lixmuseum
103 subscribers
4.36K photos
59 videos
2 files
310 links
Ждём вас!
🏛 Музей
🏰 Лидский замок
🏠 Дом поэта Валентина Тавлая

☎️ (0154) 62-20-09 / 62-24-94
Работаем с 09:00 до 18:00
❗️ Выходной — ПН
📧 [email protected]
lixmuseum.by
Download Telegram
28 студзеня 2023 года ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстаўка "Песня даўжынёю ў жыццё", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло.
Першымі наведвальнікамі сталі сябры з літаратурнага аб’яднання "Суквецце", а таксама ўдзельнікі гістарычнай гасцёўні "Памяць за сабою пакліч".
#ВалянцінТаўлай #ДомТаўлая #Замкавая7 #музей #культура #Ліда #экспазіцыя #Канстанцыя_Буйло #паэзія #літаратура #песня #юбілей #лида700лет
Вітаем, Вас, паважаныя прыхільнікі рубрыкі #літаратурны_аўторак!
Дом Валянціна Таўлая заўсёды адчынены для наведвання. Яго супрацоўнікі пастаянна ў пошуку новых ідэй, якія пераўвасабляюцца ў экспазіцыі і мерапрыемствы.
З цікавасцю яшчэ наведваюцца дзеці на экспазіцыю "А пачнём мы казку так..." паводле беларускіх народных казак. Не за гарамі той час, калі яе дзейнасць будзе спынена. Аб тым, што запланавана ў гэтым выставачным пакоі пакуль загадка, але яна раскрыецца ў хуткім часе.
У Доме Валянціна Таўлая пачалася падрыхтоўка да 80-годдзя з дня святкавання Перамогі над фашызмам. У сувязі з гэтым, у хуткім часе запрацуюць ўрокі памяці "І сёння нам творы гавораць...".
А пакуль запрашаем наведаць экспазіцыі, якія працягваюць сваю працу.
#ВалянцінТаўлай #ДомТаўлая #Замкавая7 #музей #культура #Ліда #экспазіцыя