ГУО "Мальковичская СШ" Ганцевичского р-на
133 subscribers
2.75K photos
190 videos
182 links
#БРПО
🏆 "Лучшая пионерская дружина района" на протяжении 7 лет🥁🎉
Download Telegram
У рамках месяца адукацыйнага турызму вучні ДУА "Малькавіцкая сярэдняя школа" наведалі бібліятэку-музей аг. Малькавічы. Загадчык бібліятэкі-музея Засулевіч Антаніна Аляксандраўна запрасіла рабят прыняць удзел у літаратурнай гасцёўні "Чытаем вершы па-беларуску". Антаніна Аляксандраўна адзначыла, што культурныя старонкі Ганцавіцкага раёна багатыя плеядай літаратурных імёнаў, што дазваляе арганізаваць плённую працу па літаратурнаму краязнаўству. Чыталі вершы нашых землякоў, уражэнцаў Ганцавіцкага раёна: Аляксея Галаскока, Віктара Гардзея, Уладзіміра Марука, Івана Кірэйчыка.
#Малькавіцкая_СШ
#Месяц_адукацыйнага_турызму
#Патрыятычнае_вызаванне