lixmuseum
98 subscribers
4.14K photos
54 videos
2 files
296 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
Сябры, вітаем першы тыдзень верасня і #фондавы_панядзелак !
Сёння даведаемся, хто такія дзіджытабулісты.
Пра што вы падумаеце, пачуўшы слова дзіджытабулізм? Сучасныя лічбавыя тэхналогіі? Інтэрнэт? Віртуальная рэальнасць?
Насамрэч, дзіджытабулізм – адзін з самых старажытных відаў калекцыянавання.
Працяг https://vk.com/@lixmuseum-dzdzhytabulzm

#музейны_тыдзень
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
У фондах Лідскага музея захоўваецца цікавы прадмет – сігнатура для вочнай мазі аптэкі №2 г. Ліда ад 7 кастрычніка 1940 г.
У п.п. ХХ ст. большасць лекаў гатавалі непасрэдна ў аптэцы па рэцэптах лекараў. Рэцэпты захоўваліся ў аптэках, а хвораму адпускаліся розныя лекавыя формы з сігнатурай.
Сігнатура – візітная картка аптэкі. Гэта ярлычок, на якім запісвалі назву і склад лекаў, час іх падрыхтоўкі, прозвішчы лекара, які выпісаў рэцэпт, аптэкара і пацыента, а таксама рэжым і спосаб ужывання прэпарата. У пэўнай меры сігнатура служыла таксама рэкламай аптэкі, якая вырабіла лекі, таму ярлычкі, як правіла, былі эфектна аформлены з выразным указаннем назвы і адраса ўстановы.
Сігнатуры адрозніваліся па колеры. Лекі для ўнутранага ўжывання адпускаліся з белымі сігнатурамі, для вонкавага – з жоўтымі ці чырвонымі. Сігнатуру звычайна прымацоўвалі да рыльца аптэчнай склянкі.
Сігнатуру, якую выпісаў фармацэўт лідскай аптэкі 82 гады таму, перадаў музею калекцыянер Сяргей Буйко.
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца ў Беларусі штогод 7 лістапада. Гэта дзяржаўнае свята заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157.

У фондах Лідскага музея захоўваюцца альбомы з фатаграфіямі парада работнікаў прадпрыемстваў, ваеннаслужачых, работнікаў сельскай гаспадаркі, устаноў культуры, адукацыі Лідскага раёна ў юбілейныя 1957, 1967, 1977 гады (40-годдзе,50-годдзе, 60-годдзе).

Наведвальнікі музея маглі ўбачыць, як адзначалі свята жыхары нашага раёна, на выстаўцы «7 лістапада на старых фотаздымках: як гэта было».

Для старэйшага пакалення выстаўка – добрая нагода для настальгіі і ўспамінаў аб юнацтве. А для маладога пакалення – гэта магчымасць яшчэ больш даведацца пра гісторыю свайго рэгіёна.

Гартайце фотаздымкі, магчыма, хтосьці з вас пазнае сваякоў, знаёмых, калег.

#фондавы_панядзелак #музейны_тыдзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры! На працягу года ў рамках праекта #музейны_тыдзень Лідскі гісторыка-мастацкі музей знаёміў віртуальных наведвальнікаў з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі.
Вітаем вас у #фондавы_панядзелак на апошнім, дванаццатым музейным тыдні!

Набліжаюцца навагоднія святы, таму сёння запрашаем вас паглядзець на святочныя зімовыя паштоўкі з фондаў Лідскага музея.
Пэўная колькасць паштовак была сабрана дзякуючы акцыі «Падары музею старую навагоднюю паштоўку!». Дзякуем усім, хто падтрымлівае музей і ўдзельнічае ў нашых праектах!
#лідскімузей #lixm_фонды #філакартыя
У 2023 годзе Ліда адзначыць сваё 700-годдзе.

Неверагодна, аднак у 1980 годзе Ліда святкавала 600 гадоў! Стагоддзе за 43 гады - як гэта магло атрымацца?

