Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШ КАЛАРЫТ.

БЕЛАРУСКАЕ ТРАДЫЦЫЙНАЕ - НОВАЕ АБЛІЧЧА.

У Лідзе ёсць аддзяленне банка з нацыянальным каларытам.

Арнамент з блакітных васількоў упрыгожвае форму банкаўскіх работнікаў. Спецыялісты аперацыйнай службы ЦБП №413 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Лідзе зараз абслугоўваюць кліентаў у стылізаваным пад нацыянальныя касцюмы адзенні.

Змяніўся і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: яго сцены ўпрыгожваюць этнароспісы. У адной зале «пасяліўся» сімвал ураджайнасці Ярыла, у другой – дачка Сонца Зара.

"Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзяленнем у Гродзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя "Беларусбанка", адлюстроўвае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад. Пераўтварэнні прыйшліся даспадобы і нашым кліентам", – адзначае Таццяна Сухоцкая, намеснік дырэктара ЦБП №413 ААТ "ААБ Беларусбанк".

#ЛілеяЛапшына.