В нашем городе проходят мероприятия масштабного творческого проекта "Арт территория". Участники проекта 1 июня, в Международный день защиты детей, были приглашены на арт-час в музей.
👉 Юные художники из разных регионов и уважаемые члены жюри (художники, известные своим творчеством широкому кругу людей в нашей стране) посетили постоянную экспозицию "Современное искусство Лидского края". Также на фоне персональной выставки члена БСХ Александра Вараксы "Лестница С неба" состоялась творческая встреча с автором.
#артчас #арттерритория #вгороде #Лида

#музейны_тыдзень #фондавы_панядзелак
Сфрагістыка або сігілаграфія – гэта гістарычная дысцыпліна і разнавіднасць калекцыянавання, аб'ектам вывучэння і збірання якой з'яўляюцца пячаткі, штампы, матрыцы з любога цвёрдага матэрыялу (каменя, металу, косці), а таксама іх адбіткі на розных матэрыялах (метале, сургучы, воску, паперы і інш.).
Пячаткі разглядаюцца галоўным чынам як знакі сапраўднасці дакументаў, гісторычных крыніц, помнікаў мастацтва і з'яўляюцца каштоўнымі сведчаннямі гісторыі.
Калекцыя «Сфрагістыка» Лідскага гісторыка-мастацкага музея пачала фарміравацца ў 1983 годзе з пячаткі «FABRYKA MUDŁA “RAKIETA” LIDA».
Сёння калекцыя ўключае больш за 30 адзінак захоўвання: пячаткі, штампы ўстаноў і прадпрыемстваў, клішэ, пломбы.
Падчас камплектавання калекцыі асноўная ўвага надаецца прадметам, звязаным з Лідскім рэгіёнам.
І ў папярэднім месяцы ў фонды музея паступілі адразу 4 пячаткі службовых асоб Лідскага павета 2 пал. ХІХ – п. ХХ стст.
#lixm_фонды #лідскімузей #lixmuseum #лида700лет

#літаратурны_аўторак #музейны_тыдзень
Дом Валянціна Таўлая рады запрасіць сваіх прыхільнікаў на экспазіцыі, якія працуюць у літаратурным накірунку.
Сёння нагадаем пра экспазіцыю “Песня даўжынёю ў жыццё”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло.
Хочацца спадзявацца, што твор, які напісала паэтэса, вядомы як старэйшаму, так і малодшаму пакаленню. Гэта верш “Люблю”, на які вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі паклаў музыку. Дарэчы, на экспазіцыі знаходзіцца і баян, на якім можна сыграць гэтую песню!
Наведаўшы экспазіцыю, можна даведацца, якое дачыненне да Лідчыны мае Канстанцыя Антонаўна Буйло.
Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады жыцця Канстанцыя Антонаўна пражывала ў Маскве, яна не губляла сувязь з Беларуссю, пісала вершы на роднай беларускай мове. 4 чэрвеня 1986 года не стала Канстанцыі Буйло. Ды толькі ў 1989 годзе ўрну з яе прахам з Масквы перавезлі ў родную вёску Вішнева, што на Валожыншчыне.
Любіце і Вы наш край!
Навуковы супрацоўнік Алесь Хітрун
#лидскиймузей #домтаўлая