».
Працуе сэрвіс ад Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальгая акадэміі навук Беларусі.

Рэсурс створаны супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа :
«Сярод нашых задач — павышэнне ўзроўню пісьменнасці і агульнае развіццё культуры маўлення ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай, папулярызацыя выданняў Інстытута мовазнаўства, аб’ектыўнае адлюстраванне фактаў пра беларускую мову.

Мы можам даць адказы на пытанні, якія датычацца
правапісу, вымаўлення,
значэння і ўжывання слоў і выразаў.
Таксама мы можам адказаць на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні», — напісана на сайце «Моўнай даведкі».

ЗАХОДЗЬЦЕ 👍 !

ЗМЯСТОЎНЫ і КАРЫСНЫ БЕЛАРУСКІ РЭСУРС !!!

https://daviedka.bnkorpus.info/
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
КРУПСКІ РАЁН (Мінская вобласць)

🔹прабоіна - канава
🔹клямка - замок ці зашчапка
🔹загнетка - месца перед заслонай у печы
🔹талірок - талерка
🔹трысцен - пакой, дзе пабудавана печ
🔹ватоўка - целагрэйка
🔹коблікі - маленькія рыбкі
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ.

РАЗМАЎЛЯЕМ - ПРАЗ ГУЛЬНЮ 🥳 !

Ведаеце беларускую настольную гульню ад OZ — «Патлумач» ?!

Каб выйграць у «Патлумач», трэба хутка адгадваць пэўныя cловы.Можна папоўніць свой слоўнікавы запас і весела правесці час.
"Патлумач» — гэта вясёлая настольная гульня з простымі правіламі.

У ёй удзельнікі па чарзе тлумачаць адзін аднаму словы с картак. Проста зачытваць іх нельга,але можна падбіраць асацыяцыі, называць прыметнікі ці дзеясловы, якія добра да іх пасуюцца, і выкарыстоўваць любыя іншыя падказкі.Разважаць трэба хутка, бо на адказы даецца абмежаваны час,і чым больш слоў гульцы змогуць адгадаць — тым лепш.
«Гульня дае шырокі прастор для фантазіі.Каб перамагчы, трэба добра разумець адзін аднаго. Лепш быць асцярожным, бо кожнае тлумачэнне можа быць пасткай для астатніх.Але смешныя адказы і дзіўныя асацыяцыі — гэта таксама весела», — паведамляюць вытворцы.

У гульні налічваецца 1200 беларускіх слоў,падзеленых на 2 групы па ўзроўню складанасці.

Ад #OZ
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 1⃣.

Дыялектная мова багацейшая за літаратурную.

Слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў. У дыялектнай мове (гэта агульная назва для гаворак людзей у пэўным рэгіёне) — каля 1,5−2 мільёны слоў.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 2⃣.

Беларуская мова ў міжнароднай групе "язык уязвимый".

У паўсядзённых зносінах ёй карыстаецца абмежаваны працэнт насельніцтва.
Згодна з перапісам 2019 года, 61,2% беларусаў лічаць беларускую мову роднай, аднак у побыце прыкладна ⅔ беларусаў размаўляе па-руску.

Часцей беларуская мова ўжываецца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, у перыядычных выданнях, справаводстве. Актыўна выкарыстоўвае беларускую мову творчая і навуковая інтэлігенцыя Беларусі.

Апошнім часам цікавасць да вывучэння і практыкі беларускай мовы перажывае ўздым ❤️ !

Гэта - факт і ён абнадзейвае !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 3⃣.
Беларуская мова існуе ў двух правапісах.

У 1918-м годзе мовазнаўца і грамадска-палітычны дзеяч Браніслаў Тарашкевіч выдаў «Беларускую граматыку для школ» кірыліцай і лацінкай. Гэта была першая практычная граматыка. Канешне, былі ў яе і пэўныя недахопы, якія дапрацоўваў у сваёй граматыцы Язэп Лёсік. Распрацаваны ім правапіс называецца класічным, іншая назва — «тарашкевіца».

