Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
ПАДБÉЛ (padbieł)
(назоўнік, мужчынскі род)

Лекавая расьліна сямейства складанакветных з шырокімі лістамі, пакрытымі спаднізу белымі варсінкамі, і жоўтымі кветкамі.

🔸На рачных абрывах гараць залатыя чародкі падбелу з яшчэ кволымі бязьлістымі сьцяблінкамі. (Хомчанка).
#словы_П
Келіх за Беларусь! ❤️

КÉЛІХ (kielich)
(назоўнік, мужчынскі род)

Можа, сьвет пераменіцца тройчы — келіх роднага неба адзін! (Янішчыц).
#словы_К
ЗЁЛКА (ziołka)
(назоўнік, жаночы род)

Засушаная трава; лекавыя травы.

🔸Я часта прыпыняюся каля сталоў, дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі, сабраныя з усіх лугоў, палёў, на скрыжаваньнях і на валатоўках. (Танк).
#словы_З
МІТРЭ́НГА (mitrenha)
(назоўнік, жаночы роды)

Размоўнае слова: трывога, неспакой, сумятня, разлад.

🔸Там, на суседзкім агародзе, перапалох, мітрэнга. – Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. – на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. (Васілевіч).
🔸[Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы.. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. (Пташнікаў).
🔸Мітрэнга цэлая ўзьнялася пасьля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. (Мурашка).
#словы_М
Як сказаць па-беларуску "КАК С ГУСЯ ВОДА"?

🔸Ані ў знак
🔸Як ня лысы
🔸І ні лыс Габрусь
#фразэалягізмы
СТА́НІК (stanik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што і бюстгальтар.
#словы_С
ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пяты месяц каляндарнага года.
#словы_Т
ГРАЙ (hraj)
(назоўнік, мужчынскі род)

Размоўнае слова: моцны птушыны крык; карканьне.

🔸Зноў чуваць у нашым краі
Грай прадвесьнікаў-гракоў,
Весела вясна іграе
На цымбалах ручайкоў. (Смагаровіч).
#словы_Г
ЗАЛЯЦА́ЦЦА (zalacacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Аказваць увагу каму-н., імкнучыся выклікаць прыхільнасьць.

🔸Заляцацца ДА жанчыны.
🔸Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён посьпехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. (Васілёнак).

Назоўнік: ЗАЛЯЦА́НЬНЕ.
#словы_З
ДЫ́БАЧКІ (dybački)
(назоўнік, множны лік)

У выразах: НА ДЫБАЧКАХ або НА ДЫБАЧКІ — на кончыках (на кончыкі) пальцаў ног (падысьці, стаць і пад.).

🔸Даніла падкраўся на дыбачках ззаду да Маланьні, каб яна не пачула — папужаць яе надумаўся. (Капыловіч).
🔸Алаіза ўзьнімалася на дыбачкі, каб убачыць, хто нясе сьцяг. (Арабей).
#словы_Д
КУ́КІШКІ (kukiški)
(назоўнік)

Сядзець на кукішках — сядзець, сагнуўшы ногі ў каленях.

🔸Вера прысела на кукішкі, прымасьціла між каленяў даёнку. (Асіпенка).
🔸Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. (Сяргейчык).
#словы_К
АНІГÁДКІ (anihadki)
(прыслоўе, размоўнае слова)

1. Адпавядае выразу "хоць бы што".

🔸Нашкодзіў і анігадкі.
🔸Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. (Даніленка).

2. Спакойна, са спакойнай душой.
#словы_А
КАЗЫТА́ЦЬ (kazytać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Выклікаць лёгкае нэрвовае раздражненьне, датыкаючыся да скуры.

🔸Казытаць пяты.
🔸Сена казытала то шчаку, то шыю, то забівалася за каўнер. (Лупсякоў).

2. Безасабовая форма: пра раздражненьне ў горле, носе (пра моцны пах, дым і пад.).

🔸У горле казыча.
🔸Пахла гарэлым, казытала ў носе, з вачэй сыпаліся сьлёзы. (Гурскі).

3. Пераноснае значэньне: прыемна ўзбуджаць.

🔸Казытаць гонар.
🔸Анежка ходзіць, і ўспаміны дзяцінства прыемна казычуць яе сэрца. (Броўка).

Назоўнік: КАЗЫТАНЬНЕ і КОЗЫТ;
Прыметнік: КАЗЫТЛІВЫ.
#словы_К
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як ня зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся... (А. Гарун).

ЦУРА́ЦЦА (curacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Пазьбягаць каго-, чаго-н.; ухіляцца ад зносін з кім-н., ад выкананьня чаго-н.

🔸Ня зьведаў хлапчук .. пяшчотаў змалку і цяпер цураўся іх. (Пальчэўскі).
🔸[Сымон:] — Ды гэта і няважна, дзе чалавек аблюбуе сабе прыстанішча — у вёсцы ці ў горадзе, важна тое, каб свайго люду не цураўся. (М. Ткачоў).
🔸Заўсёды жартаўлівы і вясёлы, ён [Міхал], здавалася, ніколі ні на каго не крыўдаваў, не цураўся ніякай працы. (Машара).

2. Адракацца ад каго-, чаго-н., выракацца каго-, чаго-н.

🔸[Ціток:] — Хоць ты бяры, чалавек, ды сваёй хаты цурайся. (Лобан).
#словы_Ц
Гатовы наш дзіцячы беларускамоўны стыкерпак!

Толькі паглядзіце на гэтую мілату!
https://t.iss.one/addstickers/cultkids_mova
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
СТÁЛЫ (stały)
(прыметнік, мужчынскі род)

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага разьвіцьця.

🔸Сталыя мужчыны зьбіраліся ў гурткі і разважалі аб вайне, якая насоўвалася на іх. (Колас).

2. Здольны рабіць, дзейнічаць самастойна, без чыёй-н. дапамогі, кіраўніцтва; сур'ёзны.

🔸Ой, як цяжка рабіць першы, сталы крок у жыцьці! (Бядуля).

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н.

🔸Драбнатэм'е, прыглушанасьць голасу, звужанасьць погляду на сучаснасьць — бяда нашых многіх сталых і маладых паэтаў. (Грахоўскі).

4. Пастаянны, нязьменны; разьлічаны на доўгі час, не часовы.

🔸На мой паклон .. [Яворская] адказала запытаньнем. — Новы сусед? Адкуль? Ага, выкладчык! Факультатыўна ці на сталую работу? (Дуброўскі).

5. Добра абдуманы; які сьведчыць пра вопытнасьць, майстэрства.

🔸Сталае рашэньне. Сталая думка.
#словы_С
КАРАБА́ТЫ (karabaty)
(прыметнік, мужчынскі род)

Няроўны, скрыўлены, пагнуты.

🔸Карабатая дошка.
🔸Карабатая паверхня.
🔸Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Сьвіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць. (Пушча).
#словы_К