Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
🎁 Каб зрабіць вашыя вечары сам-насам, тэт-а-тэт ці ў коле блізкіх больш утульнымі, рамантычнымі і натхняльнымі, сумесна з @polymja, праводзім новую разыгранку! 🕯🗓

Пераможца атрымае:

1️⃣ Сьвечку на аснове какосавага воску, з драўляным кнотам, араматызатарамі з парфумэрнае сталіцы сьвету — г. Грас, Францыя. Гарыць 45+ гадзін, запакаваная ў падарункавую крафт-скрынку, перавязаная вэльветаваю стужкаю, запалкі ў камплекце.

2️⃣ Адрыўны каляндар-слоўнічак "Лёгкая мова" з новым словам на штодзень. Настольна-насьценны каляндар запакаваны ў прыгожую срабрыстую скрыначку, мае у наборы два магніцікі для прымацаваньня ўпадабаных старонак на лядоўні.

🥇 Вынікі разыгранкі будуць падведзеныя ўжо ў чацьвер, 27 студзеня, з дапамогаю сэрвісу @lizaonair!

Умовы для ўдзелу ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/p/CZErdwGIIVF/?utm_source=ig_web_copy_link 🎉
ФАТЭЛЬ (fatel)
(назоўнік, мужчынскі род)

Мягкае крэсла.

🔸️Рыгор сеў на падстаўленым таўстухаю паношаным, калісьці раскошным фатэлі... (Гартны).
#словы_Ф
ЗАПЭЦКАЦЦА (zapeckacca)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. У што, чым і без дапаўненьня. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам.

🔸️Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. (Скрыпка).

2. Пераноснае значэньне: Зьняславіць сябе ганебным учынкам. 

🔸️— Каму помсьціць? Табе? Ты нават гэтага ня варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. (Шашкоў).
#словы_З
БРАЗГÓТКА (brazgotka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахваннні якой утвараецца бразгат, шум.

🔸️Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. (Дуброўскі).

2. Толькі множны лік (бразготкі, -так): бомы, званочкі.

Чуецца ржаньне коней, звон бразготак і музыка. (Козел).

🔸️Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугаю кані. (Крапіва).

3. Невялікі прадмет, які зьяўляецца аздобаю.

🔸️Пецька — піжон. Тыдзень есьці ня будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. (Мехаў).
🔸️[Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... (Сабаленка).

4. Спэцыяльная прылада для ўтварэньня гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
#словы_Б
ДРÓБНЫ (drobny)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Невялікі па аб'ёму, велічыні.

🔸️Ён нагатаваў дробных паленцаў, зьбіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. (Колас).
🔸️Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісьцікаў ягадніку на мяккім моху. (Якімовіч).

2. Малога веку; малалетні.

🔸️Ня сьпіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца. (Нікановіч).

3. Невялікае, нязначнае вартасьці.

🔸️Дробныя грошы.
 
4. Які складаецца з малых аднародных частачак.

🔸️Пачынаў церусіць дробны дожджык. (Гартны).
🔸️Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассьцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. (Колас).

5. Кароткі, з частым паўтарэньнем аднолькавых кароткіх элемэнтаў.

🔸️Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў. (Краўчанка).
🔸️На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку. (Грахоўскі).
 
6. Шчуплы, нешырокае косьці; маларослы.

🔸️Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, зь якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. (Колас).
7. З малымі матэрыяльнымі магчымасьцямі; эканамічна слабы. 

🔸️Дробная буржуазія.
🔸️Дробны ўласнік.
🔸️Дробныя прадпрыемствы.

8. Які рэалізуецца ў малых маштабах, зьвязаны з малакаштоўнымі рэчамі.

🔸️Дробны гандаль.

9. Які займае невысокае грамадзкае або службовае становішча.

🔸️Дробны чыноўнік.
🔸️Дробная шляхта.

10. Нязначны; неістотны.

🔸️Дробныя справы.
🔸️Дробныя крыўды.

12. Пераноснае значэньне: пазбаўлены ўнутранае значнасьці; нікчэмны.

🔸️Сьмяльчак ня зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа. (Корбан).
#словы_Д
ЛІНÁРКА (linarka)
(назоўнік, жаночы род)

1. Планка для рысаваньня простых ліній.

2. Вылічальны, вымяральны інструмэнт такое формы.
#словы_Л
ЦЬВІЛЬ (ćvil)
(назоўнік, жаночы род)

1. Плесьневы налёт на чым-н., які ўзьнікае ад сырасьці, гніеньня і пад.; бросьня.

🔸️Дно і сьценкі [бочкі] аплылі сьлізкаю цвільлю. (Самуйлёнак).

2. Пераноснае значэньне: праяўленьне чаго-н. застойнага, шкоднага.

🔸️Здымем адвечную цьвіль, Здымем вякоў павуціну. (А. Александровіч).
#словы_Ц
БЛÁЗАН/БЛÁЗЕН (błazan/błazien)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазьнюк.

🔸️[Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслужанае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? (Быкаў).

2. Малады чалавек несур'ёзных паводзін.

🔸️— Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косьця і пайшоў па вуліцы. (Карпюк).

3. Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх.

🔸️[Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. (Шамякін).

4. Устарэлае слова, устарэлы выраз: асоба пры двары манарха ці фэадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасьцей.

🔸️Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. (Дубоўка).
#словы_Б
ШПАЛÉРА (špalera)
(назоўнік, жаночы род)

1. Устарэлае слова, устарэлы выраз: насьценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пэйзажны малюнак, выкананы ўручную.

2. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сьцен, столі.

🔸️Сьцены былі, відаць, абтынкаваны, гладкія і абклеены шпалерамі блакітнага колеру. (Ермаловіч).
 
3. Звычайна множны лік (шпалеры, -аў): спэцыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расьліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму.

🔸️Ставіць вінаграднікі па шпалеры.

4. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго-, чаго-н.

🔸️Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусьціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. (Машара).
5. Роўныя рады дрэў ці хмызьняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сьцежкі.

🔸️Тут [у парку] былі пракладзены геамэтрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнае круглае пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі. (Гавеман).

[Ад ням. Spalier, зь іт. spalliera.]
#словы_Ш
Даражэнькія, дзелімся з Вамі спасылкаю на цікавы беларускамоўны канал 😊

@belarus_sacral — адвечнае блуканьне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

Падпісвайцеся, калі вам цікавыя вандроўкі па "сінявокай"! 💙
Засталося зусім трошачкі да вясны! 🥰 А на фота ў нас маленечкі Зюзя 🤍

ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)

Другі месяц каляндарнага года.

🔸Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак).
#словы_Л
ЛÁШЧЫЦЬ (łaščyć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Праяўляць пяшчотнасьць, любоў, ласку.

🔸️Бацька націснуў адною рукою на паравозны рычаг, другою лашчыў сына. (Лынькоў).

2. Пяшчотна дакранацца да каго-, чаго-н., гладзіць.

🔸️— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядзьвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. (Колас).
 
3. Пераноснае значэньне: песьціць, выклікаць прыемнае адчуваньне.

🔸️А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... (Пестрак).
#словы_Л
Спражэньне дзеяслова "ПРАЦЬ".

🔸️Праць бялізну.
🔸️Праць рукамі.