Наш зямляк Тэадор Нарбут лічыў, што Ліда была заснаваная ў 1180 годзе. Гэтую дату пазней паўтарылі ўсе польскія энцыклапедыі.
У савецкія часы годам яе заснавання лічыўся 1380-ы са спасылкай на спіс літоўскіх гарадоў, складзены паміж 1387 і 1406 гадамі.
Пазней гэтую дату ссунулі на 57 гадоў назад. Даследчыкі выказалі здагадку, што ў 1323 годзе, разам з пачаткам будаўніцтва замка, з'явілася і паселішча, з якога пазней вырас даволі буйны горад.

У фондах музея захоўваюцца прадметы, створаныя да юбілею горада. Магчыма, хтосьці з вас памятае, як святкавалі ў Лідзе 600-годдзе? Абавязкова падзяліцеся з намі ўспамінамі і фотаматэрыяламі. Будзем вельмі ўдзячныя!
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Адным з апошніх паступленняў у фонды Лідскага музея ў 2022 годзе стаў еўрапейскі даспех ХV ст. (раканструкцыя), які стварыў кіраўнік вайскова-гістарычнага клуба «Дайнава» Юрый Мандрык для аднаго з першых фэстаў сярэднявечнай культуры і традыцый у Лідскім замку.

Набыццё экспаната стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Лідскага музея і ААТ «Лідскае піва».

Пачынаючы з 2017 г. «Лідскае піва» праводзіць «Агульную дыктоўку». У 2022 годзе дыктоўка прайшла ў анлайн-фармаце. За кожнага ўдзельніка, які адправіў сваю працу на праверку, ААТ «Лідскае піва» пералічвала 5 рублёў на набыццё новага экспаната для Лідскага музея.

Убачыць даспех у хуткім часе можна будзе ў экспазіцыі Лідскага замка.

#лидскиймузей #lixm_фонды #лида700лет
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Новыя паступленні ў #lixm_фонды – паштовыя маркі «Лідскі аэрадром» і маркіраваныя канверты спецыяльнага гашэння «Першы дзень».
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 2023 года выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Лідскі аэрадром» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).
Праект «Гісторыя авіяцыі» падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі.

#лідскімузей #lixmuseum #лида700лет #лидскийаэродром
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, віншуем вас з надыходам цёплых сонечных дзён і майскімі святамі. І працягваем наш праект #музейны_тыдзень
У пачатку мая 1840 года, 183 гады таму, у Англіі была выпушчана першая стандартная паштовая марка.
Калекцыянаваннем і вывучэннем знакаў паштовай аплаты займаецца філатэлія. Адпаведная падкалекцыя фондаў Лідскага музея налічвае сёння больш за 400 паштовых марак рознага перыяду, наміналу і тэматыкі. У #фондавы_панядзелак прапануем вашай увазе некаторыя з іх.
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб'ектам вывучэння і збірання якой з'яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).
Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.

Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MUDŁA “RAKIETA” LIDA».
Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.
Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.
І ў папярэднім месяцы ў фонды музея паступілі адразу 4 пячаткі службовых асоб Лідскага павета 2 пал. ХІХ – п. ХХ стст.

