Сёньня Дзень народзінаў клясыка беларускае літаратуры Францішака Багушэвіча (21.03.1840) ❤️
#цытаты
#цытаты
ЗАВАДА́ТАР (zavadatar)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Той, хто пачынае, арганізоўвае што-н.; верхавод, зачыншчык.
⠀
🔸Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. (Лынькоў).
🔸Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. (Васілёнак).
#словы_З

ПРЫСА́ДЫ (prysady)
(толькі множны лік)
Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).
🔸Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі. (Мележ).
🔸Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад. (Пасьлядовіч).
#словы_П

ПАНЯВÉРКА (paniavierka)
(назоўнік жаночы род)
Няпэўны стан, сумненьне, нерашучасьць.
🔸У гэтым пісьме.. [Ганна] сумысьля націскала на сваю трагедыю, на сьлёзы, на горыч паняверкі і расчараваньня. (Чорны).

1️⃣Спачатку разьбяромся, чым адрозьніваюцца словы «адзеньне» і «вопратка»:
🔸Адзеньне – сукупнасьць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
🔸Вопратка – выключна верхняе адзеньне, то бок слова з больш вузкім значэньнем.
📍Гэтак, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзеньне, (куртку, паліто, плашч і г. д.).
📍Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць/адзяваюць.
📍З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзеньня, яе таксама можна надзяваць і адзяваць: апрануць паліто, надзець паліто, адзець паліто. Такім чынам, любое адзеньне мы можам надзець або адзець.
2️⃣Цяпер высьветлім розьніцу паміж словамі «надзяваць» і «адзяваць»:
🔸«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
🔸«Адзяваем» мы кагосьці: дзіцяці, напрыклад.
3️⃣Яшчэ колькі заўваг:
🔸Абутак мы абуваем ці надзяваем.
🔸Антонімамі да словаў «апрануцца» і «адзецца» зьяўляюцца адпаведна «распрануцца» і «разьдзецца».

Віншуем са Сьвятам усіх, хто сёньня адзначае Вялікдзень!
ВЯЛÍКДЗЕНЬ (Vialikdzień)
(назоўнік, мужчынскі род)
Хрысьціянскае сьвята, прысьвечанае ўваскрэсеньню Хрыста.
#словы_В

📍А яшчэ можна сказаць "нады́сь/нагды́сь" (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).
НАДО́ЕЧЫ (nadoječy)
(прыслоўе)
Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.
🔸Надоечы адбылося здарэньне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] зь дзяўчынай, зь якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).
#словы_Н

Як сказаць па-беларуску "ДЫШАТЬ НА ЛАДАН"?
🔸Галасок хоць у пясок
🔸У вырай зьбірацца
🔸Зямлёю пахнуць
#фразэалягізмы
🔸Галасок хоць у пясок
🔸У вырай зьбірацца
🔸Зямлёю пахнуць
#фразэалягізмы
ЛІПЕ́ЦЬ (lipieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).
🔸У акуратна зрубленай клеці ледзь ліпяць на адной завесе — вось-вось упадуць — перакошаныя дзьверы. (Лынькоў).
🔸Каплічка, здавалася, ледзь ліпела і гатова была кожную мінуту разваліцца. (Колас).
2. Пераноснае значэньне: пра вельмі слабае праяўленьне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.
🔸Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. (Зарыцкі).
#словы_Л

Як сказаць па-беларуску "ГОРЕ МНЕ!"?
🔸Авохці мне!
📍"Авохці! Авой! Вох!" — а гэтак можна сказаць па-беларуску, замест звыклага нам "Ах!".
#словы_А

КІРО́ЎЦА (kiroŭca)
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Чалавек, які кіруе якім-небудзь транспартным сродкам.
⠀
📍Чаму не "вадзіцель"? На гэтае пытаньне адказвае Юрась Бабіч, кандыдат філялягічных навук (прыводзім даслоўна):
⠀
"🔸Тут важна ўсвядоміць адрозненне ў спосабе мыслення паміж носьбітамі беларускай і рускай моў і культур. Для прадстаўніка рускай культуры абсалютна нармальна гучаць канструкцыі “водить автомобиль”, “водить грузовик”, “водить машину”. Таму і адпаведны назоўнік – водитель – бачыцца цалкам лагічным, утвораны паводле ўсіх моўных законаў. У нас жа, носьбітаў беларускай культуры, на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што аўтамабілем (машынай, грузавіком) можна толькі кіраваць.
⠀
🔸Дзеяслоў жа вадзіць мае ў нас зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос.

