ГУО "Мальковичская СШ" Ганцевичского р-на
133 subscribers
2.75K photos
190 videos
182 links
#БРПО
🏆 "Лучшая пионерская дружина района" на протяжении 7 лет🥁🎉
Download Telegram
28 верасня 2023 года ў ДУА «Малькавіцкая сярэдняя школа” прайшла першая ў гэтым навучальным годзе інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршыняў”.
Частка інфармацыйнай гадзіны “Мы разважаем” была прысвечана гутарцы з земляком, Астапенкавым Вячаславам, самым дужым чалавекам Беларусі. Нягледзячы на тое, што гутарка адбылася па відэасувязі, навучэнцы актыўна задавалі пытанні Вячаславу, слухалі яго парады, выказалі пачуццё гонару за яго дасягненні, якія праславілі нашу малую Радзіму на міжнародным узроўні.
Напрыканцы сустрэчы класны кіраўнік Найдзен К.А. сказала, што ва ўмовах сучаснага рытму жыцця выпускнік школы павінен валодаць моцным здароўем, быць усебакова развітым, умець рэалізаваць набыты запас ведаў у працэсе жыццёвых задач. У сувязі з гэтым, фізічнае выхаванне павінна займаць важнае месца ў жыцці кожнага навучэнца.

#Малькавіцкая_СШ
#ШАГ
26 кастрычніка ў ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў VIII–XI класаў прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я – пачатак усіх пачаткаў». Інфармацыйную гадзіну падрыхтавала класны кіраўнік 9 класа Мельнік Ганна Вячаславаўна.
На сустрэчы з навучэнцамі прысутнічаў Іван Мікалаевіч Макарэвіч, бацька мнагадзетнай сям'і, у якой выхоўваецца 9 дзяцей.

#Малькавіцкая_СШ
#ШАГ
23 лістапада ў рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічавай ёсць доля працы маёй” (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі)
#Малькавіцкая_СШ
#ШАГ
21 снежня у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)»
Класны кіраўнік Лагвіновіч Алена Барысаўна напачатку актуалізавала веды аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся". Навучэнцы актыўна ўключыліся ў віктарыну, паказалі высокі ўзровень ведаў.
На занятку прысутнічала дырэктар Малькавіцкага сельскага дома культуры Яна Мікалаеўна Шапялевіч, якая вельмі цікава і змястоўна расказа аб сваёй дзейнасці, дасягненнях, поспехах. Затым адбылося знаёмства навучэнцаў з дзеячамі культуры і мастацтва Беларусі, якія з’яўляюцца не толькі прафесіяналамі сваёй справы, але і гонарам Беларусі.
Класны кіраўнік Лагвіновіч А.Б. сказала, што культура Беларусі - гэта дзіўны прыклад спалучэння самабытнасці і традыцый, які фарміраваўся шмат стагоддзяў. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць гісторыю Беларусі і яе нацыянальнае багацце.
#Малькавіцкая_СШ #ШАГ
25 студзеня ў рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі (пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)”. Вучні пазнаеміліся з асноўнымі накірункамі ў адукацыі, якія ўмовы ствараюцца для падтрымкі таленавітай моладзі, якія магчымасці есць для развіцця творчых здольнасцей. Настаўнік Найдзен К.А. звярнула ўвагу старшакласнікаў на галоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, які накіраваны на падтрымку адоранай моладзі, за якой будучае нашай краіны.
Ганаровым госцем стала былы настаўнік ДУА “Малькавіцкая сярэдняя школа” Помінава Кацярына Афанасьеўна. Госць сустрэчы расказала пра свой творчы шлях настаўніка, свае дасягненні і цяжкасці, з якімі сутыкнулася ў свае першыя гады настаўніцтва. У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што у наш час веды неабходны, таму што дзяржаве патрэбны высокакваліфікаваныя і граматныя спецыялісты.

#Малькавіцкая_СШ
#ШАГ
У рамках месяца адукацыйнага турызму вучні ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" наведалі бібліятэку-музей аг. Малькавічы. Загадчык бібліятэкі-музея Засулевіч Антаніна Аляксандраўна запрасіла рабят прыняць удзел у літаратурнай гасцёўні "Чытаем вершы па-беларуску". Антаніна Аляксандраўна адзначыла, што культурныя старонкі Ганцавіцкага раёна багатыя плеядай літаратурных імёнаў, што дазваляе арганізаваць плённую працу па літаратурнаму краязнаўству. Чыталі вершы нашых землякоў, уражэнцаў Ганцавіцкага раёна: Аляксея Галаскока, Віктара Гардзея, Уладзіміра Марука, Івана Кірэйчыка.
#Малькавіцкая_СШ
#Месяц_адукацыйнага_турызму
#Патрыятычнае_вызаванне
Вучні ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы
#Малькавіцкая_СШ
#РоднаеМоднае
#ЧытаемРазам
#Дзень_роднай_мовы
Вучні пачатковых класаў ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" прынялі ўдзел у кніжнай выставе-віктарыне "Вялікія майстры слова", якая адбылася у бібліятэцы-музеі аг. Малькавічы. Загадчыца бібліятэкі-музея Засулевіч А.А. разам з рабятамі адправілася ў віртуальнае падарожжа па старонках любімых дзіцячых кніг. Мерапрыемства адбылося ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.
#Малькавіцкая_СШ
#Патрыятычнае_выхаванне
Выхаванцы групы падоўжанага дня ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" наведалі бібліятэку-музей аг. Малькавічы. Загадчыца бібліятэкі-музея Засулевіч А.А. правяла з рабятамі гістарычны ўрок "Нязгасны свет Вялікай Перамогі". Антаніна Аляксандраўна вельмі цікава расказала дзецям аб нашых земляках, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Затым рабяты знаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў аб вайне.
#Малькавіцкая_СШ
#Бібліятэка_музей
#Дзень_Перамогі
#Гістарычная_памяць