Лёгкая Мова
4.33K subscribers
1.09K photos
42 videos
1 file
31 links
Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
Пару дзён таму мы ладзілі апытанку наконт вашых улюбёных словаў — гэтае адно з самых частых, што вы дасылалі! 🥰

МАТУ́ЛЯ (matula)
(назоўнік | жаночы род)

Размоўнае слова, ласкальная форма: тое, што і мама. Гэтаксама перакладаецца на рас. як "мамаша", "маманя".

🔸Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле (прыказка).
#словы_М
АКСАМÍТ (aksamit)
(назоўнік | мужчынскі род)

Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам.

🔸Аксеня была ў новай сукенцы зь вішнёвага аксаміту. (Чорны).

Прыметнік: АКСАМІТАВЫ, АКСАМІТНЫ

📍Кветкі ''бархатцы'', адпаведна, называюцца ''АКСАМІТКАМІ''.
#словы_А
НАВАЛЬНÍЦА (navalnica)
(назоўнік | жаночы род)

1. Атмасфэрная зьява — непагода з маланкай, громам, дажджом або градам і моцным ветрам.

🔸Закружыўся віхор, узьнімаючы пыл. Насоўвалася вялізная чорная хмара, яе разрэзала маланка, потым ударыў раскацісты гром. Пачыналася навальніца. (Гурскі).

2. Пераноснае значэньне: бурныя, грозныя падзеі.

🔸Адшумелі гарачыя дні Баявых, агнявых навальніц. (Хведаровіч).

3. Пераноснае значэньне: бурнае праяўленьне якіх-н. пачуцьцяў.

🔸І расла навальніца нянавісьці дзікай і злосьці. (Глебка).

4. Пераноснае значэньне: бяда, небясьпека.

🔸Няхай цябе мінуць усе навалы, каб ты ня ведала ніякіх навальніц! (Дубоўка).

А вы любіце навальніцы? ⛈️
#словы_Н
Яшчэ адно слова, якое вы дасылалі нам часьцей за астатнія 💕

ПЯШЧО́ТА (piaščota)
(назоўнік | жаночы род)

1. Поўнае задавальненьне чыіх-н. жаданьняў, капрызаў.

🔸Руды ў пяшчоце дый у ласцы: Штодзень тры разы бульбы ў ражцы Даюць яму, ды шчэ й з мукою. (Крапіва).

2. Пачуцьцё ласкі, замілаваньня, мяккасьці ў адносінах да каго-, чаго-н.

🔸[Кіру] ахапіла такая пяшчота, што, убачыўшы бацьку.., яна абвіла яго шыю і пачала цалаваць у шчокі, у нос, у лоб. (Карпаў).

3. Толькі множны лік (пяшчоты, -чот): учынкі, словы, якімі выказваюцца пачуцьці ласкі, замілаваньня.

🔸Карызна ў бурныя пяшчоты пераліваў сваё, прывезенае з раёна, узрушэньне. (Зарэцкі).
#словы_П
АЖЫ́НА (ažyna)
(назоўнік | жаночы род)

1. Кустовая ягадная расьліна сямейства ружакветных з калючымі сьцябламі.

🔸Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. (Пальчэўскі).

2. Часьцей множны лік (ажыны, ажын): чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расьліны, з выгляду падобныя на маліны.

🔸[Каза:] — Але я ўсю пушчу гэту Абягаю зь лета ў лета. Пакажу, дзе шмат чарніц, Шмат малін, ажын, суніц. (Муравейка).
#словы_А
Гэтаксама перакладаецца як ''канючить''.

КА́НЬКАЦЬ
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: назойліва прасіць аб чым-н., скардзіцца на што-н.

🔸Як ні канькала, ні маліла, ня даў каня ў нядзелю завезьці парсючка ў Лашычы. (Хадкевіч).
🔸Марта ішла сьледам, крыху супакоіўшыся, але ўсё яшчэ не пераставала канькаць аб сваіх патрэбах. (Броўка).
#словы_К
МАРКО́ЦІЦЦА (markocicca)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

Сумаваць, тужыць; журыцца.

🔸Лабановіч даўно ўжо маркоціўся па Цельшыне і вельмі быў рад, калі скончыліся экзамэны. (Колас).
🔸[Іра:] — Вечарамі буду сядзець і чакаць цябе, маркоціцца і сумаваць адна. (Сабаленка).
#словы_М
✏️Як сказаць па-беларуску: "ВВЕРХ ТОРМАШКАМИ"?

✏️А вось так:

🔸Дагары нагамі
🔸Дагары дрыкам
🔸Дагары дном
🔸Стром галавою
🔸Потырч галавою
🔸Сторч (стоць) галавою
ЯДЛО́ВЕЦ (jadłoviec)
(назоўнік | мужчынскі род)

Вечназялёны куст, радзей дрэва, расьліна сямейства кіпарысавых з ягадападобнымі чорна-сінімі пладамі.

🔸За дарогай адразу кусьцікі, хвойкі, ядловец. (Быкаў).
#словы_Я
ДО́СЬВІТАК (dośvitak)
(назоўнік | мужчынскі род)

Час перад сьвітаньнем.

🔸Поезд прыходзіў на досьвітку, калі ледзь пачынала сьвятлець палоска на ўсходзе. (Шамякін).
🔸Яшчэ зранку, на досьвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. (Колас).
#словы_Д
ГАРТАВА́ЦЬ (hartavać)
(дзеяслоў | незакончанае трываньне)

1. Надаваць цьвёрдасьць, пругкасьць, трываласьць шляхам моцнага награваньня і хуткага ахаладжэньня.

🔸Гартаваць жалеза.

2. Пераноснае значэньне: рабіць фізычна або маральна ўстойлівым, здольным пераносіць цяжкія і неспрыяльныя ўмовы.

🔸Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы. (Панчанка).
🔸Мінулае было нялёгкім, але яно ня толькі прыгнечвала, яно і гартавала. (Ліс).

Назоўнік: ГАРТАВАНЬНЕ
Прыметнік: ГАРТАВАНЫ
#словы_Г
КАВА́ДЛА (kavadła)
(назоўнік | ніякі род)

Жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі мэталу.

🔸Старшыня ўзяў з рук каваля клешчы, выхапіў распаленае жалеза з горна, паклаў на кавадла. (Курто).
#словы_К
ПЯЛЁСТАК (pialostak)
(назоўнік | мужчынскі род)

Асобны лісток зь вяночка кветкі.

🔸[Кветка] ўлюбёна падстаўляла сонцу свае чатыры шырокія глянцавітыя пялёсткі. (Быкаў).
🔸Зося нахіляецца, зрывае рамонак, паволі шчыпае бялюткія пялёсткі. (Шынклер).
#словы_П
ПРЫНА́МСІ (prynamsi)
(пабочнае слова)

Ва ўсякім разе.

🔸Лабановіч мінае выганы, выходзіць у поле. Тут прастарней і як бы вальней трохі, прынамсі, нікога не відаць. (Колас).
🔸Нарадчыца зарачанскага дэпо Ліда Падбярэзская была дзяўчына незвычайная. Гэтак, прынамсі, думаў Міхась. (Васілёнак).
🔸Салдат зычным голасам закрычаў да камандзіра батальёна так, быццам быў, прынамсі, палкоўнікам. (Карпюк).
#словы_П
✏️Як гучыць па-беларуску выраз ''ПОМИНАЙ КАК ЗВАЛИ''?

✏️А вось так:

🔸Ужо і па клёцках
🔸Толькі і чулі
🔸І сьледу ня стала
#фразэалягізмы