#музейны_тыдзень #этнаграфічны_чацвер
«Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю»
Народны каляндар месяца кастрычніка небагаты. Дзякуючы назіранням нашых продкаў, і сёння ведаюць усе бабіна лета. Верагодна, назва паходзіла ад таго, што на гэты перыяд выпадала цёплае надвор’е і «бабская» работа на агародзе і ў полі. Па народным календары яно пачыналася ў канцы верасня, закранала першую палову кастрычніка і доўжылася ад некалькіх дзён да тыдня-двух.
Паважаныя сябры, у нас ёсць яшчэ магчымасць паназіраць, ці спраўдзяцца спадзяванні на сонца, цяпло, лагоднасць надвор’я, як сцвярджае народная мудрасць.
https://vk.com/@lixmuseum-kastrychnk-hodzc-pa-krau-gonc-ptushak-z-gau

У лістападзе гола ў садзе, а на імшарынах чырвона ад “кіслых шарыкаў”
https://telegra.ph/U-l%D1%96stapadze-gola-%D1%9E-sadze-a-na-%D1%96msharynah-chyrvona-ad-k%D1%96slyh-sharyka%D1%9E-11-10

Культурна-адукацыйная праграма “Згадкі з беларускай хаткі”, якая рэалізуецца на базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы”, прапануе для сваіх наведвальнікаў розныя тэматычныя музейныя заняткі, інтэрактыўныя, тэатралізаваныя і анімацыйныя экскурсіі, квэсты, майстар-класы.
У пошуках новых інтэрактыўных форм у рабоце з дзіцячай аўдыторыяй быў створаны тэатр ценяў, які ўжо знайшоў свайго гледача.
Цікавасць выклікаюць пастаноўкі “Жывая печ”, “Гісторыя жыцця Свечак”, “Хлябок і яго прыгоды”, “Вясна-красна на ўвесь свет”, “Калядоўшчыкі”, асновай якіх стала вусная народная творчасць у апрацоўцы куратара праекта.
3-4 снежня 2022 г. у Мінску праходзіў V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. “Тэатр ценяў” удзельнічаў у конкурсе прафесійнага майстэрства ў намінацыі “За навацыі ў музейнай дзейнасці”. Па выніках конкурсу “Тэатр ценяў” атрымаў дыплом III ступені.

Пачатак чэрвеня! Калі венікі бярозавыя для лазні нашы продкі рыхтавалі да Зелянца ці праз тыдзень-два пасля свята (лічылі, што лісце даўжэй патрымаецца і лекавыя якасці захаваюцца), то наступны клопат быў пра збор зёлак. Дбайная гаспадыня павінна была мець у запасе не толькі высушаныя ці перацёртыя з цукрам ягады (брушніцы, чарніцы, журавіны, каліну), але і лекавыя травы.
Ужо ў чэрвені шматлікія зёлачкі ў росквіце, на піку сваёй моцы. Толькі-толькі раса спадала з раслін, апранутыя абавязкова ў белае (светлае) і чыстае, нашы продкі выпраўляліся на збор (паводле ўспамінаў жыхаркі былога Лідскага павета). Сыравіну клалі ў плеценыя кашы з накрыўкай ці ў палатняныя торбы.
На дапамогу бралі з сабой і дзяцей (лічылі, што травы будуць асабліва гаючымі). Падчас збору зёлак бабулі, мамы перадавалі ўнукам, дзецям веды пра навакольны свет: знаёмілі з назвамі красак, раскрывалі гаючыя сакрэты раслін, перасцерагалі ад шкодных і нават вучылі… лічыць.
Збіралі зёлкі з павагай да прыроды, з вераю ў іх лекавыя ўласцівасці. Кланяліся травам і сонцу, жагналіся і шапталі малітву-замову:
Травіца-жывіца, нябесна царыца,
Ні я цябе садзіла,
Ні я палівала.
Садзіў цябе сам пан Бог,
Палівала Маці Боска,
А я прыйшла рваці,
Сабе і людзям здароўя даваці!
Пасля трох паклонаў і прыгавораў прымаліся за збор. Зрывалі кветачкі, а лісце “сёрбалі” ўніз па ствалу так, што ўсе лісточкі аказваліся ў жмені. “Зверху-ўніз, жмых-жмых!” – успамінала сяброўка нашай атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” словы сваёй бабулі. Калі ж выкопвалі карэньчыкі асобных траў, то ў першай выкапанай ямцы пакідалі кавалачак хлеба – удзячнасць за збор.
Сушылі на гарышчы ў падвешаным выглядзе, каб быў доступ свежага паветра. Раскладвалі і на даматканае палатно.
Гатовыя высушаныя зёлкі захоўвалі ў палатняных мяшочках. Заварвалі ў патрэбу, дабаўлялі ў святочныя стравы, запарвалі ў лазні, лячыліся ад хвароб.
Няхай будзе толькі на карысць ваша хатняя “зёлкавая аптэчка”!

Лён трашчыць, ляціць кастрыца…
У даўнія часы менавіта ў кастрычніку распачынаўся новы цыкл “жаночага” занятка: апрацоўка льняной сыравіны.
Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час.Традыцыі. Вобразы.” запрашае на музейна-педагагічны занятак “Песня вякоў на полі льняным”.
У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з прыладамі працы для паэтапнай апрацоўкі лёну, якія выкарыстоўвалі на Лідчыне ў к. ХІХ – другой палове ХХ ст.: церніцы розных канструкцый, грабяні, пранікі, розыя формы трапла . Спадзяемся зацікавіць усіх спосабамі захавання кужалю і незвычайным выкарыстаннем яго ў інтэр’еры сялянскай хаты.

#музейны_тыдзень
#этнаграфічны_чацвер
Зімовае свята Каляды – шматгранная палітра язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый, вераванняў, абавязкаў перад сям’ёй, якімі кіраваліся продкі ў сваім жыцці і на вякі пакінулі ў спадчыну для нас, сучаснікаў.
Інтэрактыўны занятак “Калядныя матывы” пагружае наведвальнікаў у атмасферу падрыхтоўкі да свята: упрыгожванне хатняй прасторы выцінанкамі, даматканымі вырабамі;клопаты пра традыцыйную калядную вячэру. Эмацыянальны настрой ствараюць гульні, адаптаваныя да сучаснай аўдыторыі. На хвалях казачных матываў назіраем за гуртам калядоўшчыкаў – героямі тэатра ценяў “Ліхмікі”.
Запісацца на занятак можна з 15 снежня па 19 студзеня.