ШАРÓН (šaron)
(назоўнік, мужчынскі род)
Абледзянелая скарынка на паверхні сьнегу.
🔸️Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусьцеў шарон. (Чыгрынаў).
🔸️Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім сьнегам. (Шамякін).
#словы_Ш

З Днём роднае мовы, родненькія! Пакуль мы жывыя, нашая мова гэтаксама будзе жыць 🤍
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
ПА-БЕЛАРУСКУ
(Яўгенія Янішчыц)
Будзе слоту абвяшчаць прагноз,
Лістабой учыніць ператруску.
Песьняй, што расчуліла да сьлёз,
Я прыму цябе па-беларуску.
Краю блаславёнага дачка,
Дзякуй лёсу,
маю не ў нагрузку —
Зорны крыж Мацея Бурачка...
Ты ўва мне прызнаеш беларуску?
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску.
Час — вар'ят, шалёнае таксі.
Толькі ўсё ж ня мысьлю я аб спуску.
Кажаш, што магілы зарасьлі?
Памаўчы са мной па-беларуску.
#вершы
І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку 😊❤
СКАРБÓНКА (skarbonka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкаю шчылінаю для зьбіраньня, назапашваньня грошай.
🔸️Устаўшы раніцай,.. [Юра] разьбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. (Бяганская).
2. Бляшанка для збору ахвяраваньняў (у царкве, на відовішчах і пад.).
🔸️У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зьліваліся з бразгатам медзякоў у пустыя скарбонкі. (Гартны).
3. Пераноснае значэньне: запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў.
🔸️[Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. (Карпаў).
4. Тое, што і скарбніца.
🔸️На шчасьце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднаю скарбонкаю розных зьвестак і чутак. (Шыцік).
#словы_С

📖АСÓБНІК (асобнік)
(назоўнік, мужчынскі род)
Асобная адзінка, узор зь ліку аднародных рэчаў (звычайна пра друкаваны ці рукапісны тэкст).
#словы_А

ДЗЯ́ГА (dziaha)
(назоўнік, жаночы род)
Рэмень, папруга.
🔸️Тужэй падцягваем франтавыя дзягі, глянцуем боты, чысьцім шынялі. (Панчанка).
#словы_Дз

ПАЗЯХÁЦЬ (paziachać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданьні спаць, пры стоме).
🔸️Стоячы на сонцы, ад сьпёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад .. пылу. (Галавач).
🔸️Хацелася спаць, і Язэп пазяхаў раз за разам. (Якімовіч).
#словы_П

ПАНЧÓХІ (pančochi)
(назоўнік)
1. Выраб машыннага або ручнога вязаньня, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.
🔸️Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... (Васілевіч).
2. Пераноснае значэньне: поўсьць іншага колеру, якая пакрывае ніжнюю частку ног каня або іншай жывёлы.

БІРУ́ЛЬКА (birulka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Упрыгожаннне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзіньніка, бранзалета і пад.
2. Толькі множны лік: гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.
#словы_Б

ФАНАБЭРЫЯ (fanaberyja)
Размоўнае слова: пыхлівасьць, зазнайства, ганарыстасьць.
🔸️Я недалюбліваў гэтага чалавека за яго індычую надзьмутасьць, за чэрствасьць і незразумелую фанабэрыю. (Сабаленка).
🔸️Фанабэрыі хоць адбаўляй, а розуму ня грэх было б і пазычыць. (Прокша).
#словы_Ф

Зь першым днём вясны, сябры🕊
САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
ЧАРАВÍКІ (čaraviki)
(назоўнік)
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках.
🔸️Каця прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты сьнег. (Каваль).
#словы_Ч

КАСЬНÍК (kaśnik)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу.
🔸️Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзьве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены касьнікі. (Карпюк).
2. Пераноснае значэньне: тое, што мае форму вузкае палоскі, істужкі, нагадвае істужку.
🔸️Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі касьнікамі. (Лынькоў).
#словы_К

ПАЧАСТУНАК (pačastunak)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.
🔸️На прыпеку перад чалесьнікам патрэсквала сухая лучына: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня. (Сабаленка).
2. Тое, што і частаваньне.
🔸️А як жа з госьцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватаньні, раскідаюцца запросіны. (Гартны).

НЕСПАДЗÉЎКА (niespadzieŭka)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: нечаканы, непрадбачаны выпадак, здарэньне і пад.
🔸️Параход так раўнуў, што Сашка ад неспадзеўкі аж прысеў. (Даніленка).
🔸️Для мяне прапанова выступіць была неспадзеўкаю, і я неяк аж зьбянтэжыўся. (Сабаленка).
#словы_Н

РАМÉНЬНІЦА (ramieńnica)
(назоўнік, жаночы род)
Парная трубчастая косьць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл, якая злучае лапатку з грудзінаю.
#словы_Р

ПАЛÍЦА (palica)
(назоўнік, жаночы род)
1. Дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сьцяны або ўнутры шафы для разьмяшчэньня кніг, посуду і пад.
🔸️На паліцах крамы — шапкі, кірзавыя боты, скрынкі цукерак, пернікаў. (Ракітны).
2. Размоўнае слова: верхняя лаўка для ляжаньня або для багажу ў чыгуначным вагоне.
🔸️Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудрыліся залезьці нават на багажныя паліцы. (Хомчанка).

САРАМЯЖЛІВЫ (saramiažlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясьмелы.
🔸️— Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зьняважліва. (Колас).
Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну сьпіну. (Сачанка).
2. Які выяўляе зьбянтэжанасьць, хваляваньне, нясьмеласьць.
🔸️Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас дарэмна. (Лынькоў).
🔸️Вусны Міхася кранула сарамяжлівая ўсьмешка. (Аношкін).
3. Поўны хваляваньня, зьбянтэжанасьці.
🔸️Сарамяжлівая радасьць.