#lixm_фонды #лідскімузей #lixmuseum #лида700лет
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
3 июля в Беларуси отмечается День Независимости. В этот день в 1944 году от нацистской оккупации был освобожден город Минск. Решение о праздновании Дня Независимости 3 июля было принято в ходе республиканского референдума в 1996 году.
Лидский район был освобожден в ходе Виленской и Белостокской операций. День освобождения города Лиды – 8 июля 1944.
5 июля 1944 г. командующий 3-го Белорусского фронта генерал И. Д. Черняховский поставил задачу: «Третьему гвардейскому кавалерийскому корпусу генерала Н. С. Осликовского во взаимодействии с 31 Армией не позднее 10-12 июля овладеть г. Лидой, в дальнейшем выйти на р. Неман и захва¬тить плацдарм на её западном берегу».
Как сообщалось в сводках, в боях за Лидчину кавалеристы уничтожили свыше 1500 солдат и около 1200 захватили в плен. Подбито и сожжено 17 танков. 31 армия, по данным бывшего начальника штаба генерал-майора М. И. Щедрина уничтожила 100 гитлеровцев и взяла в плен более 1000 пленных.
Сегодня большое внимание уделяется сохранению памяти о событиях тех лет и памяти о воинах-освободителях Лиды.
Увидеть личные вещи воинов-освободителей Лидского района, фотографии, документы, познакомиться с их биографией вы можете на выставках «Война. Победа. Память» и «О чем рассказывают памятники…» в Лидском музее.
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
Двадцатый век – это период великих открытий в истории человечества: пенициллин, рентгеновское излучение, самолет, автомобиль, телевизор, телефон, интернет. В это время широко распространяется такой предмет, как шариковая ручка. Она в последующем и вытесняет чернильницу.
Принято считать, что первые чернильницы, как и письменность, появились в 4-3 тыс. до н. э. в Египте.
Недавно коллекция Лидского историко-художественного музея пополнилась предметами, которые могут поведать нам об истории письма. Например, керамические и стеклянные бутылочки для чернил, чернильницы настольные, которые выполняли не только утилитарную функцию, но и могли рассказать о характере и статусе их обладателя, чернильницы-непроливайки, которые, по воспоминаниям старшего поколения, не всегда справлялись со своим прямым назначением.
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак

С первой трети ХХ века химическую промышленность в Лиде представляла компания Polski Przemysł Chemiczny «Korona». Находилась она по ул. Круповская (сегодня ул. 8 Марта).
Химический завод «Корона» выпускал краски (водные, художественные и масляные), чернила, лаки для бутылок и букв, пластилин и клеи, снабжая ими внутренний рынок и конкурируя с продукцией известных отечественных компаний. В 1936 году здесь работало 50 человек, в том числе не менее 30 рабочих. «Корона» гордилась своим участием в социальных, гражданских и других акциях. Необходимую упаковку она приобретала у близлежащих производителей, например, фанеру – из Щучина, а стеклянную посуду – из Бжозувки («Неман»). Она заботилась об эстетике своих изделий, стремясь с их помощью популяризировать красоту Новогрудской земли.

В фондах Лидского историко-художественного музея находится продукция данного завода: штемпельная подушка и баночка для чернил.
Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі музея падрыхтавалі інфармацыйны агляд “Са святам Кастрычніка!”.
Нават калі не ведаеш тэматыкі, то, трапіўшы ў залу, адразу здагадаешся: тут усё з савецкага часу, таму што не адна эпоха ў гісторыі нашай краіны не была такой чырвонай. Чырвоныя сцягі, чырвоныя вымпелы, чырвоныя гальштукі, чырвоныя значкі, чырвоныя гваздзікі…
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены выявы Леніна, дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія арганізацыі савецкага часу, а дакладней іх атрыбуты - акцябронак, піянер, камсамолец і камуніст. Пра жыццё лідчан у савецкі час расказваюць выставачныя экспанаты. Сярод іх вымпелы за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве ў розных галінах, рапарты аб выканані чарговых планаў пяцігодак і шмат іншых прадметаў.
Запаршае наведаць музей на вуліцы Перамогі, 37а
#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак #лидскиймузей #lixmuseum #lixm_фонды
Сёння, 4 снежня, у свеце адзначаецца цікавае свята – Дзень напісання лістоў Дзеду Марозу

Штогод у снежні дзеці і дарослыя звяртаюцца да Дзеда Мароза з просьбамі ці скаргамі.
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў так хочацца верыць у добрыя казкі і цуд! Таму сёння, у #фондавы_панядзелак , мы жадаем вам здароўя, дабрабыту, цеплыні і прапануем пачытаць лісты да Дзеда Мароза ад дзяцей Лідчыны, якія перадала рэдакцыя Лідскай газеты ў фонды музея пасля правядзення акцыі «Пісьмо Дзеду Марозу» ў 2004 г.

А вы пісалі лісты Дзеду Марозу? Дзяліцеся ў каментарыях успамінамі
#музейны_тыдзень