З 1933-га года ў выніку пашырэння рускамоўя замацавалася так званая «наркамаўка». Гэты правапіс рэфармаваўся двойчы: у 1956-м годзе і ў 2008-м. Апошнім варыянтам мы карыстаемся сёння.

Тарашкевіца vs наркамаўка.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦІ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 4⃣.

Паводле ЮНЭСКА Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай.

У рэйтынгу моў паводле колькасці носьбітаў займае 69-е месца.

-Венгерскі матэматык і лінгвіст Андраш Корнай апублікаваў у 2013-м навуковую працу "Лічбавая смерць моў". Ён вывучаў сусветныя мовы, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання ў інтэрнэце і ў электронных прыладах. Беларуская мова апынулася ў ліку бясспрэчна жывых ❤️.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 5⃣.

Некалі беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі.
У 1990-м годзе быў прыняты закон «Аб мовах», згодна з якім беларуская мова прызнавалася адзінай дзяржаўнай мовай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Але пасля рэферэндуму 1995-га года статус дзяржаўнай набыла і руская мова. Дарэчы, прапанову ўрада вярнуць рускай мове статус дзяржаўнай падтрымала большасць беларусаў. Мяркуецца, насельніцтву было цяжка пасля савецкіх часоў адразу перайсці на беларускую мову ва ўсіх сферах зносін. Людзі элементарна яе не ведалі. Зараз відавочны прыярытэт у зносінах - у рускай мовы.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
ВІЦЕБШЧЫНА.

🔹Стопка - пабудова для захавання бульбы.
🔹Пранік - драўляная палка з рукаяткай для адбівання бялізны пры мыцці.
🔹Зялёнка - мелка пакрыжаны зялёны авёс (гарох, кукуруза), што даюць скаціне для ежы.
🔹Радоўка - чарга пасвіць кароў у полі.
🔹Аполкі - пілавінне, рэшткі дрэва пасля пілавання.
🔹ШулЕ - драўляны слуп, з аднаго боку якога брамка, а з іншай - вароты.
🔹ПОсцілка - частка тканіны даўжынёй 2 м для пераносу сена ці саломы.
🔹Крыга ( ці таптуха) - трохкутная рыбацкая сетка (2 чалавекі звычайна цягнулі сетку праз ваду за дубцы.
🔹Куль - задняя частка сеткі, куды лажылі камень.
🔹ЧыпелА - ухват ад патэльні даўжынёй 1-2 м.
🔹КалЁса - воз з аглоблямі.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ.

ФАКТЫ ПРА МОВУ : 6⃣.

Тры стагоддзі беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ.

З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага. Пасля аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага ў 1569-м годзе пачалася паланізацыя насельніцтва Княства.

Скончылася гэта поўным выцясненнем беларускай мовы з афіцыйнага ўжытку. З 1696-га года справаводства Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову.

З таго часу беларуская мова ўжывалася ў побыце.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.
СТОЛІНСКІ РАЁН (БРЭСТЧЫНА).

🔺тэлепацца - плесціся.
🔺лёх - склеп (для захоўвання прадуктаў)
🔺хвайны - файны.
🔺цыбахі - пер'е ад цыбуліны.
🔺наліснікі - тонкія бліны.
🔺чі (вымаўляецца з мяккім ч) - ці.
🔺бо - таму што.
🔺заре (з мяккім р) - зараз.
🔺гараваць - цяжка працаваць.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
1⃣

Ў - 22-я літара беларускага алфавіта. Пазначае гук [w].

