lixmuseum
103 subscribers
4.34K photos
58 videos
2 files
307 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
Знесла курачка яечка…
Самай распаўсюджанай дамашняй птушкай у нашых продкаў была курыца. Мяса, яйкі, пер’е, пух, шкарлупкі, птушыны памёт – усё на карысць гаспадарам і гаспадарцы. А чорная курыца на падворку, як і выява пеўня на вільчыку хаты, адводзілі бяду ад чалавека – так лічылі нашы продкі.
Была яна і прадметам гадання на Каляды, і казачным героем, і пасагам для маладых, і красавалася ў вышыўцы, ткацтве. Першыя дзіцячыя цацкі з гліны і дрэва рабілі ў вобразе курачкі і пеўніка. Знахаркі выкарыстоўвалі курыцу, костачкі як на добрыя, так і на чорныя справы. Яйком выкатвалі пярэпалахі, негатыў, нагаворы. Былі яйкі і хабарам, і падзякай за працу.
Напэўна, хтосьці памятае зроблены з крыла курыцы “пер’явы венічак”, якім падмяталі на прыпечку.
Пры ўсім гэтым, курыцу (сярод іншых дамашніх птушак і жывёл) чамусьці лічылі дурной. Казалі: “Дурны, як курыца”, “Толькі дурная курыца грабе ад сябе”, “Мазгі курыныя”, “Піша, як курыца лапай”.
Калі ж ліса (“Ліса і ў сне курэй бачыць”) ці куніца (шашок) цягалі курэй з куратнікаў, то гаспадары і тут казалі: “Дзякуй Богу, што ўзяў толькі курыцай”.
Летнім часам гаспадарка селяніна папаўнялася маладняком –кураняткамі. Калі на добрае, як падрасталі, аперваліся, вывозілі і на кірмаш.
Кожнай гаспадыні хацелася, каб вывелася больш курачак. Вядома ж, з нясушак карысці больш! Жыхарка былога Лідскага павета паведаміла нам пра сакрэт сваёй бабулі. Перад тым, як пакласці яйкі пад квактуху, яна запальвала лямпу-газоўку і прасвятляла кожнае яйко, каб убачыць паветраную камеру. Калі яна на баку, то будзе курачка. Калі ў носіку – пятух. Казала, што ніколі не памылялася!
Гэтая ж гаспадыня яйкі захоўвала ў корабах саламяных, драўляных цэбрах, перасыпаючы іх збожжам (па некалькі соцен аж да Вялікадня!). Перад тым, як спажываць у ежу, правярала на вадзе. Калі плавала на паверхні – значыць дрэннае.
Самай распаўсюджанай стравай з курыцы на Лідчыне бы ў крупнік. Птушка тамілася ў гарачай печы ў чыгуне ў падсоленай вадзе, а затым мяса вымалі, а ў вар дабаўлялі змолатую пшаніцу ды розныя прысмакі (прыправы). Вось і абед!
А яшчэ – яечня! Страва і рытуальная, і штодзённая (зрабіць яечню, спячы яечню). Падсмажвалі скварачкі на патэльні, а затым залівалі малаком з узбітымі яйкамі і ставілі ў выпаленую печ у місцы ці макатры. Была яна гарачая, пышная, апетытная, з адмысловым пахам!
А часам неспадзяваны госць у хату – яечня на хуткую руку на стол! Калі печ была ўжо выпаленая, то на прыпечак ставілі трыногу. Пад печкай заўсёды трымалі сухія трэскі (шчэпкі). Іх падкладвалі пад трыногу, распальвалі. На трыногу ставілі патэльню з тлушчам (сметанковым маслам, алеем) і вылівалі разбітыя яйкі. Вось і частаванне!
Не мяркуючы, як хлеб, спажывалі вараныя яйкі. Іх бралі ў поле падчас сенакосу, жніва, давалі ў торбу пастушкам і тым, хто выпраўляўся ў далёкую дарогу. Ну а вараныя і пафарбаваныя – на свята Вялікдзень.
Гара падушак на ложку, набітых курыным пер’ем, не толькі прытуляла натомленых гаспадароў, але і аздабляла хату, была паказчыкам дастатку.
Дабрабыту і дастатку і вам, нашы чытачы!
Художники – городу.
Ретроспектива из фондов музея.
В фондовой коллекции нашего музея "Живопись" хранятся авторские работы самобытного художника Николая Лозовского. Родился он в д. Лозяны Белицкой гмины (с/с) недалеко от берега Немана. Кисти Николая Федоровича принадлежат пейзажи с изображением малой родины, сюжетные картины народной жизни; в его работах фольклорная тематика, юмор и даже наивный гротеск. В авторском наследии Лозовского также немало работ, в которых мы можем видеть "забытую" архитектуру региона: утраченные памятники деревянного зодчества, здания и сооружения, которых уже не существует. А это уже летопись края.
К сожалению, художник ушел от нас к своим истокам в 2009 году. Однако Николай Лозовский с нами в своих картинах, стихах и добрых делах, о которых очень многие горожане помнят.
Ко дню освобождения г. Лида от немецко-фашистских захватчиков публикуем фрагмент авторских воспоминаний Николая Фёдоровича о призыве на фронт в 1944 и дальнейшей службе.

…В 1944 г попал в армию – завезли нас под Москву в Ольховецкие лагеря. В ноябре попал на Вислинский плацдарм (1 украинский фронт, 31 артиллерийская дивизия, 10 корпус прорыва РГК, 191 бригада, 4 дивизион, 5 батарея, командир отделения радио), освобождал Краков, Бреслау. Бреслау (Вроцлав) окружили в феврале, а взяли только в мае. Днем русские войска действовали, а ночью немцы выходили из укрытий. В Бреслау на каждой улице братские могилы. На одного убитого немца 15 наших. Потопили врага в нашей собственной крови. 8 дней участвовал в штурме Берлина. Служил в 10 корпусе артиллеристом. Перед штурмом Берлина получили новые пушки. Закончил войну в 12 км от Праги.
За форсирование Одера получил медаль "За отвагу". Всего у меня 15 медалей и Орден Отечественной войны. Служил еще 6 лет – до декабря 1950 г. Служил в Австрии, Венгрии, Чехословакии, в Вене, Будапеште.
Демобилизовывался из Львовской области.
Вернулся на малую родину. В мою вёску Лозяны под Лидой.
•На фото тематические картины инситного художника Н. Ф. Лозовского, посвящённые освобождению Лидчины, - "Вызваленне 1944 года", "Вызваленне ля замка". Это направление признано во всём мире и представлено в музеях и художественных галереях.
#музейны_тыдзень #прыродазнаўчая_пятніца
Горад Ліда і Лідчына з вышыні птушынага палёту 24 гады таму.
Фотаздымкі зроблены лётчыкамі авіябазы № 206 Мамчыцам Л. В. і Сабакіным С. А. 20 ліпеня 1999 г., камера "Коdak".
#lixm_фонды
#музейны_тыдзень #замкавая_субота
У паўночна-ўсходняй вежы Лідскага замка працуе выстаўка "Паляванне на вядзьмарак". Экспазіцыя прысвечана барацьбе царквы з ерэтыкамі ў Еўропе ХІІІ—XІХ стагоддзяў.

Сярэднявечныя прылады катаванняў і публічнай ганьбы - дыбу, крэсла допыту, ганебны слуп, пояс вернасці, маскі ганьбы, калодкі ды іншае - майстра гістарычнай рэканструкцыі Аляксандра Харламава можна ўбачыць кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10 да 19 у Лідскім замку