Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ГЭ́БЕЛЬ (hebiel)
(назоўнік, мужчынскі род)

Сталярны інструмэнт у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для струганьня дрэва.

🔸️Даніла Платонавіч нешта майстраваў — габляваў дошчачку. На кухні ў яго стаяў маленькі варштат, на паліцах паблісквалі.. інструмэнты: гэблі, пілкі, дрэль, долаты ўсіх калібраў. (Шамякін).
#словы_Г
ГУ́МАВЫ (gumavy)
(прыметнік, мужчынскі род)

Зроблены з гумы (рас. "резины").
#словы_Г
📍Гэтаксама перакладаецца як "метаться, носиться".

ГАЙСÁЦЬ/ГÓЙСАЦЬ (hajsać/hojsać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Хутка і мітусьліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках.

🔸️Ашалелы ад страху статак гайсаў па лужку. («Работніца і сялянка»).

2. Хадзіць, бегаць дзесьці бяз пэўнай мэты.

🔸️Ты ж тут не гойсай па вуліцы, а вучыся добра.
#словы_Г
ГАРМÍДАР (garmidar)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Размоўнае слова: гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал.

🔸️Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. (Карпюк).
🔸️Троху-патроху ўзьнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. (Зарэцкі).

2. Беспарадак, неразьбярыха.
#словы_Г
ГЛÉБА (hleba)
(назоўнік, жаночы род)

1. Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расьліннасьць.

2. Пераноснае значэньне: апора, аснова.

🔸️Самакрытыка — тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. (Колас).
#словы_Г
ГМАХ (gmach)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Вялікі вышынны будынак.

🔸️Я ў сталіцы ізноў сярод гмахаў-дамоў, што зьдзіўляюць красоюй небывалаю. (Журба).
🔸️Высокі клён, але і ён — па пояс дому-гмаху. (Макаль).

2. Пераноснае значэньне: увогуле пра што-н. вялікае, велічнае.

🔸️Грамада — вялікі гмах: адзін ляжа, сто ідзе,
А хто ж роўны грамадзе?! (Купала).
🔸️Дуб і сосны — векавыя гмахі, не баяцца бур і навальніц. (Пысін).
#словы_Г
ГРÓНКА (gronka)
(назоўнік, жаночы род)

Скопішча пладоў або кветак на адной галінцы.

🔸️Неяк адразу пацяжэлі ад .. крывянога соку гронкі каліны. (Пасьлядовіч).
🔸️За платамі заблытаныя дажджом і набрынялыя гронкі бэзавых кветак. (Карпюк).
#словы_Г
МЯТЛІК (miatlik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. ‑у. Тое, што і метлюжок — шматгадовая травяністая расьліна сямейства злакавых.

🔸️Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. (Даніленка).

2. ‑а. Абл. Матылёк.

🔸️На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. (Савіцкі).

3. Від гальштука.
#словы_Г
Гарэзьлівы сабачка, каб трошкі ўзьняць Вам настрой 🤍

ГАРЭ́ЗА (hareza)
(назоўнік, мужчынскі і жаночы род)

Свавольнік, дуронік, непаседа.

🔸Гарэзай Груню жартаўліва празвалі хлопцы за гульлівасьць. (Аўрамчык).
#словы_Г
На дабранач 🧡

ГНУТКІ (hnutki)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны лёгка гнуцца; гібкі.

🔸️Пад хатаю тонкая рабіна
Да клёна хіліць гнуткі стан. (Ляпёшкін).
🔸️Гусі шчыпалі мураву жоўтымі дзюбамі. Часта схілялі нізка, над самаю муравою, свае доўгія белыя гнуткія шыі і, выцягваючы іх на ўсю даўжыню, сіпелі ў бок на дзяцей. (Галавач).

2. Пераноснае значэньне: багаты адценьнямі, зьменлівы ў сваім руху (пра голас, мову і пад.).

🔸️Гнуткі голас артыста лёгка зьліўся з цудоўным вакальным малюнкам вобраза. («Беларусь»).
🔸️Антон Корж — чалавек гнуткага розуму і дыялектычнага мысьленьня. (Лойка).
#словы_Г
ГÁНІЦЬ (hanić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку.

🔸️Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысэртацыю, але Кухарчык ня мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. (Сабаленка)

2. Асуджаць, абгаворваць.

🔸️Заўсёды мімаволі зьяўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. (Шамякін)
#словы_Г
ГРАЙ (hraj)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: моцны птушыны крык; карканьне.

🔸Зноў чуваць у нашым краі
Грай прадвесьнікаў-гракоў,
Весела вясна іграе
На цымбалах ручайкоў. (Смагаровіч).
#словы_Г
Зь пятніцаю, сябры! 🍾

ГЛЯЙЦАР/ГЛЯЙСАР (glajcar/glajsar)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тонкі завостраны з аднаго канца шрубападобны мэталічны стрыжань з ручкаю, які служыць для адкаркоўваньня бутэлек.

❗️АДКАРКАВÁЦЬ — рас. "откупорить"
#словы_Г
ГРУВÁСТКІ (hruvastki)
(прыметнік, мужчынскі род)

Вельмі вялікі, грузны, масіўны.

🔸️Першыя радыёпрыёмнікі былі з ладны чамадан, вялікія і грувасткія. (Шыловіч)
#словы_Г