СУРВЭ́ТКА (survetka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засьцеражэньня вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад.
🔸️Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. (Сачанка).
2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол.
🔸️Палавічкі на падлозе, засланы бялюткаю сурвэткаю стол — усё тут было сьціпла і разам з тым акуратна. (Хадкевіч).
#словы_С

І па традыцыі: новы дзень — новае слова Вам ў скарбоначку 😊❤
СКАРБÓНКА (skarbonka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкаю шчылінаю для зьбіраньня, назапашваньня грошай.
🔸️Устаўшы раніцай,.. [Юра] разьбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі. (Бяганская).
2. Бляшанка для збору ахвяраваньняў (у царкве, на відовішчах і пад.).
🔸️У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зьліваліся з бразгатам медзякоў у пустыя скарбонкі. (Гартны).
3. Пераноснае значэньне: запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў.
🔸️[Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі. (Карпаў).
4. Тое, што і скарбніца.
🔸️На шчасьце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднаю скарбонкаю розных зьвестак і чутак. (Шыцік).

Зь першым днём вясны, сябры🕊
САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
САКАВÍК (sakavik)
(назоўнік, мужчынскі род)
Трэці месяц каляндарнага года.
#словы_С
САРАМЯЖЛІВЫ (saramiažlivy)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясьмелы.
🔸️— Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зьняважліва. (Колас).
Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну сьпіну. (Сачанка).
2. Які выяўляе зьбянтэжанасьць, хваляваньне, нясьмеласьць.
🔸️Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас дарэмна. (Лынькоў).
🔸️Вусны Міхася кранула сарамяжлівая ўсьмешка. (Аношкін).
3. Поўны хваляваньня, зьбянтэжанасьці.
🔸️Сарамяжлівая радасьць.

СУТАРЭ́НЬНЕ (sutareńnie)
(назоўнік, ніякі род)
Памяшканьне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямельле.
🔸️Наверсе жылі жандары, а ўнізе ў сутарэньні — майстэрня. (Галавач).

САКАТÁЦЬ (sakatać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Утвараць сокат (пра курэй).
🔸️Ходзіць курачка ля току і сакоча: — Ко-ку! Ко-ку! (Шушкевіч).
2. Стракатаць, утвараць строкат (пра насякомых, птушак).
🔸️Бясконцым, здаецца, на ўсю зямлю, хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. (Дуброўскі).
3. Часта стукаць, страляць, трашчаць.
🔸️За сьцяною плаўна сакатала швейная машына. (Ракітны).
4. Пераноснае значэньне размоўнае слова: хутка, не сьціхаючы, гаварыць; балбатаць.
🔸️Сам Бабіч гаворыць мала, а толькі слухае, як другія сакочуць, прычым на яго твары ўвесь час красуе найдабрэйшая ўсьмешка. (Колас).

СПАГÁДА (spahada)
(назоўнік, жаночы род)
1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.
🔸️Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... (Гартны).
🔸️У голасе Кірылы адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў. (Гурскі).
2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка.
🔸️Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін).
3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку.
🔸️Я ведаю, спагады ён ворагу не дасьць. (Глебка).

СКУГÓЛІЦЬ (skuholić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Жаласна выць, падвываць (пра жывёліну).
🔸️Сабака ўсё выў. Не, нават ня выў, а скавытаў, скавытаў ціха, расьцяжна, бы ўсё роўна галасіў, некага аплакваў .. «Чаго ён гэтак жаласьліва вые, чаго скуголіць?» (Сачанка).
2. Утвараць гукі, падобныя на выцьцё.
🔸️Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. (Ракітны).
3. Размоўнае слова: ціха, жаласна плакаць, енчыць.
🔸️А дзяўчынка скуголіць і скуголіць, быццам сваім плачам хоча перамагчы завею. (Асіпенка).
2. Пераноснае значэньне, размоўнае слова: наракаць, скардзіцца, прасіць чаго-н.
🔸️— І навошта гэта, і навошта, — скуголіў пасажыр. — Выпілі б па чарцы дый разьехаліся... (Корбан).

СТРЫÉЧНЫ (stryječny)
(прыметнік, мужчынскі род)
Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы зь дзецьмі іх сыноў або дочак
🔸️За Ганьку заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. (Васілевіч).