Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!🌥️

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
#словы_Б
Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?

Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.

Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.

🔸Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
🔸Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
🔸Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.

📍Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.

👪 Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!

☝🏻Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:

Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.
#словы_Б
БЯЗГЛУ‌ЗЬДЗІЦА (biazhłuździca)
(назоўнік, жаночы род)

Размоўнае слова: тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасьць.

🔸️[Зёлкін:] Ня можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглузьдзіцу напісалі. (Крапіва).
#словы_Б
БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.

🔸️Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).

2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.

Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).

🔸️Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).

3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.

🔸️Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
🔸️[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).

4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б
БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.

🔸️[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).

2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.

🔸️— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).

3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.

🔸️[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).

4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.

🔸️Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).
#словы_Б
БÓХАН (bochan)
(назоўнік, мужчынскі род)

Выпечаны хлеб пераважна круглае формы.

🔸️А зь печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. (Гаўрусёў).
🔸️На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. (Сабаленка).
#словы_Б
БІРУ́ЛЬКА (birulka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Упрыгожаннне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзіньніка, бранзалета і пад.

2. Толькі множны лік: гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
#словы_Б
БРА'МА (brama)
(назоўнік, жаночы род)

Шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

🔸️Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах,
успомню вострую браму сьвятую
і ваякаў на грозных канях. (Багдановіч).
#словы_Б
БРУÍЦЦА (bruicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.).

🔸️Там фантан, як вадаспад, Не сьціхаючы бруіцца. (А. Александровіч).

2. Пераноснае значэньне: разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, сьвятло, пах і пад.).

🔸️І Пагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. (Васілевіч).
🔸️Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. (Шарахоўскі).
#словы_Б
БРЫЛЬ (bryl)
(назоўнік, мужчынскі род)

Саламяны капялюш.

🔸️Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадзкімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. (Колас).
#словы_Б
БАЦЯ‌Н (bacian)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і бусел.

🔸️І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. (Галавач).
🔸️Твае лугі, твае балоты вартуе ўлетку госьць — бацян. (Гурло).
#словы_Б
БАДЗЯЦЦА (badziacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. У пошуках чаго-н. весьці вандроўнае, бяз пэўнага занятку і прыстанішча жыцьцё.

🔸️Можна сабе ўявіць, якое шчасьце мець свой кут і ня мець вечнае патрэбы бадзяцца па сьвеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! (Чорны).
🔸️Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, безьзямельнік. (Чарнышэвіч).

2. Марна траціць час, сланяючыся бяз справы.

🔸️Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. (Чорны).

3. Бязмэтна блукаць дзе-н.

🔸️Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнае патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. (Ігнаценка).
🔸️Ігнат бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. (Мележ).
#словы_Б
БУРБАЛКА (burbałka)
(назоўнік, жаночы род)

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасьці.

🔸️Дарожка, буйных сьветлых бурбалак, якая зьявілася на паверхні, сьведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадою на сярэдзіну ракі. (В. Вольскі).
🔸️Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. (Бажко).
#словы_Б
А вы ўжо ведаеце гэтае чароўнае слоўца? 🌥️

БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)

🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...

🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.

🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)

📍За слова дзякуем @bolacka_ 🤍
#словы_Б
Ці чулі Вы такое слова? На нашую думку, цуд! 🩶

БЛІНÓК (blinok)
(назоўнік, мужчынскі род)

Ніжняя мясістая частка вуха.
#словы_Б
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
БАЛÓНКА (bałonka)
(назоўнік, жаночы род)

1.  Тонкая плёнка, якая зьяўляецца перагародкаю ці абалонкаю ў жывым арганізьме.

2.  Аконнае шкло, шыба.

🔸️Побач лена (рас. "лениво"), нібы засынаючы на зіму, гудзе муха: спрабуе пераадолець незразумелую перашкоду — балонку акна, празь якую і ўсё відно і не вылеціш... (Сіпакоў)

3. Устарэлае слова, устарэлы выраз: старонка кнігі, часопіса.

🔸️Не кранулі мае пальцы ні балонкі з гэтых твораў. (Глебка)

4. Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгаю мяккаю поўсьцю.
#словы_Б
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы такое слова? ☺️

БЯРЭМЯ / БЯРЭМА (biaremia / biarema)
(назоўнік, ніякі род)

Такая колькасьць чагосьці (дроваў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзьвюма рукамі і панесьці.

🔸У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. (Брыль)
🔸Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. (Арабей)
#словы_Б