ЦЬВІЛЬ (ćvil)
(назоўнік, жаночы род)
1. Плесьневы налёт на чым-н., які ўзьнікае ад сырасьці, гніеньня і пад.; бросьня.
🔸️Дно і сьценкі [бочкі] аплылі сьлізкаю цвільлю. (Самуйлёнак).
2. Пераноснае значэньне: праяўленьне чаго-н. застойнага, шкоднага.
🔸️Здымем адвечную цьвіль, Здымем вякоў павуціну. (А. Александровіч).
#словы_Ц

БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.
🔸️[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).
2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.
🔸️— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).
3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.
🔸️[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).
4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.
🔸️Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).
#словы_Б

ШПАЛÉРА (špalera)
(назоўнік, жаночы род)
1. Устарэлае слова, устарэлы выраз: насьценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пэйзажны малюнак, выкананы ўручную.
2. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сьцен, столі.
🔸️Сьцены былі, відаць, абтынкаваны, гладкія і абклеены шпалерамі блакітнага колеру. (Ермаловіч).
3. Звычайна множны лік (шпалеры, -аў): спэцыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расьліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму.
🔸️Ставіць вінаграднікі па шпалеры.
4. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго-, чаго-н.
🔸️Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусьціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. (Машара).

5. Роўныя рады дрэў ці хмызьняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сьцежкі.
🔸️Тут [у парку] былі пракладзены геамэтрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнае круглае пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі. (Гавеман).
[Ад ням. Spalier, зь іт. spalliera.]
#словы_Ш

Даражэнькія, дзелімся з Вамі спасылкаю на цікавы беларускамоўны канал 😊
@belarus_sacral — адвечнае блуканьне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
Падпісвайцеся, калі вам цікавыя вандроўкі па "сінявокай"! 💙

Засталося зусім трошачкі да вясны! 🥰 А на фота ў нас маленечкі Зюзя 🤍
ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)
Другі месяц каляндарнага года.
🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак).
#словы_Л

ЛÁШЧЫЦЬ (łaščyć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Праяўляць пяшчотнасьць, любоў, ласку.
🔸️Бацька націснуў адною рукою на паравозны рычаг, другою лашчыў сына. (Лынькоў).
2. Пяшчотна дакранацца да каго-, чаго-н., гладзіць.
🔸️— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядзьвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. (Колас).
3. Пераноснае значэньне: песьціць, выклікаць прыемнае адчуваньне.
🔸️А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... (Пестрак).

КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.
🔸️Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).
2. Сьлізгаць, сьлізгацець
🔸️Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).
3. Катацца па сьлізкай паверхні.
🔸️Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).
#словы_К

ШЧÓПАЦЬ (ščopać)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам.
🔸️[Іванка] запусьціў руку ў падраную кішэню сьвіты і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсьці на падман голаду. (М. Стральцоў).
2. Колькасьць якога-н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі.
🔸️Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газэты, падаў Ульлянінаму бацьку. (Паўлаў).
3. Невялікая купка, пучок чаго-н. (валасоў, поўсьці, шчаціньня).
🔸️На лаўцы каля дзьвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густою каштанаваю атаваю барады; другі мужчына, відаць, ня шмат маладзейшы за яго, але сьвяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. (Брыль).

СКÍВІЦА (skivica)
(назоўнік, жаночы род)
1. Кожная з дзьвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.
🔸️Васіль апусьціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб. (Шамякін).
2. Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косьць.
🔸️Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду. (Колас).
3. Пра шчаку наогул.
🔸️[Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю. (Кулакоўскі).
4. Пласьцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз.
🔸️Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў. (Гурскі).
5. Пераноснае значэньне: дэталь мэханізма, якая служыць для захопліваньня або раздрабненьня чаго-н.
🔸️Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару. (Пасьлядовіч).
#словы_С

Пачынаем рыхтавацца да новага працоўнага тыдня 🤍
Цудоўныя міні-паштовачкі на кожны дзень тут 👉 https://instagram.com/scasciejka_tut?utm_medium=copy_link

Ёсьць у нас тут аматары добра папарыцца? 😊
ЛÁЗЬНЯ (łaźnia)
(назоўнік, жаночы род)
1. Спэцыяльнае памяшканьне, дзе мыюцца і парацца.
🔸️Старая хата была перанесена на лог і пераабсталявана пад лазьню, у якой мылася ўся вёска. (Хадкевіч).
2. Размоўнае слова: мыцьцё ў такім памяшканьні.
3. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наганяй, суровая вымова.
🔸️[Верабейчык:] — Калі не ліквідуем недахопы ў правядзеньні ўборкі і здачы хлеба дзяржаве — будзе нам усім лазьня. Гарачанькая! (Савіцкі).

Дабрыдзень, родненькія! 🤍 Ці чулі Вы такое слоўца?
КАМЯРДЗЁЛАК (kamiardziołak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Пра здаровага, моцнага чалавека; чалавек моцнага целаскладу.