БУХМÁТЫ (buchmaty)
(прыметнік | мужчынскі род)
⠀
Размоўнае слова: пышны, пушысты.
⠀
🔸З аднаго боку бухматымі гольлямі шапацелі хвоі, а з другога — пад ветрам ракаталі хвалі. (Броўка).
🔸Грабель мільганьнем, звонам кос Трымцяць ліловыя прасторы, І вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. (Крапіва).
#словы_Б

БРАКАВÁЦЬ (brakavać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным.
🔸Бракаваць тавар.
2. Адмаўляцца ад каго-, чаго-н., адпрэчваць што-н.
[Маі:] — Ну дзякаваць і.. [Сяргею Пятровічу] і ўсім, што не бракуюць цябе [Касю]. (Дубоўка).
3. Безасабовая форма: неставаць, не хапаць; быць у недастатковай колькасьці.
🔸Праўда, у.. [Аксёна Верамеевіча] бракавала ведаў, але Гаруноў амаль не заўважаў гэтага. (Дуброўскі).
🔸[Лішчыкаву] патрэбен быў час на гаворку аб жыцьці-быцьці, а ў лётчыкаў на вайне часу бракавала. (Алешка).

БЭЗ (bez)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Дэкаратыўная кустовая расьліна сямейства масьлінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецьці; расьцьвіўшыя галінкі гэтай расьліны.
⠀
🔸Расьцьвіў перад акном духмяны белы бэз. (Брыль).
🔸На туалетным століку стаяў букет бэзу.
⠀
❗Прыметнік: БЭЗАВЫ.

🐞БАГО́ЎКА (bahoŭka)
(назоўнік, жаночы род)
⠀
Тое, што і божая кароўка.
⠀
🔸Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. (Караткевіч).
#словы_б

Нагадваем 😄
БЗЬДЗЮЛЬ (bździul)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Палявы (лясны) клоп.
Гэтаксама ў якасьці сынонімаў ужываюцца наступныя словы: бзьдзіль, бзьжзюль, бзьдзюля, бзьдзюлька, бзьдзюх, бздуха.
2. Пераноснае значэньне: нікчэмны чалавек.

БРУЖМÉЛЬ (bružmiel)
(назоўнік, мужчынскі род)
Кустовая расьліна сямейства бружмелевых з папарна разьмешчанымі лістамі і рознакаляровымі духмянымі кветкамі.

Толькі паглядзіце, якое пяшчотнае слова ёсьць у слоўніку адметнае лексыкі!🌥️
БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)
🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...
🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.
🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)

Ці ведаеце вы, як сказаць па-беларуску ''платье в крапинку (в горошек)''?
✏Сукенка ў бобкі. А калі зусім маленькія — у бобачкі.
✏Бобка (бобачка) у беларускай мове — гэта агульная назва чагосьці дробнага й круглага, гарошынка.
🔸Асобнае зерне чаго-небудзь. // Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. (Лобан).
🔸Круглы камячок, шарык. // Бобкі граду.
🔸Круглая крапінка на матэрыі і іншае; гарошынка. // Сукенка ў бобкі.
📍Расейскае слова ''катышек'' таксама можна перакласьці як бобачка.
👪 Яшчэ бобачка — ласкавы зварот да дзетак. // Ах ты, мая бобачка!
☝🏻Адзначым, што ў беларускіх гаворках сустракаецца варыянт ''бубка (бубачка)''. Так, у “Краёвым слоўніку Усходняй Магілёўшчыны” Івана Бялькевіча:
Бубка — ягадка. // Вазьмі ж ты з усіх ягыд хуць адну бубку ў рот. / Буйную бубку суніцы зьела. / Ныбрала на кохту сітцу ў бубычкі.

БЯЗГЛУЗЬДЗІЦА (biazhłuździca)
(назоўнік, жаночы род)
Размоўнае слова: тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасьць.
🔸️[Зёлкін:] Ня можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглузьдзіцу напісалі. (Крапіва).

БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.
🔸️Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).
2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.
Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).
🔸️Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).
3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.
🔸️Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
🔸️[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).
4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.

БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.
🔸️[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).
2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.
🔸️— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).
3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.
🔸️[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).
4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.
🔸️Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).

БÓХАН (bochan)
(назоўнік, мужчынскі род)
Выпечаны хлеб пераважна круглае формы.
🔸️А зь печы бохан вымеш — ён ружовы, Як жнівеньскага сонца дыск барвовы. (Гаўрусёў).
🔸️На выцягнутых руках Лукаш трымаў вышываны ручнік, а на ім — бохан хлеба. (Сабаленка).

БІРУ́ЛЬКА (birulka)
(назоўнік, жаночы род)
1. Упрыгожаннне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзіньніка, бранзалета і пад.
2. Толькі множны лік: гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.

БРА'МА (brama)
(назоўнік, жаночы род)
Шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.
🔸️Толькі ў сэрцы трывожным пачую
за краіну радзімую жах,
успомню вострую браму сьвятую
і ваякаў на грозных канях. (Багдановіч).

БРУÍЦЦА (bruicca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.).
🔸️Там фантан, як вадаспад, Не сьціхаючы бруіцца. (А. Александровіч).
2. Пераноснае значэньне: разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, сьвятло, пах і пад.).
🔸️І Пагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім. (Васілевіч).
🔸️Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу. (Шарахоўскі).

БРЫЛЬ (bryl)
(назоўнік, мужчынскі род)
Саламяны капялюш.
🔸️Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы з гарадзкімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. (Колас).

БАЦЯН (bacian)
(назоўнік, мужчынскі род)
Тое, што і бусел.
🔸️І толькі рабыя бацяны ўлетку садзіліся на імху і блукалі па ім ды дзюбамі пілі з крыніц ваду, якой так хацелася людзям. (Галавач).
🔸️Твае лугі, твае балоты вартуе ўлетку госьць — бацян. (Гурло).

БАДЗЯЦЦА (badziacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. У пошуках чаго-н. весьці вандроўнае, бяз пэўнага занятку і прыстанішча жыцьцё.
🔸️Можна сабе ўявіць, якое шчасьце мець свой кут і ня мець вечнае патрэбы бадзяцца па сьвеце, каб зарабляць хлеб у чужых людзей! (Чорны).
🔸️Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, безьзямельнік. (Чарнышэвіч).
2. Марна траціць час, сланяючыся бяз справы.
🔸️Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. (Чорны).
3. Бязмэтна блукаць дзе-н.
🔸️Я прыйшоў у лес без якой там пэўнай мэты ці пільнае патрэбы. Проста бадзяўся па аглухлых палянах, дыхаў сыраватым паветрам. (Ігнаценка).
🔸️Ігнат бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца. (Мележ).

БУРБАЛКА (burbałka)
(назоўнік, жаночы род)
Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасьці.
🔸️Дарожка, буйных сьветлых бурбалак, якая зьявілася на паверхні, сьведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадою на сярэдзіну ракі. (В. Вольскі).
🔸️Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. (Бажко).

А вы ўжо ведаеце гэтае чароўнае слоўца? 🌥️
БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)
🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...
🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.
🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
📍За слова дзякуем @bolacka_ 🤍