🔸Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць (а не вадзіць яго), у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца.
⠀
🔸Варта адзначыць, што цяпер у нашай мове назіраецца выразная тэндэнцыя да паступовага пашырэння падобных дэрыватаў. Усё часцей ужываюцца словы бізнэсоўца, мітынгоўца, пратэстоўца, моўца і інш.
⠀
🔸Такім чынам, у беларускай мове варта выкарыстоўваць спалучэнні, напрыклад, кіроўца таксі, кіроўца грузавіка або кіроўца-прафесіянал, а не ўжываць у якасці асноўнага кампанента відавочны русізм вадзіцель."
#словы_К

СПО́ДАК (spodak)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.
⠀
🔸— Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — зьвярнулася гаспадыня да госьця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. (Колас).
🔸— Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком. (Ваданосаў).
🔸Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню зь яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэньне на сподку. (Сіняўскі).
#словы_С

ІМБРЫ́ЧАК (imbryčak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Ну а цяпер трошкі пра неадназначны "імбрычак":
🔸 Вікіпэдыя кажа, што "імбрык" — невялічкая кухонная прылада для запарваньня гарбаты ці іншых напояў у гарачай вадзе.
🔸 Паводле моваведа Зьмітра Саўкі, "імбрык" мае турэцкае паходжаньне. Можа выкарыстоўвацца як тое, у чым награваюць ваду (бяз розьніцы, для гарбаты ці кавы).
🔸 У розных слоўніках "імбрычак" гэтаксама мае два значэньні: рас. "чайник" і "заварник".
📍А ці карыстецеся гэтым словам вы і што канкрэтна ім называеце?
#словы_І

🏠ДАХ/СТРАХÁ — рас. ''крыша''
Тлумачыць Юрась Бушлякоў:
🔸Гаворачы па-беларуску, мы, як правіла, ужываем абодва названыя словы — і спаконвечную нашую "СТРАХУ", і вельмі даўняе пазычаньне зь нямецкай "ДАХ". У жывой народнай мове крытую саломай страху вясковай хаты могуць назваць і дахам, а, скажам, двухсхільны чарапічны дах камяніцы — страхою. Ніколі не назавуць страхою хіба толькі плоскі дах, прыкладам, дах гарадзкога шматпавярховіка.
🔸Нельга не прызнаць, што многія носьбіты беларускай літаратурнай мовы звычайна асацыююць страху толькі з саламяным пакрыцьцём, называючы кожную інакшую верхнюю частку будынку дахам. Такое вузкае разуменьне страхі дыктуюць акадэмічныя расійска-беларускія слоўнікі: чытаем там, што страха — гэта тое, што з саломы або чароту. Іншыя нарматыўныя даведнікі, да прыкладу, тлумачальныя слоўнікі, у большай ступені ўлічваюць факты аўтэнтычнай беларускай мовы, дапускаючы ўжываньне слова страха таксама й на абазначэньне даху, крытага, скажам, шыфэрам або чарапіцаю (дахоўкаю).

Гэтак:
📍У літаратурным маўленьні вельмі шырока можна выкарыстоўваць назоўнік дах — называць гэтым словам самыя розныя паводле формы й матэрыялу верхнія часткі будынкаў.
📍Страхою можам назваць няплоскі дах — ня толькі вясковае хаты, але й сучаснага катэджу.
Гаворым па-беларуску:
🔸дах гаража, дах палацу,
🔸шыфэрны дах або шыфэрная страха,
🔸двухсхільны дах мураванкі або двухсхільная страха мураванкі,
🔸саламяная страха."

РАЁК (rajok)
(назоўнік, мужчынскі род)
Радужная абалонка вока.
🔸Але самыя дзіўныя былі Раўбічавы вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. (Караткевіч).
#словы_Р