Упершыню для сённяшняй беларускай мовы асобная літара для гуку [w] з'явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў беларускай лацінцы ў розных варыянтах - ú, курсіўнае u, u з гачэкам (ú), w, ú. У вершаванай брашуры Яна Чачота "Da milych mužyczkoú", якая была выпушчана ў 1846 годзе, літара выглядала як u c акутам — ú. У Вікенція Дуніна-Марцінкевіча выкарыстоўвалася курсіўнае u (у адрозненне ад звычайнага u для галоснага гуку [u], напрыклад: jon umieu). Звыклая u на месцы кароткага (нескладовага) выкарыстоўвалася ў публікацыях Кастуся Каліноўскага 1862-1863 гадоў. Сустракаліся таксама варыянты u з гачэкам (ǔ). W з кароткай (w) выкарыстоўваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла (1889). У 1897выпускаецца першы том "Люду беларускага" этнографа Міхаіла Федароўскага; шматтомнік змяшчае аўтэнтычныя тэксты, запісаныя Федароўскім беларускай лацінкай.
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
2⃣
У запісах Федароўскага ў пазіцыі пасля галосных гук [w] (У нескладовае) перадаецца як u (напрыклад: kazau;  jak uziau by u ruku) , у той час як ŭ выкарыстоўваецца для вельмі кратнага (і ў беглым вымаўленні знікаючага) [у] (напрыклад, pakazwwaj).

І толькі ў Багушэвіча літара прымае свой сучасны выгляд-ŭ. Яна выкарыстоўвалася ў Кракаўскім выданні Францішка Багушэвіча "Dudka Białaruskaja" (1891год).
Для беларускай мовы літара Ў упершыню была прапанаваная Пятром Бяссонавым у 1870 годзе. У 1874 годзе этнограф Павел Шэйн выдае зборнік «Беларускія народныя песні». У ім аўтарскі тэкст напісаны па-руску, а аўтэнтычны запіс тэкстаў беларускіх песень — па-беларуску. Тут ва ўсіх выпадках гук[w] перадаецца як Ў, напрыклад: не даў, слаўны, жоўтымъ зярномъ, а ўзяў вутку, заўтра раненька, нясуць намъ бутэлькі поўненькі...
👇
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ШОСТЫ.

Ў - КАРАЛЕВА БЕЛАРУСКАГА АЛФАВІТА.
3⃣
У беларускім пісьменстве літара стала ўжывацца з 1890-х гадоў. Ўжываецца пасля галосных, адпавядае літарах (і гукаў) У, У І Л іншых славянскіх моў і часта чаргуецца з імі: ен у карчме — яны ў карчме, галава — галовка, быў — была.

У верасні 2003 года падчас дзясятага святкавання «дзён беларускага пісьменства» ў Полацку ўсталявалі помнік літары «Ў». Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму каліграфу, прафесару Паўлу Семчанку, які шмат гадоў вывучаў мастацкія шрыфты.

Ля падножжа скульптуры выбіты радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет".

Аўтар праекту — мастак і дызайнер Ігар Куржалаў.
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ СЁМЫ.

КАЛЬКА.

Ёсць такая з'ява ў мовах (таксама ў беларускай), як ка‌лька, калькава‌нне (ад фр.: calque — копія).У лінгвістыцы так завецца адмысловы тып запазычання іншамоўных слоў, выразаў, фраз.
Мовазнаўцы назывць кальку "шашалем беларускай мовы".

Лекамі ад калькавання, якое роўна, што гвалт над мовай спецыялісты лічаць зварот да жывой народнай мовы. У ёй ёсць усё. Ёю можна выказаць любую думку, любое паняцце. Толькі трэба не ленавацца, шукаць патрэбныя словы, патрэбныя выразы.

Як адзначаў яшчэ Якуб Колас, «мы маем вялікі слоўны запас, які незаслужана забыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе».

Вядома, са з’яўленнем у свеце новых паняццяў да нас прыходзяць і новыя, невядомыя нам словы. Гэта натуральна. Без такіх запазычанняў не абыходзіцца любая мова. Самі па сабе іншаземныя словы не шкодзяць нацыянальнай мове, якая падпарадкуе іх сваім законам. Шкодзіць толькі бяздумнае іх выкарыстанне, неапраўданае захапленне іншаземшчынай.