Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ЧАРАЎНІ́ЦТВА (čaraŭnictva)
(назоўнік | ніякі род)

1. Сіла, дзеяньні чараўніка (рас. "волшебника"); вядзьмарства; чары.

🔸Зайшла размова аб навуках —
Старых, даўнейшых — і іх штуках,
Аб кнігах з чорнаю пячацьцю,
Аб чараўніцтве, аб закляцьці,
Аб розных хітрасьцях і змане. (Колас).

2. Знахарства.

Прыметнікі: ЧАРОЎНЫ, ЧАРАЎНІЧЫ, ЧАРАЎНІЦКІ
#словы_Ч
Зь першым днём лета, сябры!🤗

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік | мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
Ой, а ўжо амаль палова праляцела 🙈

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
ЧАРАВÍКІ (čaraviki)
(назоўнік)

Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.

🔸️Каця прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты сьнег. (Каваль).
#словы_Ч
Зь першым днём недалета і міжнародным днём абароны дзяцей, родненькія! 🥰

ЧЭ́РВЕНЬ (červień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Шосты месяц каляндарнага года.
#словы_Ч
ЧУЛЬЛÍВЫ (čullivy)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Здольны ўспрымаць зьнешнія, фізычныя раздражненьні. 

🔸️У гэтых дваццаці яблынь мы наўмысна затрымліваем цьвіценьне, яны вельмі чульлівыя да замаразкаў. (Стаховіч)

2. Кранальны, сардэчны, здольны выклікаць замілаваньне, добрае пачуцьцё.

3. Здольны тонка адчуваць, востра рэагаваць.

🔸️Ад чульлівага дзіцячага сэрца не схаваеш фальшы. (Краўчанка)
#словы_Ч